Навіны на тэму: правы чалавека
04.09.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Жнівень 2022
У краіне паглыбляецца грамадска-палітычны крызіс, пагаршаецца становішча ў галіне правоў чалавека. Улады працягваюць ужываць крымінальны і адміністрацыйны пераслед беларусаў з палітычных матываў.
30.08.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Увесь час ішла эскалацыя. Амаль да дня, калі забілі Рому Бандарэнку". Якім запомніліся падзеі "Плошчы Перамен" для яе жыхара і фатографа Яўгена Атцецкага?
30.08.2022 FAQ: дэнансацыя Факультатыўнага пратакола і скаргі ў Камітэт па правах чалавека ААН
"Вясна" тлумачыць, што такое Міжнародны пакт і Факультатыўны пратакол да яго, чым пасля іх дэнансацыі будуць займацца праваабаронцы, а самае галоўнае — чаму гэтая навіна датычыцца ўсіх беларусаў і беларусак.
23.08.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Дэнансацыя Факультатыўнага пратакола МПГПП, фотавыставы "Беларусь на целе" і "Кольори білоруської революції", суд над палітзняволеным журналістам Дзянісам Івашыным.
16.08.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Турма — гэта такая школа жыцця. Але лепей яе прайсці завочна".
09.08.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Свет вельмі пераплецены паміж сабой". Другая гадавіна прэзідэнцкіх выбараў 2020 і рэпрэсіі, якія працягваюцца дагэтуль.
03.08.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Ліпень 2022
У ліпені споўніўся год, як старшыня "Вясны" Алесь Бяляцкі, яго намеснік Валянцін Стэфановіч і юрыст арганізацыі Уладзімір Лабковіч былі змешчаныя ў СІЗА паводле надуманых абвінавачванняў.
02.08.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
500 дзён зняволення Дзяніса Івашына, штомесячная акцыя салідарнасці з палітзняволенымі кіраўнікамі Саюза палякаў, гісторыя выратавання Алега Іванова і штотыднёвая ініцыятыва падпісання паштовак палітвязням у Варшаве.
26.07.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
КДБ надзяляецца паўнамоцтвам абмяжоўваць грамадзянам выезд, палітзняволеная літаратура ёсць сродкам застацца з самім сабой, Паліна Шарэнда-Панасюк — у жаночай калоніі, а Уладзімір Мацкевіч піша ў СІЗА працы.
19.07.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
"Заўсёды працаваць з "вясноўцамі" было прыемна. Гэта было класна — і па-чалавечы, і прафесійна". Журналісты і праваабаронцы — пра трох "вясноўцаў" і 14 ліпеня 2021 года.
12.07.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Жорсткі прысуд Дануце Перадня і важнасць апублічвання інфармацыі, навіны пра Мікалая Статкевіча і глыбоцкую калонію, гісторыі беларусаў, якія ўцяклі з радзімы.
04.07.2022 Сітуацыя з правамі чалавека ў Беларусі. Чэрвень 2022
Катаванні і забароненыя віды абыходжання па-ранейшаму ўжываюцца ў дачыненні да арыштаваных і падчас расследавання палітычна матываваных крымінальных спраў.
29.06.2022 Спецдакладчыца ААН прадставіла на сесіі Савета па правах чалавека даклад па сітуацыі ў Беларусі
28 чэрвеня ў Жэневе на 50-й сесіі Савета па правах чалавека Спецыяльны дакладчык ААН па пытанні аб становішчы у галіне правоў чалавека ў Беларусі Анаіс Марэн прадставіла даклад аб сітуацыі з правамі чалавека ў Беларусі. Пасля прэзентацыі адбыўся інтэрактыўны дыялог са Спецдакладчыцай. Дэлегацыя Беларусі на паседжанні не прысутнічала.
28.06.2022 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
“Цалкам усё ператварылася ў Акрэсціна” і "ў калоніях стабільна дрэнна". "Чалавек меў волю быць свабодным" і "Такія, як [Мацкевіч], пужаюць аўтарытарны рэжым".
25.06.2022 Тыдзень супраць катаванняў 2022. Праграма мерапрыемстваў
Міжнародны камітэт па расследаванні катаванняў у Беларусі сумесна з Праваабарончым цэнтрам "Вясна", "Прававой ініцыятывай", Беларускім Хельсінкскім Камітэтам, Валанцёрскай службай "Вясны", моладзевым саветам "RADA", ініцыятывамі politzek.me і dissidentby запрашаюць узяць удзел у мерапрыемствах Тыдня супраць катаванняў з 20 па 26 чэрвеня.