Навіны на тэму: свабода слова
03.01.2019 «Справа БЕЛТА». СК зноў адмовіўся спыніць крымінальны пераслед галоўрэда TUT.BY
Следчы камітэт адмовіў галоўнаму рэдактару TUT.BY Марыне Золатавай у задавальненні паўторнага хадайніцтва аб спыненні крымінальнага пераследу паводле 86-га артыкула Крымінальнага кодэкса.
03.01.2019 Журналісты БАЖ у спрэчках з дзяржавай апелююць да ААН
Журналісты-фрылансеры Беларускай асацыяцыі журналістаў (БАЖ) Тамара Шчапёткіна, Ларыса Шчыракова, Андрэй Толчын і Кастусь Жукоўскі па выніках працы у 2018 годзе падалі індывідуальныя скаргі ў Камітэт ААН па правах чалавека. На міжнародным узроўні яны заявілі пра сістэматычны пераслед за атрыманне і распаўсюд інфармацыі.
29.12.2018 «Новы Час» мусіць сплаціць Зайдэсу маральную кампенсацыю і апублікаваць абвяржэнне
Суд Савецкага раёна Мінска разгледзеў справу па позве аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі бізнесоўца Леаніда Зайдэса да газеты «Новы Час» і журналіста Дзяніса Івашына.
27.12.2018 Суд па справе Зайдэс супраць "Новага Часу" праходзіць ў Мінску
27 снежня ў 14.30 у судзе Савецкага раёна пачалося асноўнае судовае пасяджэнне паводле пазову аб абароне гонару, годнасці і дзелавой рэпутацыі бізнесоўца Леаніда Зайдэса да недзяржаўнай агульнанацыянальнай беларускамоўнай газеты «Новы Час» і журналіста Дзяніса Івашына.
27.12.2018 Мікалай Дзядок суду: «Спіс экстрэмісцкіх матэрыялаў – чарговы наступ на свабоду слова»
Суд Фрунзенскага раёна г. Мінска аштрафаваў анархіста Мікалая Дзядка на 40 базавых велічынь за размяшчэнне на асабістай старонцы ў фейсбуку ілюстрацый з выявай неанацыскай сімволікі.
18.12.2018 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Каментар”: З нагоды 70-ай гадавіны Усеагульнай дэкларацыі правоў чалавека, якая адзначалася 10 снежня, беларускія праваабаронцамі з розых рэгіёнаў краіны распавядаюць, якая сітуацыя з правамі чалавека зараз існуе ў іх гарадах.
18.12.2018 Што трэба ведаць пра новыя правілы каментавання на сайтах: анлайн-канферэнцыя адваката
У сераду, 19 снежня, адвакат Сяргей Зікрацкі падчас анлайн-канферэнцыі адкажа на пытанні, звязаныя з заканадаўствам аб медыя.
17.12.2018 У судзе пачаўся разгляд пазову бізнесмена Зайдэса да газеты "Новы Час"
Бізнэсмэн патрабуе суд абавязаць газету абвергнуць інфармацыю, апублікаваную ў «Новым Часе», якая нанесла пазоўніку «маральныя пакуты".
14.12.2018 У Мінску - масавае судзілішча над незалежнымі журналістамі
У якасці абвінавачаных – Вольга Чайчыц, Сяргей Кавалёў, Любоў Лунёва, Ірына Арахоўская, Сяргей Краўчук. Усіх іх вінавацяць у асвятленні дазволенай уладамі акцыі Дзяды для спадарожнікавага тэлекалана “Белсат”.
14.12.2018 “Самы справялівы суд у свеце” адправіў справу журналіста Барбарыча на дапрацоўку
Суд Партызанскага раёна Мінска 14 снежня працягнуў разгляд адміністрацыйнай справы журналіста Генадзя Барбарыча. Яго звінавацілі ў тым, што 8 снежня ён, “разам з аператарам Ляўчуком зняў відэасюжэт, які потым быў размешчаны на сайце Радыё Рацыя”.
12.12.2018 Магілёўскі журналіст падаў у суд на Савет Рэспублікі
Карэспандэнта БелаПАН Уладзіміра Лапцэвіча не пусцілі на паседжанне Форума рэгіёнаў Беларусі і Расіі, нягледзячы на выдадзены раней дазвол.
12.12.2018 Чарговая ахвяра артыкула 22.9 КаАП – журналіст Генадзь Барбарыч
Журналіста Генадзя Барбарыча будуць судзіць за супрацу з Беларускім Радыё Рацыя. Згодна з завочна складзеным на яго пратаколам, яму трэба з’явіцца ў суд 13 снежня
10.12.2018 На журналістку “Новага Часу” склалі пратакол за асвятленне акцыі каля пасольства Расіі
У міліцыі мяркуюць, што Дзіяна "ўстанавіла папяровы караблік побач з агароджай пасольства", то бок удзельнічала ў акцыі.
07.12.2018 Усеагульная дэкларацыя правоў чалавека. Слова праваабаронцам. Частка 3
“Вясна” распытала беларускіх праваабаронцаў Валянціна Стэфановіча і Андрэя Бастунца, чаму Дэкларацыя застаецца такой жа актуальнай, як і 70 год таму.
07.12.2018 Фрылансеру Змітру Лупачу праз Viber даслалі позву ў суд
Глыбоцкія міліцыянты 5 снежня склалі чарговы пратакол па частцы другой артыкула 22.9 КаАП на журналіста Змітра Лупача.