Навіны на тэму: міжнародная салідарнасць праваабаронцаў
13.12.2014 Варшава: Праваабаронцы з розных краінаў пікетавалі амбасаду Азербайджана (фота)
12 снежня ў Варшаве на пікет супраць пераследу азербайджанскіх калегаў сабраліся прадстаўнікі праваабарончых арганізацый з Польшчы, Нямеччыны, Нарвегіі, Расіі, Украіны, Малдовы, Арменіі, Грузіі і Беларусі.
08.12.2014 Amnesty International: «Ваш ліст можа змяніць жыццё» (ВІДЭА)
Ставячы ў прыклад лёс беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага, які яшчэ паўгады таму быў вязнем сумлення, праваабарончая арганізацыя Amnesty International заклікае да ўдзелу ў Марафоне салідарнасці, які ладзіцца з 6 па 10 снежня.
02.12.2014 Праваабаронцы розных краінаў не спыняюць патрабаванняў аб вызваленні палітвязняў Азербайджана
Чарговы заклік да рэжыму Ільхама Аліева звязаны з заканчэннем старшынства Азербайджана ў Камітэце міністраў Савета Еўропы.
28.11.2014 Алесь Бяляцкі: Наша сіла - у бясстрашнасці і салідарнасці
На адкрыцці 2-га Сусветнага праваабарончага форуму, які з 27 па 30 лістапада праходзіць у Маракешы, кіраўнік "Вясны" і віцэ-прэзідэнт FIDH Алесь Бяляцкі казаў пра пагаршэнне становішча праваабаронцаў у постсавецкіх краінах і заклікаў да салідарнасці праваабарончай супольнасці ва ўсім свеце.
18.11.2014 "Яшчэ ў чэрвені Інтыгам Аліеў насіў майку з маім партрэтам, зараз майку з яго партрэтам нашу я" (відэа)
Прадстаўнікі грамадзянскай супольнасці Азербайджана ў чарговы раз патрабуюць вызвалення вядомага праваабаронцы Інтыгама Аліева, які ў ліку 98 палітвязняў краіны стаў лаурэатам Прэміі Свабоды імя Сахарава.
02.10.2014 У Бахрэйне ізноў арыштаваны нядаўні палітвязень Набіл Раджаб
Прэзідэнту Бахрэйнскага цэнтра па правах чалавека і намесніку генеральнага сакратара FIDH пагражае да трох гадоў зняволення за нібыта абразлівыя твіты на адрас МУС. Пра гэта ў тэрміновым звароце паведамляе Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў.
29.09.2014 Алесь Бяляцкі: Уручэнне прэміі Гавела Анару Мамедлі – магутны сігнал азербайджанскім уладам
Кіраўнік “Вясны” падзяліўся сваімі ўражаннямі ад цырымоніі ўручэння прэміі Вацлава Гавела ў Радзе Еўропы ў Страсбургу.
29.09.2014 Азербайджанскі палітвязень стаў лаурэатам прэміі Вацлава Гавела
Праваабаронца Анар Мамедлі, якога ўлады Азербайджана ўпеклі за краты за выкрыццё фальсіфікацый падчас прэзідэнцкіх выбараў, стаў лаурэатам прэміі Вацлава Гавела.
15.09.2014 Азербайджанская праваабаронца Лэйла Юнус церпіць здзекі ў турме
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў распаўсюдзіла тэрміновы зварот з заклікам да дзеянняў у падтрымку палітзняволенай Лэйлы Юнус, дырэктара Інстытута міру і дэмакратыі.
18.08.2014 Падтрымайце праваабаронцу Інтыгама Аліева!
Міжнародны эксперт у галіне правоў чалавека і кіраўнік Таварыства прававой асветы, які знаходзіцца пад арыштам у Азербайджане, з'яўляецца намінантам конкурсу "Герой Каўказа-2013". Аддаць свой голас за яго можна да 20 жніўня!
18.08.2014 Civil Rights Defenders заклікала да вызвалення азербайджанскіх праваабаронцаў
Шведская праваабарончая арганізацыя Civil Rights Defenders звярнулася ў адкрытым лісце да прэзідэнта Азербайджана, міністра юстыцыі і генеральнага пракурора.
11.08.2014 Узмацненне рэпрэсій супраць грамадзянскай супольнасці сур'ёзна падрывае старшынства Азербайджана ў Камітэце міністраў Рады Еўропы
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў заклікае ўлады Азербайджана пакласці канец доўгім рэпрэсіям супраць праваабаронцаў і прывесці нацыянальнае заканадаўства аб НДА ў адпаведнасць з Дэкларацыяй ААН аб праваабаронцах, а таксама з Еўрапейскай канвенцыяй па правах чалавека.
11.08.2014 Дашлі ліст падтрымкі арыштаваным праваабаронцам!
Цэнтр грамадзянскіх свабодаў, які ініцыяваў марафон салідарнасці, здабыў адрасы адвакатаў, якія перададуць лісты і паштоўкі асабіста ў рукі Лэйле і Арыфу Юнусам і Расулу Джафараву, і даведаўся, пра густы і захапленні кожнага з іх.
06.08.2014 64 НДА з розных краінаў заклікалі прэзідэнта Аліева да безумоўнага вызвалення праваабаронцаў
У лісце да прэзідэнта Ільхама Аліева 64 НДА з Сеткі Дамоў правоў чалавека заклікаюць да неадкладнага і безумоўнага вызвалення Лэйлы Юнус, Арыфа Юнуса, Расула Джафарава, Анара Мамедлі, Башыра Сулейманлы ды Хасана Хусэйнлі.
06.08.2014 “Вясна” перадала амбасадару Азербайджана заяву з асуджэннем арыштаў вядомых праваабаронцаў краіны
6 жніўня Праваабарончы цэнтр “Вясна” перадаў у амбасаду Азербайджана ў Мінску заяву з асуджэннем рэпрэсіяў рэжыму прэзідэнта Аліева ў дачыненні да вядомых праваабаронцаў.