Навіны на тэму: апазіцыя

Затрыманых актывістаў АГП адпусцілі без складання пратаколаў

30.08.2010 Затрыманых актывістаў АГП адпусцілі без складання пратаколаў

Два актывісты Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Сцепаненка і Павел Яравік, затрыманыя ўчора за распаўсюджванне ўлётак на рынку ў Ждановічах, былі адпушчаныя ў той жа дзень без складання пратаколаў.

 Аштрафаваны маладафронтавец Алесь Кіркевіч

26.08.2010 Аштрафаваны маладафронтавец Алесь Кіркевіч

Намесьніка старшыні Маладога фронту з Гародні Алеся Кіркевіча аштрафавалі на 875 тыс. руб за распаўсюд адрукаванай прадукцыі ў межах кампаніі "Горад Наш!". Ён быў затрыманы 3 ліпеня супрацоўнікамі міліцыі. Пасьля складаньня пратаколу ў Цэнтральным РАУСе, у той жа дзень, міліцыя правяла дагляд кватэры юнака.

04.08.2010 Савет бяспекі залічыў Моладзь БНФ да радыкальных фармаванняў

Галоўны саветнік дзяржаўнага сакратарыята Савета бяспекі Беларусі Ігар Паддубскі апублікаваў у аналітычным часопісе «Беларуская думка» артыкул «Некаторыя аспекты дзейнасці радыкальных фармаванняў».

Актывіста БХД Алеся Галаваня выклікаюць на допыт

03.08.2010 Актывіста БХД Алеся Галаваня выклікаюць на допыт

Актывіста БХД з Віцебска Алеся Галаваня 4 жніўня выклікаюць быццам бы на вочную стаўку з рабаўніком, які напаў на яго тры гады таму. Аднак, на думку актывіста, рыхтуецца правакацыя, бо дзеянні міліцыі выглядаюць вельмі заблытана.

Пракуратура не знайшла падставаў для ўзбуджэння крымінальнай справы супраць міліцыянтаў за збіццё Змітра Пармона

27.07.2010 Пракуратура не знайшла падставаў для ўзбуджэння крымінальнай справы супраць міліцыянтаў за збіццё Змітра Пармона

Актывіст “Моладзі БНФ” Зміцер Пармон атрымаў з Пракуратуры Цэнтральнага раёна Менска адказ на сваю заяву з просьбай узбудзіць крымінальную справу ў дачыненні да міліцыянтаў, якія збівалі яго падчас затрымання 27 траўня.

Тэкст Дэклярацыі аб незалежнасьці будуць раздаваць на вуліцы

26.07.2010 Тэкст Дэклярацыі аб незалежнасьці будуць раздаваць на вуліцы

27 ліпеня актывісты партыі БНФ будуць раздаваць мінакам тэкст Дэклярацыі аб незалежнасьці і сувэрэнітэце Беларусі, які быў прыняты роўна 20 гадоў таму.

Віцебскі актывіст абразіў Прэзідэнта Лукашэнку?

19.07.2010 Віцебскі актывіст абразіў Прэзідэнта Лукашэнку?

Па ініцыятыве Адміністрацыі Прэзідэнта Рэспублікі Беларусь пракуратурай Чыгуначнага раёна г. Віцебска 13 ліпеня 2010 г. распачата праверка ў дачыненьні апазіцыйнага актывіста Сяргея Белязекі.

Сяргея Каваленку суд апраўдаў упершыню

19.07.2010 Сяргея Каваленку суд апраўдаў упершыню

Віцебскага актывіста, які адбывае пакараньне ў ізалятары часовага ўтрыманьня і галадуе на знак пратэсту, у пятніцу прывозілі ў Першамайскі раённы суд.

Зачыстка перад «Славянскім базарам»: у Віцебску затрыманыя браты Каваленкі

09.07.2010 Зачыстка перад «Славянскім базарам»: у Віцебску затрыманыя браты Каваленкі

Вечарам 8 ліпеня ў Віцебску быў затрыманы актывіст Кансерватыўна-хрысціянскай партыі — БНФ Сяргей Каваленка.

Як паведаміла БелаПАН яго маці Лідзія Каваленка, Сяргея затрымалі каля 21.00 побач з іх домам супрацоўнікі міліцыі.

Артура Фінькевіча спрабуюць затрымаць людзі ў цывільным

05.07.2010 Артура Фінькевіча спрабуюць затрымаць людзі ў цывільным

Лідэра руху "Маладая Беларусь" Артура Фінькевіча і каардынатарку руху Насту Машчаву спрабуюць затрымаць людзі ў цывільным.

Рэктар БДУ пакараў маладафаронтаўца вымоваю

05.07.2010 Рэктар БДУ пакараў маладафаронтаўца вымоваю

Маладафронтавец атрымаў вымову за "парушэньне правілаў унутранага распарадку" ва ўнівэрсітэце. Нагодаю для пакараньня сталася затрыманьне 14 траўня, у дзень распачатай кампаніі "Горад наш!", калі насупраць адміністрацыі прэзыдэнта зьявіліся нацыянальныя сьцягі Беларусі.

На пілігрымцы ў Будславе затрымалі Кастуся Шыталя

02.07.2010 На пілігрымцы ў Будславе затрымалі Кастуся Шыталя

У вёсцы Будслаў Мядзельскага раёну падчас штогадовых урачыстасцяў у гонар абраза Маці Божай Будслаўскай, апякункі Беларусі, 1 ліпеня быў затрыманы актывіст БХД Кастусь Шыталь.

Затрыманы маладафронтавец Яроменак

01.07.2010 Затрыманы маладафронтавец Яроменак

За налепкі кампаніі "Горад - наш!" каля Камароўскага рынку міліцыянты затрымалі моладзевага актывіста Уладзіміра Яроменку

Панядзелак пачаўся з ператрусаў

28.06.2010 Панядзелак пачаўся з ператрусаў

Як паведамляе “Наша ніва”, супрацоўнікі міліцыі Ленінскага раёна Менску правялі ператрус на кватэры моладзевага актывіста Андруся Крэчкі

16.06.2010 Аляксандр Рамановіч пакараны штрафам

Сябра партыі БНФ і актывіст руху “За свабоду” Аляксандр Рамановіч пакараны Пінскім гарадскім судом штрафам у 30 базавых велічынь, што складае 1 мільён 50 тысяч рублёў за выгатаўленне і распаўсюд прадукцыі сродкаў масавай інфармацыі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства