Навіны на тэму: міжнародная салідарнасць праваабаронцаў
05.08.2014 Прадстаўнік АБСЕ наведала ў турме праваабаронцу Азімжона Аскарава
Вядомага праваабаронцу і журналіста Азімжона Аскарава, асуджанага да пажыццёвага зняволення, у турме ў Бішкеку наведала кіраўнік дэпартамента БДІПЧ па правах чалавека.
04.08.2014 У Азербайджане працягваюцца арышты праваабаронцаў
У Баку 2 жніўня быў арыштаваны заснавальнік і старшыня Клуба па правах чалавека Расул Джафараў, адзін з аўтараў дакладу па праблеме палітвязняў, што заклікаў ПАСЕ прызначыць спецдакладчыка па палітвязнях у Азербайджане.
01.08.2014 Падтрымаем зняволеных праваабаронцаў Азербайджана!
“Вясна” заклікае прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці далучацца да заявы з пратэстам супраць палітычнага пераследу вядомых праваабаронцаў Азербайджана, якая на наступным тыдні будзе перададзена ў амбасаду Азербайджанскай Рэспублікі ў Беларусі.
31.07.2014 Заява ПЦ “Вясна” з нагоды ўзяцця пад варту і прад’яўлення абвінавачання вядомай азербайджанскай праваабаронцы Лэйле Юнус
ПЦ “Вясна” выказвае рашучы пратэст у сувязі з палітычным пераследам вядомых праваабаронцаў Азербайджана, а таксама салідарнасць са сваімі калегамі і заклікае ЕС і ЗША, нягледзячы на эканамічныя кантакты з Азербайджанскай Рэспублікай, прыняць усе магчымыя захады для аказання ціску на ўрад краіны з патрабаваннем іх неадкладнага вызвалення.
26.05.2014 “Вясна” вітае на волі калегу з Бахрэйна Набіла Раджаба!
Прэзідэнт Бахрэйнскага Цэнтра правоў чалавека і намеснік Генеральнага сакратара Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) Набіл Раджаб 24 траўня выйшаў з турмы пасля больш як 600 дзён зняволення.
18.12.2013 Набіл Раджаб напісаў ліст Алесю Бяляцкаму
Праваабаронца з Бахрэйна выказвае словы падтрымкі свайму беларускаму калегу. Як і Бяляцкі, Раджаб зараз знаходзіцца ў турме.
04.12.2013 Салідарнасць няволі: Бахрэйн - Беларусь
Набіл Раджаб, кіраўнік Бахрэйнскага Цэнтра правоў чалавека і намеснік Генеральнага сакратара Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), які знаходзіцца ў зняволенні ў Бахрэйне, перадае свайму беларускаму калегу па Міжнародным праўленні FIDH, палітвязню Алесю Бяляцкаму словы салідарнасці.
22.02.2013 Акцыя ў падтрымку зняволеных кіраўнікоў FIDH
Наваполацкія актывісты правялі акцыю ў падтрымку міжнароднай кампаніі ў абарону Набіла Раджаба, намесніка генеральнага сакратара Міжнароднай федэрацыі за правы чалавека (FIDH), асуджанага ў Бахрэйне на два гады пазбаўлення волі за выступы ў абарону права на мірныя сходы.
21.02.2013 Калегі, неабходна наша салідарнасць!
Міжнародная федэрацыя за правы чалавека (FIDH), якая не аднойчы выступала ў падтрымку беларускіх праваабаронцаў у рамках Абсерваторыі па абароне праваабаронцаў, звяртаецца да нас з заклікам падтрымаць Набіла Раджаба, нашага калегу з Бахрэйна, пазбаўленага волі за выступы ў абарону права на мірныя сходы.