Навіны на тэму: свабода слова
23.10.2020 NEXTA не сыйдзе адсюль жывым
Беларусаў будуць караць нават за рэпост гараскопаў з пратэстнага тэлеграм-канала
12.10.2020 Спыніце ціск на прэсу!
Беларуская асацыяцыя журналістаў, Прэс-клуб і Асацыяцыі “Аб’яднаныя масмедыя” выступілі з сумеснай заявай, у якой патрабуюць расследавання усіх выпадкаў парушэння правоў журналістаў, а таксама адмовіцца ад практыкі адвольных затрыманняў журналістаў падчас выканання імі прафесійных абавязкаў.
09.10.2020 Сведка — "Аляксандровіч Аляксандр Аляксандравіч". Журналіста "Новага Часу" асудзілі на 10 сутак
Адміністрацыйная справа затрыманага 8 кастрычніка журналіста, відэааператара «Новага Часу» Аляксандра Вялітчанкі разглядаецца ў судзе Цэнтральнага раёна Мінска. Яго абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі па ч. 1 арт. 23.34 КаАП, нягледзячы на тое, што журналіст мае пасведчанне пазаштатнага карэспандэна газеты "Новы Час".
07.10.2020 Міністэрства інфармацыі няўцямна патлумачыла блакіроўку сайта “Вясны”
Сябра Рады Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч атрымаў адказ на зварот у Міністэрства інфармацыі па прычыне блакіроўкі праваабарончага сайта www.spring96.org.
23.09.2020 Ператрус у кватэры галоўнага рэдактара "Нашай Нівы"
У кватэры галоўнага рэдактара "Нашай Нівы" і ягонай жонкі, журналісткі TUT.BY, праходзіць ператрус.
11.09.2020 Пятніца пачалася з затрыманняў, гэтак жа і завяршаецца
Зраніцы 11 верасня ў Беларусі затрымліваюць журналістаў, якія супрацоўнічаюць з “Белсатам”, жанчын, якія прыйшлі падтрымаць актывістаў страйкама “Беларуськалія” да Мінскага абласнога суда.
08.09.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
У Мінску затрыманы журналіст-фрылансер Арцём Сізінцаў, які супрацоўнічае з Беларускім Радыё Рацыя. А журналістку-фрылансерку Насту Захарэвіч асудзілі на 7 сутак. Як гэта было?
04.09.2020 Шэсць журналістаў прызналі вінаватымі ва ўдзеле у несанкцыянаванай акцыі. Іх асудзілі на трое сутак арышту
У пятніцу, 4 верасня, у судзе Кастрычніцкага раёна мусяць разглядацца справы затрыманых на студэнцкай акцыі пратэсту журналістаў. Сярод іх — Надзея Калініна, Аляксей Суднікаў (TUT.BY), Сяргей Шчогалеў (Святаслаў Зоркі), Мікіта Дубалека (Недаверкаў), Марыя Элешэвіч (“Комсомольская правда в Беларуси), Андрэй Шаўлюга (БелаПАН).
02.09.2020 Справы журналістаў за ўдзел у студэнцкіх акцыях пратэсту адправілі на "дапрацоўкі". Але іх не вызвалілі
У судзе Кастрычніцкага раёна Мінска 2 верасня пасля абеду разглядаюцца адміністрацыйныя справы супраць журналістаў, якіх затрымалі падчас студэнцкіх акцый пратэстаў у Дзень ведаў. Усіх абвінавачваюць ва ўдзеле ў несанкцыянаванай акцыі пратэсту паводле арт. 23.34 КаАП. Ноч журналісты правялі ў Кастрычніцкім РУУСе.
23.08.2020 БАЖ патрабуе ад уладаў спыніць блакаванне сайтаў СМІ і ціск на прэсу
БАЖ патрабуе разблакаваць сайты, спыніць ціск на прэсу, забяспечыць выпуск выданняў, паведамляе прэс-служба ГА "Беларуская асацыяцыя журналістаў".
17.08.2020 Праваабаронца – Мінінфарму: Разблакуйце сайт “Вясны” і пакарайце вінаватых
Сябра Рады Праваабарончага цэнтра “Вясна” Валянцін Стэфановіч звярнуўся ў Міністэрства інфармацыі па прычыне блакіроўкі праваабарончага сайта www.spring96.org, які прыкладна з 11 жніўня 2020 г. перастаў адчыняцца для карыстальнікаў у Беларусі.
10.08.2020 БАЖ: У Мінску стралялі менавіта ў журналістаў
Як паведамляе тг-канал "Нашай Нівы", журналістку выдання Наталлю Лубнеўскую параніла ў нагу гумавой куляй. Яе з месца падзеяў забрала хуткая дапамога. Агонь вялі людзі ў форме хакі вялі агонь з боку моста на вуліцы Кальварыйскай.
10.08.2020 Выбівалі дзверы сякерай. Мастака Кузьміча затрымалі да суда
Мастака Аляксея Кузьміча, які правёў мастацкую акцыю на выбарчым участку ў мінскай школе № 44, забралі на допыт у Цэнтральнае РАУС. Пра гэта паведаміў тг-канал "Нашай Нівы".
09.08.2020 Інтэрнэт-цэнзура ў Беларусі ў дзень выбараў. Што вядома
У асноўны дзень галасавання, 9 жніўня, у Беларусі адзначаюцца праблемы з доступам да мэсэнджараў, VPN, TOR, Telegram і Google. Акрамя таго, паведамляецца аб праблемах у доступе да сайтаў незалежных СМІ.
09.08.2020 У Мінску затрымалі журналістаў тэлеканала "Дождь". Іх высылаюць з краіны
Як стала вядома, у абед у Мінску былі затрыманыя тры журналісты расійскага незалежнага тэлеканала "Дождь".