Навіны на тэму: свабода слова
10.06.2019 Суд вызваліў Аюба Ціціева ўмоўна-датэрмінова
Суд па ўмоўна-датэрміновым вызваленні Аюба Ціціева адбыўся 10 чэрвеня ў 16:30.
07.06.2019 Магілёўскі журналіст паскардзіўся ў ААН: два гады таму мясцовы суд аштрафаваў яго на 1035 рублёў за лісты ў газету
Уладзімір Лапцэвіч вывеў сітуацыю са штотыднёвікам «Ніва» на міжнародны ўзровень.
06.06.2019 Кіраўнікам калгасаў патлумачылі, як выганяць журналістаў ад БАЖ і Белсата
У тэлеграм-канале «Беларусь галаўнога мозга» з’явіўся дакумент, які нібыта разаслалі па сельскіх гаспадарках Светлагорскага раёна. Ён называецца «Алгарытм дзеяння кіраўніка і супрацоўнікаў арганізацыі пры працы са СМІ».
04.06.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Падзея: Вялікі фестываль “Кіламетр грамадскай актыўнасці” прайшоў у Мінску першага чэрвеня.
30.05.2019 Яшчэ дзве скаргі журналістаў будуць разгледжаны на міжнародным узроўні
Камітэт ААН па правах чалавека зарэгістраваў скаргі гомельскіх журналістаў-фрылансераў Яўгена Меркіса і Ларысы Шчыраковай. Пра гэта афіцыйным лістом апавешчаны іх прадстаўнік Леанід Судаленка, які вядзе справы журналістаў на міжнародным узроўні.
29.05.2019 Канстытуцыйны суд адмовіўся прымусіць чыноўнікаў хутчэй адказваць журналістам
Канстытуцыйны суд Беларусі адхіліў прапанову Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) змяніць заканадаўства, якое рэгулюе аператыўнасць адказаў чыноўнікаў на запыты журналістаў.
29.05.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Падзея: Адкрыцце выставы мастацкіх работ людзей, якія асуджаны; “Тыдзень даступнасці” для людзей с псіхічнымі захворваннямі ад Офіса па правах людзей з інваліднасцю.
24.05.2019 Эўразьвяз пра Беларусь: самыя абмежавальныя законы не зьмяніліся
Эўразьвяз адзначае, што ў 2018 годзе сытуацыя з правамі чалавека ў Беларусі не палепшылася і не былі зьмененыя законы, якія найбольш абмяжоўваюць фундамэнтальныя свабоды.
21.05.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: 17 траўня ва ўсім свеце адзначаецца Міжнародны дзень змагання з гамафобіяй і трансафобіяй. Якія ініцыятывы для ЛГБТ супольнасцяў есць у Беларусі? І як іх прадстаўнікі ставяцца да выказванняў МУС? Каментуе актывістка праекта MAKEOUT Таццяна Сяцко.
21.05.2019 Прэзідэнт дазволіў блакаваць сайты падчас Еўрапейскіх гульняў
Міліцыі, пракуратуры і следчым прадастаўлена магчымасць блакаваць сайты з заклікамі да «масавых беспарадкаў, удзелу ў масавых мерапрыемствах, якія праводзяцца з парушэннем заканадаўства, ажыццяўлення экстрэмісцкай дзейнасці, іншых дзеянняў, здольных дэзарганізаваць правядзенне Еўрапейскіх гульняў».
16.05.2019 Двум віцебскім журналістам прысудзілі 1275 рублёў штрафаў
Судовы працэс над незалежнымі журналістамі Аленай Шабуняй і Вячаславам Лазаравым праходзіў у Наваполацкім гарадскім судзе. Суддзя Зінаіда Балаболава прызнала абодвух журналістаў вінаватымі ў незаконным вырабе і распаўсюдзе прадукцыі СМІ на падставе артыкула 22.9 КаАП.
14.05.2019 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У нацыянальным аэрапорце Мінск быў 8 траўня затрыманы блогер і апазіцыянер з Інгушэціі Ісмаіл Нальгіеў, а праз два дні высланы ў Расію. Чаму гэта незаконна і як павінна была ажыццяўляцца працэдура затрымання і высылкі, распавядае праваабаронца Наста Лойка.
13.05.2019 Сумны рэкорд: МЗС Беларусі 10-ы раз не акрэдытоўвае журналіста Радыё Рацыя
10-я спроба гарадзенскага журналіста-фрылансера Віктара Парфёненкі атрымаць афіцыйную акрэдытацыю, сканчаецца адмоўна.
11.05.2019 У Шведскім парламенце прайшоў круглы стол на тэму свабоды медыя ў Беларусі
Беларуская асацыяцыя журналістаў узяла ўдзел у круглым стале, прысвечаным праблемам свабоды медыя, які ў Шведскім парламенце арганізавала Рада міністраў Паўночных краінаў.
11.05.2019 Рыхтуюць новы пратакол на журналістку Тамару Шчапеткіну
Журналістку-фрылансерку з Бярозы Тамару Шчапеткіну спрабавалі 11 траўня выклікаць у міліцыю для складання пратакола аб адміністрацыйным правапарушэнні.