Навіны на тэму: свабода сумлення
26.02.2010 Царкву «Новае жыццё» аштрафавалі амаль на 100 тысячаў даляраў
Суддзя Маскоўскага раёна Менска Алена Шылько вынесла прысуд пратэстанцкай царкве «Новае жыццё» па пазове камітэта аховы прыроды Менгарвыканкама.
26.02.2010 Вернікі “Новага жыцьця” чакаюць прысуду
«Новае жыцьцё» у судзе Маскоўскага раёну Менску сустрэліся з прадстаўнікамі Камітэту аховы прыроды Менгарвыканкаму. Вернікаў абвінавачваюць у нанясеньні шкоды навакольнаму асяродзьдзю. Сума штрафу складае 263 мільёны рублёў (гэта больш за 93 тысячы даляраў).
19.02.2010 Пакуль няма Закону – ёсць крымінальны пераслед
У той час, як Прэзідэнт Аляксандар Лукашэнка нарэшце даручыў распрацаваць праект закону аб альтэрнатыўнай службе, якая прадугледжаная Канстытуцыяй краіны, супрацоўнікі ваенкаматаў разам са следчымі працягваюць пераслед прызыўнікоў, якія на іх думку, ухіляюцца ад вайсковай службы.
03.02.2010 Іван Міхайлаў прызнаны вязьнем сумленьня
Праваабарончая арганізацыя "Міжнародная амністыя" прызнала вязьнем сумленьня Івана Міхайлава, якога 1 лютага суд Менскага раёну пакараў арыштам на тры месяцы, абвінаваціўшы ва ўхіленьні ад вайсковай службы.
01.02.2010 Östgruppen накіравала пратэст у ЭЗ у сувязі з прысудам Міхайлаву
Швэдзкая праваабарончая арганізацыя Östgruppen накіравала ва ўрад Швэцыі і ЭЗ пратэст у сувязі з турэмным пакараньнем 21-гадовага верніка Івана Міхайлава за адмову служыць у войску.
29.01.2010 Службе няма замены. Толькі турма
У судзе Менскага раёну сёньня пачынаецца суд у крымінальнай справе верніка Івана Міхайлава. Хлопца абвінавачваюць ва ўхіленьні ад вайсковай службы. Івана затрымалі 20 сьнежня і дагэтуль трымаюць пад вартай. Яму пагражае паўгода арышту.
27.01.2010 Эўрапейскія праваабаронцы пішуць Лукашэнку
12 няўрадавых арганізацый з 7 краінаў Эўропы падпісалі адкрыты ліст да кіраўніка Беларусі Аляксандра Лукашэнкі з патрабаваньнем неадкладна вызваліць з турмы Івана Міхайлава і скасаваць штраф Дзьмітрыю Смыку за іх адмову з-за рэлігійных перакананьняў служыць у войску.
21.01.2010 “Хрыстос Забаронены”
У Менску пройдзе прэзэнтацыя дакумэнтальнага фільма “Хрыстос Забаронены”, які распавядае пра супрацьстаяньне савецкай сыстэмы і эвангельскіх вернікаў у БССР.
20.01.2010 Вернікам ''Новага жыцця'' пагражае штраф
Заўтра ў 10 гадзінаў раніцы ў Камітэт прыродных рэсурсаў і аховы навакольнага асяроддзя выклікаюць юрыста царквы "Новае жыццё" Сяргея Луканіна для юрыдычнага афармлення штрафу, які ведамства прад'явіла царкве за гэтак званае забруджванне асяроддзя ў сувязі з добраупарадкаваннем пляцоўкі вакол будынка царквы.
15.01.2010 29 студзеня - суд над вернікам Іванам Міхайлавым
Судовае паседжаньне Менскага раённага суда па справе ўхіленьня ад вайсковай службы верніка габрэйска-мэсіянскай суполкі Івана Міхайлава адбудзецца 29 студзеня. Пра гэта паведаміў кіраўнік кампаніі "За альтэрнатыўную грамадзянскую службу" Міхась Пашкевіч.
15.01.2010 Спыненая крымінальная справа па артыкуле 193.1 ў дачыненьні да Яўгена Волкава
30 сьнежня ў другі раз Пракуратура Мінска спыніла крымінальную справу супраць Яўгена Волкава, узбуджаную напрыканцы чэрвеня 2009 года па артыкуле 193-1. Яго абвінавацілі ў дзейнасьці ад імя незарэгістраванага “Руху яднаньня” (Царква Муна).
12.01.2010 Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе спынення крымінальнай справы супраць Івана Міхайлава
Праваабарончы цэнтр “Вясна” патрабуе неадкладанага вызвалення Івана Міхайлава і спынення крымінальнай справы супраць яго. Сябры арганізацыі лічаць недапушчальным крымінальны пераслед асобаў, якія адмаўляюцца ад праходжання вайсковай службы па рэлігійных матывах і выказваюць гатоўнасць прайсці альтэрнатыўную службу.
12.01.2010 Верніку пагражае 6 месяцаў арышту - замест альтэрнатыўнай службы
21-гадовы Іван Міхайлаў абвінавачваецца ва ўхіленні ад прызыву ў армію, аднак сам малады чалавек сябе вінаватым не лічыць.
24.12.2009 З Беларусі высылаюць трох польскіх ксяндзоў
Святары павінны выехаць з Беларусі да канца года, таму што з імі не былі падоўжаныя кантракты. Як паведамляе «Польскае радыё» са спасылкай на «Gazeta Wyborcza», афіцыйнай прычынай «ссылкі» стала тое, што святары праводзілі службы на польскай мове.
08.12.2009 Вышэйшы гаспадарчы суд не задаволіў скаргу царквы “Новае жыццё”
Вышэйшы гаспадарчы суд чарговы раз адмовіў пратэстанцкай супольнасці “Новае жыццё” у магчымасці заставацца ў цяпер ужо дзяржаўным будынку кароўніка. ЖРЭА Маскоўскага раёну мае намер у бліжэйшыя дні прыняць захады па высяленні вернікаў на вуліцу.