Навіны на тэму: звароты
15.05.2014 Тэрміновая акцыя “Міжнароднай амністыі”!
“Міжнародная амністыя” заклікае беларускія ўлады неадкладна змяніць смяротныя прысуды Грунову і Лыкаву на доўгатэрміновае турэмнае зняволенне, увесці мараторый на смяротнае пакаранне і зняць таямнічую заслону з працэдуры яго выканання.
06.05.2014 Абшчына святога Эгідзія заклікае выратаваць жыцці асуджаных на смяротнае пакаранне
Вернікі заклікаюць падпісваць петыцыі супраць смяротнага пакарання, у тым ліку ў дачыненні да беларускіх грамадзян.
02.05.2014 Адміністрацыя прэзідэнта пакінула зварот без разгляду: кропку паставіць суд
Жыхар Мазыра Аляксандр Канавалаў, з якім не працягнулі працоўны кантракт, адмовіўся ад дапамогі па беспрацоўі і 8 красавіка паведаміў пра гэта ў электронным звароце на імя Прэзідэнта Аляксандра Лукашэнка.
26.04.2014 Libereco прапануе да падпісання петыцыю за амністыю для палітвязняў Беларусі
Нямецка-швейцарская праваабарончая арганізацыя Libereco - Partnership for Human Rights заклікае прэзідэнта Лукашэнку вызваліць усіх палітвязняў, каб праводзіць чэмпіянат свету па хакеі ў Мінску без парушэнняў правоў чалавека.
08.04.2014 Тэрміновы зварот Абсерваторыі з нагоды пацверджання касацыйным судом забароны кнігі Алеся Бяляцкага
Абсерваторыя па абароне праваабаронцаў выказвае сваю занепакоенасць з нагоды пацверджання рашэння аб канфіскацыі кнігі Алеся Бяляцкага на надуманых падставах і лічыць гэта сродкам далейшага абмежавання яго праваабарончай дзейнасці.
04.04.2014 Улады ігнаруюць зварот таксістаў
Чатыры месяцы беларускія таксісты чакаюць адказу на свой зварот ад Міністэрства транспарту. Таксісты патрабавалі не прымаць указ, які вымагае ад іх набыцця новых аўтамабіляў мясцовай зборкі.
02.04.2014 Шаран Барроу патрабуе спыніць рэпрэсіі ў дачыненні да сябраў свабоднага прафсаюза Бабруйскага завода ТдіА
Шаран Барроу патрабуе ад ад дырэктара прадпрыемства Аляксандра Аграновіча неадкладна спыніць рэпрэсіі супраць працоўных-сябраў свабоднага прафсаюза.
26.03.2014 Адміністрацыя прэзідэнта: Да Лукашэнкі даведзена, што Бяляцкі кампенсаваў шкоду
Загадчык галоўнага ўпраўлення па рабоце са зваротамі грамадзян і юрыдычных асоб Станіслаў Буко запэўніў, што «А.В.Бяляцкім кампенсавана вызначаная рашэннем суда шкода, нанесеная дзяржаве», а «інфармацыя па гэтым пытанні даведзена да прэзідэнта».
13.03.2014 У ЦІП на Акрэсціна адмовіліся прымаць ад грамадзян тэлевізары для затрыманых
Начальнік Цэнтра патлумачыў, што бязвыплатную дапамогу арганізацыям маюць права аказваць толькі юрыдычныя асобы і індывідуальныя прадпрымальнікі.
12.03.2014 Мінгарвыканкам пераконвае: будаўніцтва новай дарогі не закране Севастопальскі парк
Тым часам жыхары Першамайскага раёна, якія актыўна адстойвалі зялёную зону, занепакоеныя новым праектам, прапанаваным уладамі.
04.03.2014 Расійскае пасольства адмовілася прымаць зварот "Вясны" з нагоды падзеяў ва Украіне
4 сакавіка сябры ПЦ "Вясна" зрабілі спробу перадаць Паслу Расійскай Федэрацыі ў Беларусі Аляксандру Сурыкаву зварот з патрабаваннем да расійскіх уладаў не дапускаць далейшай эскалацыі канфлікту ва Украіне.
04.03.2014 Зварот Праваабарончага цэнтра «Вясна» да ўладаў Расійскай Федэрацыі
Праваабарончы цэнтр «Вясна» заклікае кіраўніцтва Расійскай Федэрацыі не дапускаць далейшай эскалацыі канфлікту ва Украіне і неадкладна пачаць перамовы па пытаннях, якія закранаюць інтарэсы абедзвюх краінаў.
18.02.2014 Палітвязьні і іх сваякі патрабуюць адклікаць Шагала
Былыя беларускія палітвязьні і іх сваякі, а таксама сваякі тых, хто цяпер сядзіць у беларускіх турмах паводле палітычных матываў, зьвярнуліся да прэзыдэнта Ізраіля Шымона Пэрэса, прэм’ер-міністра Біньяміна Нетаньяху і старшыні Кнэсэту Юлія-Ёэля Эдэльштэйна з патрабаваньнем адклікаць зь Беларусі амбасадара Ёсіфа Шагала.
08.01.2014 Чыноўнікі не бачаць дыскрымінацыі беларускамоўных у законатворчым працэсе
Праваабаронца Валянцін Стэфановіч атрымаў адказы ад уладаў з нагоды зварота ў Канстытуцыйны суд аб дыскрымінацыі беларускамоўных грамадзянаў.
08.01.2014 Збор подпісаў лекараў хуткай дапамогі да Лукашэнкі вымушана спынены
Ініцыятарам звароту да Лукашэнкі ўдалося сабраць 5 114 подпісаў пад патрабаваньнямі аб сацыяльнай абароне лекараў хуткай дапамогі.