Навіны на тэму: правы зняволеных

ЦІП, ІЧУ і тыя, хто туды трапляе. Прэзентуем пяты выпуск праваабарончага падкаста

11.05.2020 ЦІП, ІЧУ і тыя, хто туды трапляе. Прэзентуем пяты выпуск праваабарончага падкаста

У гэты час, калі над актывістамі ізноў пачаліся рэпрэсіі ды судовыя канвееры, прапануем вам паслухаць наш пяты выпуск праваабарончага падкаста — пра ЦІП, ІЧУ і людзей, якія там сядзелі і сядзяць.

Эксперты ААН заклікаюць Беларусь вызваліць асуджаных "за наркотыкі" ў сувязі з COVID-19

08.05.2020 Эксперты ААН заклікаюць Беларусь вызваліць асуджаных "за наркотыкі" ў сувязі з COVID-19

Эксперты ААН па правах чалавека* 7 траўня заявілі, што колькасць выпадкаў захворвання COVID-19 у Беларусі, якая няспынна расце, павінна прымусіць урад неадкладна вызваліць дзяцей і маладых людзей, пазбаўленых волі за злачынствы, звязаныя з наркотыкамі.

“Вясна” працягвае збіраць звесткі пра каранавірус у месцах няволі

07.05.2020 “Вясна” працягвае збіраць звесткі пра каранавірус у месцах няволі

Праваабаронцы па-ранейшаму занепакоеныя становішчам людзей у месцах няволі ў сітуацыі развіцця пандэміі #COVID19, а інфармацыя адтуль фактычна недаступная для грамадскасці.

Блог Паўла Сапелкі: Здароўе пад арыштам

06.05.2020 Блог Паўла Сапелкі: Здароўе пад арыштам

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў выпуску блога "Слова аб праве" ў "Белгазеце" разважае пра адміністрацыйны арышт ва ўмовах распаўсюду каранавіруснай інфекцыі ў ІЧУ і ЦІП.

Павел Сапелка: Акрамя амністый неабходная эфектыўная сістэма ацэнкі і вызвалення асуджаных

05.05.2020 Павел Сапелка: Акрамя амністый неабходная эфектыўная сістэма ацэнкі і вызвалення асуджаных

Па папярэдніх дадзеных амністыя закранула каля 9 тысяч чалавек, якія адбываюць пакаранне як у месцах пазбаўлення волі, так і ў папраўчых установах адкрытага тыпу.

Куды знікаюць лісты палітвязня Мікіты Емяльянава?

01.05.2020 Куды знікаюць лісты палітвязня Мікіты Емяльянава?

Мікіта Емяльянаў зараз знаходзіцца ў папраўчай калоніі №2 горада Бабруйска, але лісты ад яго сябрам не даходзяць.

"Вясна" заклікае адмовіцца ад арыштаў на перыяд распаўсюджвання віруса COVID-19

24.04.2020 "Вясна" заклікае адмовіцца ад арыштаў на перыяд распаўсюджвання віруса COVID-19

Мы заклікаем вызваліць ад адміністрацыйнага арышту актывістаў экалагічнага пратэсту ў Берасці – Аляксандра Кабанава, Дзмітрыя Андрасюка і Дзмітрыя Бекалюка.

Блог Паўла Сапелкі: Укол праз штаны па згодзе

20.04.2020 Блог Паўла Сапелкі: Укол праз штаны па згодзе

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў выпуску свайго блога "Слова аб праве" у "Белгазеце" апісвае, як праводзяцца праверкі і якія рашэнні выносяцца па скаргах зняволеных і іх блізкіх на прыкладзе асуджанага Пятра Кучуры і яго жонкі Людмілы.

Суды не сталі разбірацца са скаргамі Людмілы Кучура на парушэнне правоў яе асуджанага мужа

16.04.2020 Суды не сталі разбірацца са скаргамі Людмілы Кучура на парушэнне правоў яе асуджанага мужа

Адразу два пасяджэнні пра скаргах Людмілы Кучура на дзеянні службовых асоб МУС прайшлі ў судзе Цэнтральнага раёна г. Мінска ў канцы сакавіка. І абодва працэсы скончыліся вызначэннем аб спыненні вытворчасці па справе ў сувязі з непадведамаснасцю.

Парламент адмовіўся разбірацца з праблемай мам у жаночай калоніі. Чаму?

16.04.2020 Парламент адмовіўся разбірацца з праблемай мам у жаночай калоніі. Чаму?

Праваабаронцы "Магілёўскай вясны" працягваюць змагацца за паляпшэнне ўмоваў утрымання мам з груднымі дзецьмі ў інтэрнаце ў жаночай папраўчай калоніі №4 Гомеля. "Інтэрнат для мам з дзяцьмі" ўрачыста адкрылі больш за год таму, але амаль не выкарыстоўвалі з-за холада, піша MSPRING.ONLINE.

COVID-19 ператворыць калоніі ў брацкія магілы! АГП запусціла петыцыю аб тэрміновай амністыі

13.04.2020 COVID-19 ператворыць калоніі ў брацкія магілы! АГП запусціла петыцыю аб тэрміновай амністыі

Аб'яднаная грамадзянская партыя заклікае падпісаць петыцыю аб тэрміновай і максімальна шырокай амністыі зняволеных у Беларусі.

Віцебскае ўпраўленне юстыцыі адмовілася назваць склад грамадскай назіральнай камісіі

10.04.2020 Віцебскае ўпраўленне юстыцыі адмовілася назваць склад грамадскай назіральнай камісіі

Праваабаронца Павел Левінаў папрасіў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму даць яму поўную інфармацыю аб складзе і працы Віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіі. Як паведамляе "Віцебская Вясна", у адказ яму не назвалі ніводнага прозвішча, спаслаўшыся на тое, што гэтая інфармацыя абмежаваная.

Міхаіл Жамчужны пераведзены ў Горацкую калонію

08.04.2020 Міхаіл Жамчужны пераведзены ў Горацкую калонію

Віцебскія праваабаронцы паведамляюць, што яны перасталі атрымліваць лісты ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Магчымыя прычыны: поўная ізаляцыя палітвязня ў сувязі з пандэміяй COVID-19 альбо этапаванне ў Горацкую калонію, мяркуе праваабаронца Леанід Свецік.

Праваабаронцы занепакоеныя становішчам зняволеных у сувязі з COVID-19

02.04.2020 Праваабаронцы занепакоеныя становішчам зняволеных у сувязі з COVID-19

З паведамленняў у СМІ вядома, што ў Віцебску і Віцебскай вобласці напружаная сітуацыя ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Занепакоенасць праваабаронцаў выклікае становішча асоб у месцах пазбаўлення волі, інфармацыя з якіх фактычна застаецца недаступнай для грамадскасці.

Турма і вірус COVID-19 у Беларусі

27.03.2020 Турма і вірус COVID-19 у Беларусі

Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка разважае пра тое, як бы склалася сітуацыя, калі б улады Беларусі вызвалілі асуджаных з калоніяў і турмаў на час эпідэміі каранавіруса COVID-19.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства