Навіны на тэму: свабода сумлення
20.11.2009 Права маладых - не страляць!
Актывісты моладзевай арганізацыі Аб’яднанай грамадзянскай партыі "Маладыя дэмакраты" распачалі ў Менску кампанію - "Права не страляць". Яе мэта – праінфармаваць маладых людзей аб альтэрнатыўнай грамадзянскай службе.
10.11.2009 Амбасадар Ізраілю заявіў аб праявах расізму ў Беларусі
У Беларусі склалася катастрафічная сітуацыя з юдзейскімі cупольнасцямі. Пра гэта амбасадар Ізраілю Эдуард Шапіра заявіў 9 лістапада ў Менску на міжнароднай канферэнцыі, прысвечанай хрысціянска-юдзейскаму дыялогу.
06.11.2009 Вернік пакараны буйным штрафам
6 кастрычніка судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Рыгор Дзьмітрэнка прызнаў вінаватым верніка царквы “Сьведкі Еговы” Дзьмітрыя Смыка ва ўхіленьні ад прызыву ў войска і пакараў яго штрафам у памеры 100 базавых велічыняў, што складае 3,5 мільёна рублёў.
20.10.2009 Верніку ваенкамат не прапанаваў альтэрнатыўную службу
Сёньня ў судзе Цэнтральнага раёну Гомеля працягвалася слуханьне крымінальнай справы ў дачыненьні да верніка пратэстанцкай царквы “Сьведкі Еговы” Дзьмітра Смыка. З падачы гарадзкога ваенкамату пракуратура абвінавачвае спадара Смыка ва ўхіленьні ад прызыву на вайсковую службу. З ініцыятывы судзьдзі Рыгора Дзьмітрэнкі, які разглядае справу супраць верніка, у суд сёньня выклікалі ня толькі прадстаўніка ваенкамату Бурсевіча, але й гарадзкога ваенкама палкоўніка Вячаслава Цацарына.
12.10.2009 Улады не жадаюць дыялогу з "Новым жыцьцём"
Учорашнія падзеі вакол царквы “Новае Жыццё” сведчаць, што ўлады працягваюць сваю палітыку канфрантацыі, не жадаючы ісці на дыялог з вернікамі, лічыць юрыст царквы Сяргей Луканін.
01.10.2009 Аштрафаваны пастар царквы “Новае жыцьцё” Вячаслаў Ганчарэнка
Суд Маскоўскага раёну аштрафаваў пастара царквы “Новае жыцьцё” Вячаслава Ганчарэнку на 12 базавых (420 тысяч рублёў). Пастара абвінавацілі ў тым, што ён чыніў перашкоды супрацоўнікам Міністэрства надзвычайных сытуацыяў, каб тыя агледзелі будынак.
10.09.2009 Пастара выклікаюць у суд
Намесьнік пракурора Маскоўскага раёна Менску Кірыл Мазоўка 9 верасьня склаў пратакол аб адміністрацыйным правапарушэньні на пастара царквы "Новае жыцьцё" Вячаслава Ганчарэнку. Пра гэта паведаміў БелаПАН юрыст царквы Сяргей Луканін.
10.09.2009 Царква "Новае жыццё" шукае падтрымкі ў Камітэце па правах чалавека ААН
9 верасня пратэстанцкая царква "Новае жыццё" звярнулася па падтрымку да спецыяльнага прадстаўніка па парушэнні правоў вернікаў Камітэта па правах чалавека ААН. Пратэстанцкая абшчына просіць тэрмінова ўмяшацца ў сітуацыю.
10.09.2009 Працягваюцца суды па справе царквы “Новае Жыццё”
9 верасня царква “Новае Жыццё” атрымала чарговую позву на судовае разбіральніцтва.Гэтым разам супраць вернікаў выступае ЖРЭА Маскоўскага раёна сталіцы з патрабаваннем неадкладна вызваліць будынак царквы. Суд павінен адбыцца 21 верасня, паведаміў прэсавай службе БХД юрыст царквы “Новае Жыццё” Сяргей Луканін.
28.08.2009 Царква “Новае жыцьцё” паскардзіцца ў ААН
Вернікі менскай пратэстанцкай царквы “Новае жыцьцё” кругласутачна моляцца ў сваім храме. У Беларусі не засталося юрыдычных інстанцый, куды б яны маглі зьвярнуцца па абарону сваёй царквы. Суполка “Новае жыцьцё” не прайшла перарэгістрацыі і ў такім статусе знаходзіцца 6 гадоў. Ад 21 жніўня будынак вернікаў лічыцца маёмасьцю Менгарвыканкаму. У любы момант іх могуць выселіць з будынку і ліквідаваць суполку дэ-юрэ.
27.08.2009 Пратэстанты ў Беларусі: “падазроная” канфэсія?
Што стаіць за канфліктам вакол царквы “Новае жыцьцё” — інэрцыя бюракратычнай машыны альбо актыўнае непрыняцьце ўладамі пратэстанцкіх вернікаў? Чаму беларускія ўлады фактычна варожа ставіцца да пратэстанцкіх канфэсіяў, у адрозьненьне ад праваслаўнай і каталіцкай? На гэтыя ды іншыя пытаньні ў перадачы “Экспэртыза Свабоды” адказваюць палітоляг, вернік рэфармацкай царквы Ўладзімер Мацкевіч і палітычны аглядальнік газэты “Белорусы і рынок” Паўлюк Быкоўскі.
25.08.2009 Палітыкі і грамадскія дзеячы прынялі зварот у падтрымку царквы "Новае жыццё"
Беларускія палітыкі і грамадскія дзеячы прынялі адкрыты зварот да Адміністрацыі прэзідэнта, Мінгарвыканкама, Нацыянальнага схода і Савета міністраў, у якім заклікалі спыніць пераслед вернікаў царквы "Новае жыццё". Аўтары звароту нагадваюць кіраўніцтву Беларусі "аб адказнасці і перад Богам, і перад людзьмі за дэстабілізацыю сітуацыі ў краіне".
24.08.2009 Вернікі «Новага жыцця» не пусцілі інспектараў МНС для агляда храма
Пратэстанты працягваюць пратэставаць супраць рашэння менскіх уладаў забраць будынак царквы.
20.08.2009 Пракуратура спыніла крымінальную справу па артыкуле 193-1 супраць Яўгена Волкава
20 жніўня Яўген Волкаў паведаміў, што Пракуратура горада Менска спыніла крымінальную справу супраць яго, узбуджаную па артыкуле193-1. У чэрвені гэтага года маладога чалавека абвінавацілі ў дзейнасці ад імя незарэгістраванага “Руху яднання” (Царква Муна). Справа Яўгена Волкава стала першай крымінальнай справай, узбуджанай супраць прадстаўнікоў незарэгістраваных рэлігійных арганізацыяў ад моманту ўступлення у дзеянне артыкула 193-1 у 2006 годзе.
20.08.2009 Пастары Беларусі звярнуліся да прэзідэнта з нагоды парушэння правоў вернікаў
20 жніўня 50 пастараў евангельскіх цэркваў Беларусі падпісалі зварот да прэзідэнта краіны Аляксандра Лукашэнка. У лісце паднімаюцца актуальныя пытанні парушэння правоў чалавека службоўцамі, якія абавязаны ўдзельнічаць у забеспячэнні выканання заканадаўства ў галіне свабоды сумлення, але "на практыцы ажыццяўляюць рэпрэсіўную палітыку датычна евангельскіх цэркваў".