Навіны на тэму: свабода слова
05.12.2018 КПЧ ААН прызнаў, што Беларусь парушыла правы журналісткі падчас затрымання
Камітэт па правах чалавека ААН разглядзеў і прыняў рашэнне па скарзе сябра Беларускай асацыяцыі журналістаў Любові Праневіч.
05.12.2018 На «Новы час» зноў падалі ў суд
Раніцай 5 снежня рэдактарка газеты Аксана Колб атрымала смс з суда Савецкага раёна, паведамляецца на сайце "Новага часу".
04.12.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Падзея”: У чым розніца паміж сумна вядомым Дэкрэтам №3 і яго мадыфікацыяй Дэкрэтам №1? Гэтае пытаннне абмеркавалі прафсаюзныя актывісты і праваабаронцы.
03.12.2018 Што змяняецца ў беларускіх медыя з 1 снежня?
Новыя патрабаванні Закона аб СМІ, якія тычацца ўладальнікаў, карыстальнікаў і нават замежных медыя, уступілі ў сілу 1 снежня 2018 года.
30.11.2018 Штраф Дзядку за дэманстрацыю нацысцкай сімволікі. Што не так з рашэннем суда?
Яшчэ ў ліпені журналіст Мікалай Дзядок быў аштрафаваны за тры публікацыі на сваёй старонцы ў Facebook. Суд палічыў іх не чым іншым, як дэманстрацыяй нацысцкай сімволікі. ПЦ "Вясна" успамінае акалічнасці гэтй адміністрацыйнай справы і тлумачыць, чаму рашэнне суда па ім не вытрымлівае крытыкі.
28.11.2018 Спынены крымінальны пераслед яшчэ шасці фігурантаў "справы БелТА"
Былі задаволены іх хадайніцтвы аб спыненні вытворчасці па крымінальнай справе на падставе арт. 86 КК (Вызваленне ад крымінальнай адказнасці з прыцягненнем асобы да адміністрацыйнай адказнасці).
27.11.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар”: Прэс-сакратарка АГП Ганна Красуліна, якую беларускія ўлады высылаюць з краіны праз адміністрацыйныя спагнанні, працягвае змагацца за адмену рашэння аб яе высылцы.
27.11.2018 Спынены крымінальны пераслед яшчэ дзвюх фігурантак "справы БелТА"
Задаволеныя хадайніцтвы аб спыненні вытворчасці па крымінальнай справе Ульяны Бабаед і Таццяны Каравянковай на падставе арт. 86 КК.
22.11.2018 "Справа Белта": крымінальны пераслед Быкоўскага і Кулецкага спынены, Золатавай прад'яўлена абвінавачанне
Галоўнай рэдактарцы TUT.BY прад'яўлена абвінавачанне па ч. 2 арт. 425 Крымінальнага кодэкса (бяздзеянне службовай асобы), якая ў санкцыі прадугледжвае пазбаўленне волі да пяці гадоў.
22.11.2018 Журналістку аштрафавалі за фота мужа падчас размовы з міліцыянтам
Суддзя Маскоўскага раёна Брэста Раіса Лабачэўская 14 лістапада пакарала журналістку-фрылансера Мілану Харытонаву штрафам у памеры 25 базавых велічыняў.
21.11.2018 Суд у Гомелі спыніў пераслед журналісткі за стварэнне фільму
Суддзя суда Цэнтральнага раёна Гомеля Сяргей Кармановіч спыніў адміністрацыйную справу супраць журналісткі-фрылансера Марыі Булавінскай-Ляпінай, распачатую па ч.2 арт. 22.9 КаАП (незаконны выраб і распаўсюд прадукцыі СМІ).
20.11.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар”: Праваабаронца са Светлагорска Алена Маслюкова распавяде пра тое, як распачынаўся канфлікт вакол будаўніцтва завода беленай цэлюлозы, пра бягучую сітуацыю вакол завода і пра судовыя працэсы, дзе праваабаронца адстойвае права гараджан на мірныя сходы.
16.11.2018 Гародня: чарговы штраф за перапост
16 лістапада ў Гародні завяршыўся яшчэ адзін працэс за перапост у сацыяльнай сетцы. Жыхара Івацэвічаў Уладзіслава Сераду прызналі вінаватым у парушэнні артыкула 17.11 КаАП, то бок у распаўсюдзе экстрэмістскіх матэрыялаў.
15.11.2018 "Рэпарцёры без межаў" заклікаюць адрэагаваць на хвалю пераследаў журналістаў у Беларусі
Міжнародная арганізацыя "Рэпарцёры без межаў" заклікала партнёраў афіцыйнага Мінска ў свеце адрэагаваць на хвалю пераследаў журналістаў у Беларусі. Як паведамляе агенцтва БелаПАН, адпаведную заяву апублікавана 14 лістапада на сайце арганізацыі.
14.11.2018 Касінераў і Насенка абскарджваюць штрафы за надпіс на шапцы
Актывісты Вячаслаў Касінераў і Марына Насенка звярнуліся са скаргамі ў Мінскі гарадскі суд на пастанову суда Маскоўскага раёна, які асудзіў іх за публікацыю ў інтэрнэце «экстрэмісцкага» фотаздымку.