Навіны на тэму: крымінальны пераслед
05.09.2023 У Гомелі загадчыка аптэкі асудзілі да 6 гадоў калоніі за данаты і фота расейскай вайсковай тэхнікі
У Гомельскім абласным судзе 4 верасня да шасці гадоў калоніі ва ўмовах узмоцненага рэжыму і штрафу ў памеры 500 базавых велічыняў (18 500 рублёў) асудзілі 34-гадовага загадчыка адной з гарадскіх аптэк Дзмітрыя Макеева.
05.09.2023 За супрацу з "Белсатам" судзяць сям'ю палітзняволеных
Справу разглядае Віцебскі абласны суд.
04.09.2023 Затрыманні за падпіскі, каментары і выгукі "Жыве Беларусь!": хроніка пераследу 2-4 верасня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" другога-чацвёртага верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак.
01.09.2023 Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 10 новых палітычных зняволеных
Сумесная заява праваабарончых арганізацый Беларусі
01.09.2023 "Экстрэмісцкае фармаванне", затрыманні, штрафы: хроніка пераследу першага верасня
Праваабарончы цэнтр "Вясна" першага верасня збірае факты палітычнага пераследу беларусаў і беларусак.
31.08.2023 Палітзняволенага прадпрымальніка з Зэльвы асудзілі да трох гадоў калоніі
Суд Зэльвенскага раёна прызнаў бізнэсоўца вінаватым у паклёпе і абразе Лукашэнкі.
31.08.2023 Мужчыну на пратэстах у 2020 годзе міліцыянты рассеклі галаву дручком, а ў 2023 асудзілі на два гады калоніі
Суд Жлобінскага раёна 16 лютага асудзіў Кірыла Камарова паводле ч. 1 арт. 342 КК на 2 гады калоніі агульнага рэжыма.
31.08.2023 Ларысу Шчыракову асудзілі за садзейнічанне экстрэмісцкай дзейнасці і дыскрэдытацыю Беларусі
Палітзняволеную Ларысу Шчыракову затрымалі ўвечары 6 снежня 2022 года пасля ператрусу ў яе прыватным доме. Яе непаўнагадовага сына змясцілі ў прытулак.
30.08.2023 Ад 8 да 10 гадоў калоніі завочна. Па справе аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане вынесены прысуд
У Мінскім гарадскім судзе 30 жніўня абвясцілі прысуд па справе аб нападзе на амбасаду Беларусі ў Лондане 19 снежня 2021 года.
30.08.2023 "Вясну" прызналі "экстрэмісцкім фармаваннем": як цяпер супрацоўнічаць з намі?
Разбіраемся ў актуальных пытаннях наконт супрацы з правабарончым цэнтрам.
29.08.2023 Заява праваабаронцаў Беларусі аб прызнанні 17 чалавек палітычнымі зняволенымі
Сумесная заява прадстаўнікоў беларускай праваабарончай супольнасці
29.08.2023 Як пераследуюць беларусаў за камунікацыю з "экстрэмісцкімі" медыя
Разбіраемся, за якія віды ўзаемадзеяння з незалежнымі СМІ беларусаў прыцягваюць да крымінальнай адказнасці. А таксама распавядаем, каго за гэта ўжо асудзілі.
29.08.2023 Жыхара Смалявіцкага раёна за ўдзел у нядзельным маршы пратэсту асудзілі да "хатняй хіміі"
Даследаваныя ў судовым пасяджэнні фотаздымкі цалкам пацвердзілі ўдзел Дудко ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
29.08.2023 "Маючы пры сабе атрыбутыку – сцяг бел-чырвона-белага колеру, выказваў свае грамадска-палітычныя погляды"
Андрэй Курылёнак у 2017 годзе ён балатаваўся ў Мінскі гарадскі Саветат дэпутатаў. А 10 жніўня 2020 года быў затрыманы на масавай акцыі пратэсту ў цэнтры Мінска.
29.08.2023 Супрацоўніцу БНТУ асудзілі па "народным" артыкуле за ўдзел у акцыях пратэсту
Сядлецкую ўнеслі ў пералік грамадзян Беларусі, замежных грамадзян і асоб без грамадзянства, якія маюць дачыненне да экстрэмісцкай дзейнасці.