Навіны на тэму: катаванні
13.03.2018 Збіты міліцыянтамі пенсіянер два з паловай гады дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы. Пакуль безвынікова
65-гадовы жыхар Мінска Мікалай Радзівілаў дамагаецца ўзбуджэння крымінальнай справы супраць міліцыянтаў Талачынскага РАУС, якія яго моцна збілі два з паловай гады таму.
19.02.2018 Справу супраць аператара "Белсата" Андруся Козела адправілі на дапрацоўку
Суд Цэнтральнага раёна г. Мінска разгледзіў спаву ў дачыненні Андруся Козела, якога вінавацілі ў непадпарадкаванне міліцыі, паведамляе БАЖ.
09.02.2018 Сваякі асуджаных просяць падтрымаць петыцыю аб перадачы Мінюсту паўнамоцтваў ДВП МУС
Абуральныя парушэнні ў месцах пазбаўлення волі адбываюцца таму, што адно карнае ведамства з'яўляецца часткай іншага, лічаць аўтары петыцыі, апублікаванай на платформе petitions.by.
08.02.2018 Жыхар Рагачова: за адсутнасьць флікера пабілі і зламалі рэбры, а цяпер аштрафавалі
40-гадовы жыхар Рагачова Віктар Арцюх паскардзіўся ў пракуратуру і Сьледчы камітэт на пабоі ад міліцыянтаў, атрыманыя ім пры затрыманьні за тое, што ён быў бяз флікера ў цёмны час сутак, піша Радыё "Свабода".
02.02.2018 #БезПраваНаРасправу: “Мяне цягнулі ў карцэр, я думаў, што проста памру там”
У Праваабарончы цэнтр “Вясна” звярнуўся мінскі мастак-ілюстратар Аляксей Жалібо, які распавёў пра здзекі з боку супрацоўнікаў міліцыі з РУУС Кастрычніцкага раёна г. Мінска.
17.01.2018 Пётр Іваноў: “У СІЗА мяне збівалі да паўсмерці”
На судзе Пётр Іваноў заявіў, што 9 студзеня накіраваў заяву аб катаваннях у пракуратуру, але ці выйшла тая заява за межы СІЗА, ён не ведае. Напрыканцы паседжання прасіў правесці мэдэкспэртызу. Паводле слоў Іванова, апошнія 37 сутак ён правёў у карцэры.
11.01.2018 Пракуратура зноў указала СК на няпоўнасць праверкі па факце збіцця Сяргея Ткачэнка міліцыяй
Пракуратура Дзяржынскага раёна ў другі раз адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў міліцыі, якія нанеслі не менш за 26 цялесных пашкоджанняў пры затрыманні Сяргея Ткачэнка.
08.01.2018 Другая дадатковая праверка па заяве Галіны Лагацкай вынікаў не прынесла
Следчы камітэт па Маскоўскаму раёну г. Мінска правеў дадатковую праверку па факту збіцця актывісткі Галіны Лагацкай супрацоўнікамі Маскоўскага РУУС у другі раз, аднак усё адно адмовіў ва ўзбуджэнні крымінальнай справы супраць службовых асобаў.
04.01.2018 Заломванні рук, пагрозы «ластаўкай» і «прэс-хатай». Як правёў навагоднюю ноч валанцёр "Вясны"
Ноччу 1 студзеня ў Слуцку Юрыя Мяцельскага спынілі амапаўцы. Хлопец папрасіў іх паказаць дакументы і за сваё цікаўнасць трапіў на двое сутак у ІЧУ.
08.12.2017 Пракуратура накіравала справу аб збіцці Галіны Лагацкай на дадатковую праверку
Пракуратура ў другі раз адмяніла пастанову аб адмове ва ўзбуджэнні крымінальнай справы ў дачыненні да супрацоўнікаў Маскоўскага РУУС г. Мінска па факце жорсткага і бесчалавечага абыходжання з актывісткай прафсаюза РЭП Галінай Лагацкай.
01.12.2017 Апошні падарунак ад сына. Сямʼя атрымала кампэнсацыю за жыцьцё Ігара Пцічкіна
Маці і сястра менчука Ігара Пцічкіна, які загінуў 4 гады таму ў сьледчым ізалятары, атрымалі грашовую кампэнсацыю за панесеныя маральныя і матэрыяльныя страты.
10.11.2017 «Новай газеце» і Камітэту па прадухіленні катаванняў прысуджана прэмія імя Сахарава
Рэдакцыя расійскай «Новай газеты» і Камітэт па прадухіленні катаванняў узнагароджаны прэстыжнай Прэміяй свабоды імя Андрэя Сахарава за 2017 год, заснаванай Нарвежскім Хельсінкскім камітэтам.
23.10.2017 Дзедаўшчына ў войску: рэкамендацыі сваякам салдатаў
Дзедаўшчына – гэта злачынствы ў войску. І калі салдат сутыкаецца з гэтай праблемай, яе не трэба замоўчваць. Трэба дзейнічаць рашуча і хутка, лічаць праваабаронцы.
21.09.2017 Справа Акуліча: Што Беларусь адказала КПЧ па факце ягонай смерці пад час арышту?
Кампетэнтныя органы Рэспублікі Беларусь накіравалі Пярэчанні ў Камітэт па правах чалавека ААН у сувязі з індывідуальным зваротам Валянціны Акуліч, сын якой гвалтоўна загінуў у Светлагорскім ІЧУ 26 траўня 2012 года.
13.09.2017 Чарговая ахвяра міліцэйскага гвалту: Пырснулі пярцовым балончыкам, душылі і білі па галаве
Праваабарончаму цэнтру “Вясна” стала вядома пра новы выпадак жорсткага і бесчалавечнага абыходжання з боку міліцыянтаў. Ахвярай міліцэйскага гвалту стаў жыхар пасёлку Сасновы бор Дзяржынскага раёна Васіль Белькін.