Навіны на тэму: выбары-2014

У Магілёве ў склад акруговых выбарчых камісій не патрапіў ні адзін дэмакрат

08.01.2014 У Магілёве ў склад акруговых выбарчых камісій не патрапіў ні адзін дэмакрат

Вылучалі ў склад акруговы камісій сваіх прадстаўнікоў толькі актывісты Аб’яднанай грамадзянскай партыі. “Вылучалі ў акруговыя камісіі шэсць чалавек. Нікога не ўключылі. Аргументаваць чаго нашы актывісты не прайшлі ў камісіі ніхто не стаў. Проста не прайшлі і ўсё”.

Гомельская вобласць: апазіцыя не трапіла ні ў тэрытарыяльныя, ні ў акруговыя камісіі

08.01.2014 Гомельская вобласць: апазіцыя не трапіла ні ў тэрытарыяльныя, ні ў акруговыя камісіі

У Гомельскай вобласці тэрытарыяльныя і акруговыя камісіі будуць абсалютна «стэрыльнымі» на будучых выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў. АГП вылучала ў склад акруговых камісій 11 чалавек, «Справядлівы свет» - 39 чалавек. Але ніводзін не трапіў у камісіі.

Бялынічы: агітаваць кандыдатаў адправілі ў Ліпавы гай

07.01.2014 Бялынічы: агітаваць кандыдатаў адправілі ў Ліпавы гай

Неабходна адзначыць, што бялыніцкія чыноўнікі ў апошнія выбарчыя кампаніі традыцыйна выбіраюць Ліпавы гай, які практычна не наведваецца мясцовымі жыхарамі ў зімовы перыяд, як месца для правядзення масавых мерапрыемстваў кандыдатамі ў дэпутаты.

Гомельская вобласць: пры фарміраванні ТВК толькі ў трох раёнах пазначылі пасады членаў камісій

07.01.2014 Гомельская вобласць: пры фарміраванні ТВК толькі ў трох раёнах пазначылі пасады членаў камісій

Пры правядзенні выбараў у Гомельскай вобласці на працягу апошніх гадоў стала звыклай практыкай уладаў даваць справаздачы аб дакладным выкананні Выбарчага кодэксу: што трэцяя частка членаў камісій прадстаўляюць грамадскасць і палітычныя партыі.

Адзіны прадстаўнік ад апазіцыі ў акруговых камісіях Брэстчыны – з Бярозы

06.01.2014 Адзіны прадстаўнік ад апазіцыі ў акруговых камісіях Брэстчыны – з Бярозы

Сябра Партыі БНФ Ігар Меншыкаў праявіў настойлівасць, каб патрапіць у склад камісіі. Да гэтага яму было адмоўлена ва ўключэнні ў склад Бярозаўскай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі, і суд прызнаў гэта правамоцным.

Брэст: у акруговыя выбарчыя камісіі трапіў толькі адзін прадстаўнік апазіцыі

06.01.2014 Брэст: у акруговыя выбарчыя камісіі трапіў толькі адзін прадстаўнік апазіцыі

Паводле слоў начальніка галоўнага ўпраўлення арганізацыйна-кадравай работы Брэсцкага аблвыканкама Аляксандра Каляды (адначасова ён уваходзіць у склад абласной выбарчай камісіі), “прынцып фармавання акруговых выбаркамаў быў дэмакратычным".

Рэкорды Гродзеншчыны: 660 за 15 хвілін

04.01.2014 Рэкорды Гродзеншчыны: 660 за 15 хвілін

4 студзеня ў Гродзенскім аблвыканкаме на паседжанні, якое вёў старшыня гэтай структуры Уладзімір Краўцоў, былі сфармаваныя склады 60 акруговых камісій па выбарах дэпутатаў абласнога Савета. У кожную з камісій было ўключана па 11 чалавек. Фармаванне іх складу заняло ўсяго 15 хвілін.

У камісіі не ўключылі, а потым абвінавацілі ў пасіўнасці

04.01.2014 У камісіі не ўключылі, а потым абвінавацілі ў пасіўнасці

Абласная газета "Витебские вести" падвяла вынікі этапа фармавання тэрытарыяльных выбарчых камісій. І паведаміла чытачам, што "на сённяшні дзень актыўнасць палітычных партый ледзве заўважная", бо з партыйцаў "у склад камісій увайшло 17 чалавек, або каля 1%, у тым ліку 13 сябраў КПБ".

