Навіны на тэму: апазіцыя
11.10.2010 Распачаўся судовы працэс над Міхасём Башурам
У судзе Савецкага раёна Мінска распачаўся судовы працэс над Міхасём Башурам, паэтам, адным з кіраўнікоў выдавецтва "Галіяфы" і кіраўніком мінскай суполкі кампаніі "Гавары праўду".
11.10.2010 Адвакат: "Міхась Башура кажа пра памылку, і гэта так"
Сёньня ў судзе Савецкага раёну Менску пачынаецца суд над актывістам кампаніі "Гавары праўду" Міхасём Башурам, якога падазраюць у падробцы дакумэнтаў. Яму пагражае да 5 гадоў абмежаваньня волі.
07.10.2010 Яшчэ адзін фігурант справы аб падпалах выйшаў на волю
6 кастрычніка зь менскага ізалятара на Акрэсьціна вызвалілі актывіста Барыса Ашчэпкава, які адбыў 6 сутак паводле спраў аб падпалах.
05.10.2010 Мікалая Дзядка абвінавачваюць ва ўдзеле ў акцыі, што адбылася год таму
Мікалаю Дзядку 1 кастрычніка прад’явілі абвінавачваньне ва ўдзеле ў акцыі каля генштаба Міністэрства Абароны супраць беларуска-расейскіх вайсковых вучэнняў «Захад–2009» па частцы 2 артыкуле 339 (Хуліганства, здзейсьненае групай асоб). Спачатку яго трымалі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў на Акрэсціна, а 24 верасьня перавялі ў СІЗА на ВаладарскагаЮ дзе ён чакае суда па гэтай справе.
01.10.2010 Корбан, Стральцоў… Хто наступны?
Два дні запар тэлефон Алеся Стральцова абрывае нейкі Сяргей Іванавіч, які надта хоча пагутарыць з актывістам наконт даўняй “справы 14-ці” і яе фігурантах. Гэты супрацоўнік невядома якой сілавой структуры пагадзіўся нават прыехаць на сустрэчу сам.
28.09.2010 Юрыю Варонежцаву вярнулі частку канфіскаваных рэчаў
Гомельскаму дэмакратычнаму актывісту Юрыю Варонежцаву вярнулі частку канфіскаваных падчас ператрусу рэчаў. Ператрус праводзіўся ў сувязі з крымінальнай справай адносна актывістаў кампаніі “Гавары праўду”.
27.09.2010 Яраслава Грышчэню пратрымалі ў пастарунку ўсю ноч
Уначы 25 верасьня ў Менску быў затрыманы маладафронтавец, лідэр праекту “Avangard People” Грышчэня Яраслаў.
21.09.2010 Кастуся Жукоўскага будуць судзіць 24 верасня
Нагадаем, у шпіталі Жукоўскі знаходзіўся на лячэнні з дыягназам “страсенне мазгоў” з мінулай пятніцы. Як паведаміў Кастусь Жукоўскі прэсавай службе БХД, суддзя Сяргей Багінскі адхіліў усе шэсць хадайніцтваў актывіста. У тым ліку – патрабаванне перакладчыка на беларускую мову.
15.09.2010 Падазраваныя ў нападзе на расійскую амбасаду па-ранейшаму за кратамі
Мінскі ізалятар часовага ўтрыманьня 14 верасня пакінула адна з затрыманых па падазрэньні ў нападзе на расійскую амбасаду Таццяна Семянішчава. Яна правяла за кратамі 6 дзён
15.09.2010 Партыйцаў затрымліваюць нават у кавярнях
У Гародні супрацоўнікамі міліцыі 14 верасьня быў затрыманы намеснік старшыні гарадзенскай суполкі партыі БНФ Максім Губарэвіч. Па словах затрыманага, яго забралі з кавярні пасля вобшуку заплечніка, пратрымалі ў аддзяленні міліцыі і без складання пратакола адпусцілі.
08.09.2010 Затрыманыя маладафронтаўцы каля амбасады Расеі
Пяцёра сяброў "Маладога фронту" Зьміцер Ясевіч, Эдуард Лобаў, Алесь Стасюк, Вадзім Петрык і Ігар Аляксееў знаходзяцца ў міліцыі Цэнтральнага раёну Менску.
08.09.2010 Сьпіс затрыманых за падпалы расьце
У Менску затрыманы грамадзкі актывіст–эколаг Уладзімір Валодзін. 8 верасьня ў яго на кватэры супрацоўнікі Ленінскага РАУС правялі ператрус, канфіскавалі хард-дыск з кампутара, улёткі. Уладзіміра Валодзіна затрымалі па падазрэньні ў дачыненьні да падпалу дзвярэй філіялу "Беларусбанка" ў Мінску 30 красавіка 2010 г.
08.09.2010 Сяргея Папова затрымалі ўначы
Сёньня ў Менску супрацоўнікі міліцыі затрымалі прыхільніка незарэгістраванай Беларускай партыі свабоды (БПС) Сяргея Папова. Прычым забіралі яго ноччу з уласнай кватэры, не патлумачыўшы прычын затрыманьня. Ягоныя сябры лічаць, што магчымай падставай з’яўляецца праверка ягонай датычнасьці да інцыдэнту на тэрыторыі расійскай амбасады ў Мінску.
06.09.2010 Сталі вядомыя імёны затрыманых у Мінску анархістаў
У блогах і на сайтах анархістаў у інтэрнэце пацвярджаецца інфармацыя аб арышце ў Мінску сямі моладзевых актывістаў. Паводле гэтых паведамленняў, 3 верасня каля 6 гадзін раніцы супрацоўнікамі праваахоўных органаў Беларусі былі затрыманыя грамадскія актывісты.
06.09.2010 Актывісты БХД зноў затрыманыя за збор подпісаў
Вось ужо другі дзень запар супрацоўнікі менскай міліцыі затрымліваюць актывістаў БХД, якія збіраюць подпісы за вяртанне Касцёла святога Язэпа вернікам.