Навіны на тэму: палітыка
04.05.2012 Удзельнікі парламенцкага форуму ў Вільні падтрымалі вылучэнне Бяляцкага на Нобелеўскую прэмію
На парламенцкім форуме за дэмакратыю ў Вільні абмяркоўвалі прасоўванне дэмакратычных ідэяў у Цэнтральнай Еўропе і на постсавецкай прасторы. У форуме ўдзельнічалі амерыканскі сенатар Джон Маккейн, міністр замежных спраў Літвы Аўдронюс Ажубаліс, а таксама дэпутаты парламентаў Літвы, Польшчы, Малдовы і Грузіі.
04.05.2012 Марціну Углу ў чарговы раз адмовілі ў беларускай візе
Амбасада Рэспублікі Беларусь у Стакгольме адмовіла старшыні шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марціну Углу нават у транзітнай візе.
29.04.2012 На сустрэчы з Мядзведзевым гаварылі пра Бяляцкага
Беларуская праблематыка закраналася на пасяджэнні Савета па правах чалавека пры прэзідэнце РФ 28 красавіка. Прэзідэнт Расіі заявіў аб непрымальнасці пераследу палітычных апанентаў.
17.04.2012 ЗША заклікалі афіцыйны Мінск "без усякіх умоў вызваліць астатніх палітзняволеных"
ЗША прынялі да ўвагі вызваленне экс-кандыдата ў прэзідэнты Беларусі Андрэя Саннікава і яго даверанай асобы на выбарах-2010 Дзмітрыя Бандарэнкі. Пра гэта заявіў прадстаўнік Дзярждэпартамента ЗША Марк Тонер. Тэкст размешчаны на афіцыйным сайце Дзярждэпа.
16.04.2012 На карабліках — “Свабоду палітвязням!”
15 красавіка сябры дэмакратычнага згуртавання Слоніма правялі акцыю на беразе ракі Шчара, прысвечаную беларускім палітвязням. Яны віталі вызваленне Андрэя Саннікава і Дзмітрыя Бандарэнкі, а таксама нагадвалі пра астатніх вязняў, якія да гэтага часу застаюцца ў турмах.
03.04.2012 Лідар апазіцыі М'янмы Аун Сан Су Чжы стала дэпутатам
Лаўрэат Нобелеўскай прэміі міру і лідар апазіцыі М’янмы Аун Сан Су Чжы атрымала дэпутацкі мандат у дадатковых парламенцкіх выбарах. Яе партыя, Нацыянальная дэмакратычная ліга, здабыла 43 з 45 даступных мандатаў.
30.03.2012 У адказ на патрабаванне вызвалення палітвязняў парламентары толькі “ківаюць” на ЕС
Адказ старшыні камісіі па міжнародных справах і сувязях з СНД спадара Бусько на зварот 600 магілёўцаў, якія патрабавалі спыніць канфрантацыю з Еўрасаюзам праз вызваленне палітвязняў, - усяго толькі адпіска.
23.03.2012 «Чорны сьпіс» ЭЗ будзе пашырацца да вызваленьня палітвязьняў
Рада міністраў замежных спраў краін Эўразьвязу пашырыла сьпіс беларускіх асобаў і кампаній, што трапляюць пад санкцыі, паведамляе карэспандэнт РС у Брусэлі.
21.03.2012 Лукашэнка: Cпіс невыязных запрацуе на поўную моц
І чарговы раз звінаваціў апазіцыю ў падбухторванні Захаду да ўвядзення санкцый.
15.03.2012 Любоў Кавалёва заклікала Лукашэнку ўвесці мараторый на смяротнае пакаранне
Любоў Кавалёва працягне звяртацца ва ўсе магчымыя інстанцыі, каб абараніць сына. Напрыклад, у Савет Еўропы, а таксама да кіраўніцтва Расіі. Яна спадзяецца, што гэта можа спыніць выкананне смяротнага пакарання ў дачыненні яе сына, а таксама Дзмітрыя Канавалава і паспрыяць увядзенню мараторыя.
14.03.2012 Сёння Еўрапарламент правядзе дэбаты па Беларусі
14 сакавіка Еўрапарламент правядзе дэбаты аб сітуацыі ў Беларусі ў рамках пленарнай сесіі ў Страсбургу. На мінулым тыдні віцэ-спікер Еўрапарламента Яцак Пратасевіч заяўляў, што на гэтай сесіі беларускае пытанне абмяркоўвацца не будзе.
05.03.2012 Вінцук Вячорка: Часам толькі праз крызіс і адбываецца пэўны пералом (відэа)
2 cакавіка Рабочая група Асамблеі НДА прыняла адмысловую заяву па сітуацыі вакол канфлікту з высылкай паслоў і ўскладненнем дапламатычных адносін з Еўрасаюзам. Сваю пазіцыю па гэтай праблеме выказаў сябра Рабочай групы, прадстаўнік аргкамітэту "Беларускага руху" Вінцук Вячорка.
02.03.2012 Міжнародная назіральная місія аб сітуацыі з адкліканьнем амбасадараў дзяржаў Еўрапейскага саюза з Рэспублікі Беларусь
Міжнародная назіральная місія Камітэта міжнароднага кантролю за сітуацыяй з правамі чалавека ў Беларусі выступіла з заявай, у якой выказвае глыбокую занепакоенасьць сітуацыяй, якая склалася ў сувязі з прапановай з боку ўладаў Рэспублікі Беларусь кіраўніку Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза і амбасадару Рэспублікі Польшча выехаць з краіны і наступным адкліканьнем амбасадараў астатніх дзяржаў Еўрапейскага саюза.
01.03.2012 Пачалася акцыя «Пакінь дыктатара на лёдзе»
Польскі парламентарый Марэк Мігальскі ініцыяваў у інтэрнэце збор подпісаў за адмену чэмпіянату свету па хакеі ў 2014 г. у Беларусі.
27.02.2012 Еўрапейскі саюз адклаў “беларускае пытанне”?
Эксперты кажуць пра таемныя перамовы паміж Мінскам і Еўропай.