Бабруйск: у складзе гарадской камісіі -- усе знаёмыя асобы

04.01.2014 Бабруйск: у складзе гарадской камісіі -- усе знаёмыя асобы

У склад гарадской выбарчай камісіі па выбарах дэпутатаў гарсавета па традыцыі ўвайшлі ўсе знаёмыя асобы - чыноўнікі, начальнікі і сябры праўладных структур. Бальшыня з іх уваходзілі ў камісіі падчас усіх апошніх выбараў.

Жлобінскі раённы суд не задаволіў скаргу актывістаў “Справядлівага свету”

03.01.2014 Жлобінскі раённы суд не задаволіў скаргу актывістаў “Справядлівага свету”

Рыбчанка заявіў, што фарміраванне выбарчай камісіі адбывалася ў кулуарах, а таму нават прозвішчы тых, хто ў яе ўвайшоў, не былі аб’яўлены. "А навошта вам гэта ведаць? – задалася пытаннем юрыстка з райвыканкама. – Можа, людзі не хочуць, каб хтосьці ведаў, што яны ўвайшлі ў камісію?"

Мазыр: раённая камісія створана з чыноўнікаў, начальнікаў і дэпутатаў

02.01.2014 Мазыр: раённая камісія створана з чыноўнікаў, начальнікаў і дэпутатаў

Мазырская раённая выбарчая камісія створана па прынцыпу «усе – свае людзі». Калі глянуць няўзброеным вокам на спіс камісіі – дык ніякіх там начальнікаў ці чыноўнікаў няма, спрэс прадстаўнікі «ад грамадзян», «прафсаюзу», грамадскіх аб'яднанняў. Калі ж разабрацца – дык адны начальнікі, працаўнікі выканкаму ды нават і два дэпутаты раённага Савету!

Брэст: у судзе будзе разгледжана скарга наконт фармавання гарадской выбарчай камісіі

02.01.2014 Брэст: у судзе будзе разгледжана скарга наконт фармавання гарадской выбарчай камісіі

“Пасля паседжання мы запыталі, чаму наш вылучэнец не быў уключаны ў склад камісіі, - распавяла Дзенісенка. – У адказ пачулі, што сябра нашай партыі ўжо быў у выбаркаме падчас мінулых выбараў у мясцовыя Саветы і зараз вырашылі аддаць перавагу іншым кандыдатурам".

Бяроза: Сябра Партыі БНФ застаўся за бартом выбарчай камісіі

02.01.2014 Бяроза: Сябра Партыі БНФ застаўся за бартом выбарчай камісіі

Суд Бярозаўскага раёна адмовіў грамадзянам у задавальненні скаргі на адмову ва ўключэнні ў склад раённай выбарчай камісіі сябра Партыі БНФ Ігара Меншыкава. На судзе прысутнічаў прадстаўнік райвыканкама -- юрыст Яўген Кашталян, які сам абраны ў выбарчую камісію, і пракурор Бярозаўскага раёна Даніла Дзярабін.

У Шклоўскім райсавеце будзе 35 дэпутатаў

02.01.2014 У Шклоўскім райсавеце будзе 35 дэпутатаў

Колькасць выбаршчыкаў у кожнай выбарчай акругі складае ад 565 да 659 выбаршчыкаў. Раней у склад Шклоўскага райсавета папярэдніх скліканняў абіралася па 40 дэпутатаў. Зараз колькасць народных абраннікаў паменшыцца на пяць чалавек.

Лідзія Ярмошына: новых выбараў не будзе

02.01.2014 Лідзія Ярмошына: новых выбараў не будзе

Старшыня ЦВК Лідзія Ярмошына адмовілася праводзіць новыя выбары дэпутата Палаты прадстаўнікоў НС РБ у Крычаўскай выбарчай акрузе № 83. Падставай для адмовы паслужыла тое, што паўнамоцты Уладзіміра Краўцова, абранага дэпутатам Палаты прадстаўнікоў ад гэтай выбарчай акругі, не спынены.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства