Навіны на тэму: свабода слова
24.03.2020 Пустая зала, АМАПаўцы-аператары: у Магілёве ў трэці раз за месяц вынеслі штраф за журналістыку
Фрылансерка Дар’я Чульцова атрымала ад суддзі Таццяны Міхайлавай пакаранне ў 675 рублёў за рэпартаж пра акцыю пратэсту аўтамабілістаў для тэлеканала БелСАТ.
23.03.2020 Магілёўскую журналістку Дар’ю Чульцову будуць судзіць
Магілёўскую журналістку Дар’ю Чульцову збіраюцца прыцягнуць да адказнасці паводле ч. 2 арт.22.9 КаАП — нібыта за незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ.
20.03.2020 У Магілёве фрылансераў судзяць нягледзячы на каранавірус
У разгар эпідэміі каронавіруса ў Магілёве працягнуліся «палітычныя» суды над мясцовымі журналістамі – ім далі максімальны штраф
20.03.2020 Камітэт па правах чалавека ААН прыняў тры рашэнні на карысць Кастуся Жукоўскага. Улады абавязаны адрэагаваць
Камітэт па правах чалавека ААН прыняў рашэнне, што правы Кастуся Жукоўскага на свабоднае выказванне меркавання, справядлівае судовае разбіральніцтва былі парушаныя.
19.03.2020 Суды над праціўнікамі акумулятарнага завода адкладаюцца. Але не з-за каранавірусу
Намечаныя на 24, 26 і 31 сакавіка суды над праціўнікамі акумулятарнага завода Аляксандрам Марачэўскім, Людмілай Карчэўскай і Уладзімірам Марозам адкладаюцца. Пра гэта «Брэсцкай газеце» паведаміў праваабаронца Раман Кісляк.
18.03.2020 Журналіста Станіслава Івашкевіча затрымалі падчас спробы ўзяць каментар
Аўтар перадачы “Давайце разбірацца” на тэлеканале “Белсат” Станіслаў Івашкевіч спрабаваў узяць каментар у дырэктара ААТ “Будтрэст № 1” Уладзіміра Бубліка.
17.03.2020 Спрасціць працу журналістаў у судах пакуль не атрымоўваецца: Вярхоўны суд не задаволіў скаргу БАЖ
Судовая калегія па эканамічных справах Вярхоўнага cуда пакінула ў сіле адмову ў касацыйнай скарзе БАЖ, мэта якой — спрасціць працу журналістаў у судах.
16.03.2020 Магілёўскіх журналістаў "Белсату" зноў будуць судзіць
Магілёўскіх журналістаў-фрылансераў Аліну Скрабунову і Аляксандра Сідарэўскага зноў будуць судзіць за парушэнне Закона “Аб СМІ” згодна ч. 2 арт. 22.9 КаАП РБ. Гэтым разам адміністрацыйныя справы журналістаў будзе разглядаць суд Ленінскага раёна Магілёва, паведамляе служба маніторынгу БАЖ.
12.03.2020 Міжнародны дзень супраць кібер-цэнзуры. Чаму Беларусь дагэтуль вораг інтэрнэту?
Сёння, 12 сакавіка, ва ўсім свеце адзначаецца Дзень супраць цэнзуры ў інтэрнэце. Гэты дзень быў абвешчаны з мэтай падтрымкі адзінага інтэрнэту без абмежаванняў і падкрэслення таго, як ўрады ва ўсім свеце стрымліваюць і падвяргаюць цэнзуры свабоду слова ў Інтэрнэце.
04.03.2020 Магілёўская журналістка атрымала штраф за станоўчы сюжэт пра тралейбусны парк
Суд Кастрычніцкага раёна Магілёва 4 сакавіка працягнуў разгляд адміністрацыйнай справы ў дачыненні журналісткі Аліны Скрабуновай, паведамляе БАЖ. Аліну абвінавачвалі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ — за тое, што яна разам з аператарам Аляксандрам Сідарэўскім знялі рэпартаж пра юбілей Магілёўскага тралейбуснага парка. Сюжэт быў паказаны ў эфіры тэлеканала “Белсат” 19 студзеня і падаваўся ў пазітыўным ключы.
24.02.2020 У Магілёве судзяць журналістаў за сюжэт на «Белсаце»
Журналістку Аліну Скрабунову і аператара Аляксандра Сідарэўскага з Магілёву судзяць паводле ч. 2 арт. 22.9 КаАП («Незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ»).
19.02.2020 Рэдкая з'ява: справу супраць журналіста спынілі ў сувязі з недаказанасцю
19 лютага адбылося другое пасяджэнне суда па адміністрацыйнай справе журналіста-фрылансера з Глыбокага Змітра Лупача, паведамляецца на сайце Беларускай асацыяцыі журналістаў.
17.02.2020 На журналіста Змітра Лупача склалі яшчэ адзін пратакол за парушэнне заканадаўства аб СМІ
На журналіста-фрылансера з Глыбокага Змітра Лупача міліцыянты склалі чарговы пратакол. Гэтым разам адміністрацыйны пераслед распачаў Шаркаўшчынскі РАУС.
11.02.2020 На Змітра Лупача склалі новы пратакол за супрацу з "Белсатам"
Журналіста-фрылансера Змітра Лупача зноў выклікалі ў Глыбоцкі РАУС для складання новага пратакола паводле арт. 22.9 КаАП (Парушэнне заканадаўства аб СМІ) за супрацу з тэлеканалам “Белсат”, піша "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
11.02.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Каментар: 55 тысяч подпісаў пад пэтыцыяй «супраць ЛГБТ-прапаганды сярод дзяцей і моладзі» сабралі вернікі трох канфесій. Пра гэта заявіў мітрапаліт Тадэвуш Кандрусевіч. Ці сапраўды магчыма ўвядзенне ў Беларусі закона супраць ЛГБТ-прапаганды?