Навіны на тэму: катаванні
05.12.2018 #БезПраваНаРасправу: Адзінаццаць гадзін здзекаў і пагроз у гарадзенскай міліцыі
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе чарговую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
28.11.2018 #БезПраваНаРасправу: "Калі ты не падпішаш прызнанне, магчыма, твая дачка памрэ"
Алена П. і яе дачка Сандра з жахам і слязьмі ўспамінаюць той дзень, калі Алену затрымалі супрацоўнікі міліцыі па заяве з крамы жаночай адзення: прадавец, не выявіўшы ў канцы дня аднаго з сукенак, прыгадала, што яго ў ліку іншых прымярала адна з наведвальніц.
22.11.2018 "Асуджэнне мядзельскіх следчых і судэксперткі — знакавая падзея для беларускага грамадства"
Дадзеную сітуацыю каментуе юрыст праваабарончага цэнтру "Вясна" Павел Сапелка.
19.11.2018 #БезПраваНаРасправу: «Ды не здохнеш ты...», - казалі затрыманаму ў пастарунку
Вечар у кампаніі сяброў для жыхара Мінска Дзмітрыя Качановічы скончыўся збіццём ў аддзеле міліцыі.
15.11.2018 На судзе ў калоніі Святаслаў Барановіч распавёў пра катаванні
Пятага лістапада на тэрыторыі ПК№1 у Наваполацку прайшоў судовы працэс па скаргах асуджанага за ўжыванне гвалту да міліцыянта Святаслава Барановіча на вынесеныя яму дысцыплінарныя спагнанні. Суд адхіліў усе яго скаргі ў поўным аб’ёме.
14.11.2018 #БезПраваНаРасправу: затрыманых скавалі ў адзін ланцуг кайданкамі
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прадстаўляе новую гісторыю ў межах мультымедыйнага праекта #БезПраваНаРасправу, прысвечанага выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
05.11.2018 #БезПраваНаРасправу: Яны накінуліся на сына як сабакі, што сарваліся з ланцуга
Праваабарончы цэнтр "Вясна" прэзентуе мультымедыйны праект #БезПраваНаРасправу, прысвечаны выяўленню выпадкаў катаванняў і іншых жорсткіх, бесчалавечных ці прыніжаючых годнасць відаў абыходжання і пакарання з боку органаў улады і іншых дзяржаўных структур.
18.10.2018 Дзяніс Мандзік: “На мае просьбы расслабіць кайданкі супрацоўнікі міліцыі ніяк не рэагавалі”
Дзяніс Мандзік пры дапамозе праваабаронцаў “Вясны” накіраваў скаргу ў Пракуратуру Цэнтральнага раёна г. Мінска на незаконныя дзеянні супрацоўнікаў міліцыі - беспадстаўнае этапаванне ў кайданках.
18.10.2018 Навошта заяўніку патрэбныя замацаваныя ў КПК правы?
Чаму праваабаронцы звярнулі ўвагу на прабелы ў заканадаўстве адносна правоў асобаў, якія накіравалі ў орган дазнання, начальніку следчага камітэта, следчаму або пракурору заяву або паведамленне аб злачынстве (заяўніка)?
11.10.2018 “Білі па геніталіях, пагражалі засунуць швабру ў анал”
Магілёвец накіраваў зварот у Следчы камітэт, у якім папрасіў узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі за катаванні.
05.10.2018 СК праводзіць праверку інфармацыі пра катаванні Казакевіча ў турме
Па словах яго маці Вольгі Мажэйка, над ім пастаянна здзекуюцца. Адвакаты яе сына рэгулярна скардзяцца ў дзяржорганы на жорсткае стаўленне.
17.08.2018 “Кожны мае права”: Свабода ад катаванняў
Па слядах дапаможніка і перасоўнай экспазіцыі “Кожны мае права ведаць свае правы” у прававым лікбезе ад “Вясны” распавядаем пра такое абсалютнае права, як свабода ад катаванняў.
01.07.2018 Спецназ разагнаў анархісцкую сустрэчу пад Крупкамі
Як паведамляюць naviny.by, актывісты пяць гадзін прастаялі на каленях і з рукамі за галавой.
22.06.2018 Камітэт супраць катаванняў выклаў рускі пераклад заўвагаў па Беларусі
На сайце Камітэта супраць катаванняў ААН з’явіліся заключныя заўвагі па Беларусі ў перакладзе на рускую мову.
01.06.2018 Праваабаронцы: Зараз наша задача – маніторыць выкананне заўвагаў Камітэта супраць катаванняў
Кааліцыя праваабарончых арганізацый, якая напрыканцы красавіка прадставіла альтэрнатыўны даклад у Камітэт супраць катаванняў ААН, пракаментавала заключныя заўвагі Камітэта па выніку 63 сэсіі.