Навіны на тэму: свабода сумлення
13.08.2009 Пратэстанты не пусцілі судовых выканаўцаў у царкву
Рашэнне не пускаць у храм любых службовых асобаў было прынятае вернікамі ў адказ на спробы ўладаў адабраць будынак. 13 жніўня прыкладна ў 9.30 тры судовыя выканаўцы спрабавалі прайсці на тэрыторыю менскай царквы «Новае жыццё» Рэлігійнага аб'яднання супольнасцяў хрысціянаў поўнага Евангелля ў Рэспубліцы Беларусь і ўручыць вернікам нейкую паперу.
13.08.2009 Кіраўніка суполкі «Сведкі Іеговы» аштрафавалі на 1 мільён рублёў
12 жніўня суддзя Чыгуначнага раёна Гомеля Віталь Козыраў пакараў штрафам кіраўніка рэлігійнай суполкі «Сведкі Іеговы» Юрыя Рашэтнікава.
11.08.2009 У Гомелі судзяць старшыню рэлігійнай суполкі
Сёньня ў судзе Чыгуначнага раёну Гомеля распачаўся разгляд адміністрацыйнай справы супраць Юрыя Рашэтнікава — старшыні рэлігійнай суполкі Сьведкі Іеговы. Яго абвінавачваюць у “арганізацыі рэлігійнага масавага мерапрыемства” з парушэньнем устаноўленага парадку.
06.08.2009 КДБ прыслала ў царкву "Новае Жыццё" вадаправодчыкаў
Мінскія гарадскія ўлады ўзмацнілі ціск на пратэстанцкую царкву "Новае Жыццё". Пра гэта Еўрарадыё паведаміў юрыст царквы Сяргей Луканін.
16.07.2009 Мінскі кляштар бернардзінцаў вернікам не аддадуць
Мінскі касцёл бернардзінцаў не могуць аддаць вернікам з‑за таго, што няма куды перамясціць размешчаныя ў гэтым будынку фонды архіваў.
14.07.2009 Пратэстанцкую царкву аштрафавалі за «нестатутную дзейнасць»
14 ліпеня суд горада Баранавічы і Баранавіцкага раёна аштрафаваў на 10 базавых велічынь царкву «Новае пакаленне» аб'яднання абшчын хрысціян поўнага Евангелля.
17.06.2009 Адбудаваная царква Сьв. Духа стане філярмоніяй
Група сьвецкіх уніятаў атрымала адмоўны адказ ад менскіх уладаў на просьбу дазволіць грэка-каталікам аднавіць зруйнаваную ў 30-х гадох царкву Сьвятога Духа. Царква была пабудаваная ў 1598 годзе мітрапалітам Міхаілам Рагозам і з самага пачатку належала ўніятам.
10.06.2009 Прынятая рэзалюцыя круглага стла “Захаванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь”
Удзельнікі круглага стала, правядзенне якога 9 чэрвеня ў Мінску ініцыявала партыя “Беларуская Хрысьціянская Дэмакратыя”, канстатавалі факты сістэмнага парушэння правоў на свабоду сумлення грамадзян Беларусі.
08.06.2009 Адбудзецца круглы стол на тэму “Захаванне правоў чалавека ў Рэспубліцы Беларусь”
9 чэрвеня на Ўправе Партыі БНФ (пр. Машэрава,8) праваабаронцы і палітыкі Валянцін Стэфановіч, Іна Кулей, Аляксандр Мілінкевіч, Віталь Рымашэўскі і Артур Фінькевіч абмяркуюць шэраг праблемаў – ад вызначэння статуса палітзняволенага да парушэнняў права на свабоду сумлення. У прыватнасці, будзе разглядацца і сітуацыя вакол царквы “Новае жыццё”.
27.05.2009 Каардынатар «Міжнароднай амністыі» сустрэўся з пастырам пераследуемай царквы «Новае жыццё»
26 мая ў Менску прайшла сустрэча каардынатара праваабарончай арганізацыі «Міжнародная амністыя» па Беларусі Ларса Бюнгера з пастарам менскай царквы «Новае жыццё» Вячаславам Ганчарэнкам.
25.05.2009 Пратэстанта будуць судзіць за распаўсюд Бібліі
Пятру Маланачкіну з Горак пагражае адміністрацыйны штраф за распаўсюджанне інфармацыі рэлігійнага зместу.
20.05.2009 Менгарвыканкам прыступіў да экспрапрыяцыі будынка царквы «Новае жыццё»
Супрацоўнікі жыллёва-камунальнай гаспадаркі атрымалі распараджэнне менскіх улад прыняць на баланс будынак царквы «Новае Жыццё».
30.04.2009 Кіраўнік Сусветнай асацыяцыі беларускіх яўрэяў Якаў Гутман заклікаў Аляксандра Лукашэнку спыніць разбор сінагогі ў Любані
Кіраўнік Сусветнай асацыяцыі беларускіх яўрэяў (ВАБЕ; Нью-Йорк, ЗША) Якаў Гутман заклікаў прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнку неадкладна спыніць разбор сінагогі пачатку XX стагоддзя ў горадзе Любань Мінскай вобласці.
20.03.2009 За вяртаньне касьцёла Сьвятога Язэпа вернікі моляцца пяты год
Споўнілася чатыры гады, як вернікі розных каталіцкіх парафіяў моляцца за вяртаньне касьцёла Сьвятога Язэпа і кляштара бэрнардынцаў у Менску. Ад верасьня некалькі дзесяткаў чалавек таксама трымаюць малітоўны пост. Такім чынам акцыя за вяртаньне касьцёлу працягваецца.
05.03.2009 Вышэйшы гаспадарчы суд адмовіў царкве “Новае жыцьцё”
Сёньня касацыйная калегія Вышэйшага гаспадарчага суда не задаволіла скаргу царквы “Новае жыцьцё” на рашэньне Вышэйшага гаспадарчага суда ад 13 студзеня 2009 году.