Навіны на тэму: палітыка
22.02.2012 Польскіх дэпутатаў не пусьцілі ў Беларусь
Шасьцярых дэпутатаў польскага Сэйму, чальцоў камісіі па сувязях з палякамі замежжа, не ўпусьцілі ў Беларусь – паведаміў старшыня парлямэнцкай камісіі дэпутат Адам Ліпіньскі.
21.02.2012 Пабачыць камеру смяротнікаў можна ў музеі (відэа)
Андрэй Палуда, каардынатар кампаніі "Праваабаронцы супраць смяротнага пакарання" распавядае пра той жах, які перажывае чалавек у камеры смяротнікаў. Здымкі адбываліся ў Музее ахвяраў генацыду жыхароў Літвы (Вільня, Літва) у рэальнай камеры смяротнікаў, праз якую прайшли тысячы ахвяр савецкага рэжыму.
15.02.2012 Мінюст адмовіў БХД у рэгістрацыі
Міністэрства юстыцыі адмовіла ў дзяржаўнай рэгістрацыі партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» (БХД).
26.01.2012 Ва Украіне ідзе кампанія ў падтрымку палітвязняў Беларусі
Еўрарадыё паразмаўляла з ініцыятарам акцыі Ігарам Гузём.
20.01.2012 Шведскаму палітыку адмовілі ў беларускай візе
Сябры Брэсцкай абласной арганізацыі Беларускай сацыал-дэмакратычнай партыі (Грамада) і рэгіянальнай арганізацыі Свабоднага прафсаюза Беларускага выказваюць пратэст у сувязі з адмовай беларускай амбасады ў Стакгольме выдаць візу шведскаму палітыку Ларсу-Ове Янсану, які збіраўся наведаць Брэсцкі рэгіён.
13.01.2012 Шанцы на рэгістрацыю партыі БХД Дзяніс Садоўскі вызначыў як 5 адсоткаў
11 студзеня кіраўніцтва ствараемай партыі Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя атрымала ліст з Міністэрства юстыцыі, датаваны 6 студзеня, у якім чыноўнікі паведамілі пра прыпыненьне на месяц працэсу рэгістрацыі Партыі БХД, спасылаючыся на неабходнасьць дадатковай праверкі пададзеных дакументаў.
06.01.2012 Беларускія актывісты хочуць сустрэцца з міністрам юстыцыі Польшчы
Пасля плённай сустрэчы ў генпракуроры Польшчы, беларускія актывісты збіраюцца сустрэцца з кіраўніцтвам міністэрства юстыцыі Польшчы.
04.01.2012 ЗША ўвялі новыя санкцыі супраць кіраўніцтва Беларусі
Прэзыдэнт ЗША Барак Абама падпісаў закон, які прадугледжвае ўвядзеньне новых санкцыяў супраць кіраўніцтва Беларусі, паведаміў прэсавы сакратар Белага дому Джэй Кэрні.
06.12.2011 Сябраў нарвежскага і дацкага ПЭН-цэнтраў не ўпусцілі ў Беларусь
У ноч на 5 cнежня ў аэрапорце Мінск-2 прадстаўнікам нарвежскага ПЭН-Цэнтра (генеральны сакратар Карл Мортан Іверсан, сябра Праўлення Уільям Нюгард і выдавец Трыгве Ослюнд) і дацкага ПЭН-Цэнтра (сябра Праўлення і журналіст Нільс-Івар Ларсан) адмовілі ў візах.
21.11.2011 Пастаянны прадстаўнік ЗША пры АБСЕ пра Беларусь
Пад час нядаўняга выступу ў Пастаянным савеце АБСЕ пасол ЗША пры АБСЕ Іен Кэлі адзначыў, што Злучаныя Штаты хацелі б падзякаваць БДІПЧ за ўсёабдымны даклад, апублікаваны 9 лістапада, па ацэнцы судовых працэсаў, праведзеных у перыяд пасля прэзідэнцкіх выбараў у Беларусі 19 снежня 2010 года. У дакладзе падкрэсліваецца неабходнасць правядзення істотнай рэформы судовай сістэмы краіны.
03.11.2011 Amnesty International: Вызваліце Бяляцкага
Міжнародная праваабарончая арганізацыя Amnesty International заявіла ў сувязі з другім днём працэсу над Алесем Бяляцкім, што беларускія ўлады павінны вызваліць «вядомага праваабаронцу, арышт якога па абвінавачаньні ў сур'ёзным ухіленьні ад выплаты падаткаў, як мяркуюць, меў палітычную падаплёку».
03.11.2011 Улады адмовілі ў візе прэзідэнтцы і ганароваму прэзідэнту FIDH дзеля наведвання суда над Бяляцкім
Парыж-Жэнева, Парыж, 2 лістапада 2011 г. – Абсерваторыя па Абароне Праваабаронцаў, сумесная праграма Міжнароднай Федэрацыі Правоў Чалавека (FIDH) і Сусветнай арганізацыі супраць катаванняў (OMCT) рашуча асуджаюць адмову ўладаў Беларусі выдаць уязныя візы прэзідэнтцы FIDH, Суэр Белассен, і ганароваму прэзідэнту, Патрыку Бадуэну, дзеля назірання за судом над віцэ-прэзідэнтам FIDH, Алесем Бяляцкім, які ўтрымліваўся пад арыштам 4 жніўня 2011 года на абвінавачванні ва "ўхіленні ад выплаты падаткаў у асабліва буйным памеры".
03.11.2011 Заява віцэ-старшыні Front Line ў сувязі з судом над Алесем Бяляцкім
Дублін, Ірландыя, 2 лістапада 2011. Суд над праваабаронцам Алесем Бяляцкім пачаўся ў судзе Маскоўскага раёна г. Мінска. Віцэ-старшыня Front Line Эндру Андэрсан застаўся ў Дубліне, пазбаўлены магчымасці наведаць ў Беларусь каб сустрэцца з членамі сям'і Бяляцкага ды яго калегамі з Праваабарончага Цэнтра “Вясна”.
03.11.2011 Міжнародная назіральная місія: кароткі агляд першага дня судовага пасяджэння па справе Алеся Бяляцкага
2 лістапада ў Менску пачаўся суд над Алесем Бяляцкім, кіраўніком праваабарончага цэнтра "Вясна" і віцэ-прэзідэнтам Міжнароднай федэрацыі правоў чалавека (FIDH).
01.11.2011 Саша Кулаева: «Алесь заўсёды быў там, дзе патрэбна была салідарнасьць»
Алесь Бяляцкі вядомы не толькі як стваральнік беларускага праваабарончага цэнтра “Вясна” -- яго добра ведаюць як праваабаронцу ў многіх краінах свету. Магчыма, не ўсім у Беларусі вядома, што Алесь двойчы абіраўся на пасаду віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH), штаб-кватэра якой знаходзіцца ў Парыжы. Што менавіта дзякуючы нашаму земляку ў гэтай арганізацыі быў створаны новы напрамак працы.