Навіны на тэму: апазіцыя

Суд не задаволіў скаргу Хведарука

01.07.2009 Суд не задаволіў скаргу Хведарука

29 чэрвеня у Менскім гарадзкім судзе была разгледжана касацыйная скарга актывіста Маладога Фронту Зьмітра Хведарука, гвалтоўна забранага ў войска гэтаю зімою, на незаконныя мерапрыемствы падчас прызыўной камісіі.

29.06.2009 Іван Шыла: Мяне пасадзілі ў адзіночную камеру тры на тры метры

Гвалтоўна прызваны ў армію моладзевы актывіст Іван Шыла адбыў тыднёвае пакаранне на гаўпвахце.

26.06.2009 Судовыя выканаўцы настойліва спрабуюць патрапіць у кватэру Фінькевіча

Як паведаміў моладзевы лідар Артур Фінькевіч, судовыя выканаўцы зараз настойліва спрабуюць патрапіць да яго ў кватэру, каб спагнаць штраф, вынесены ў якасці пакарання па адмінітратыўнай справе, заведзенай на актывіста напярэдадні Дня Волі.

Арцёма Дубскага будуць судзіць 7 ліпеня

25.06.2009 Арцёма Дубскага будуць судзіць 7 ліпеня

Асіповіцкі суд вызначыўся з датай судовага паседжаньня ў справе актывіста “Маладога фронту” Арцёма Дубскага. Яго абвінавачваюць у парушэньні правілаў адбыцьця пакараньня.

Суд у Гомелі можа скончыцца галадоўкай

25.06.2009 Суд у Гомелі можа скончыцца галадоўкай

Сёньня, 25 чэрвеня ў Цэнтральным судзе Гомеля будуць разгледжаныя пяць адміністрацыйных спраў супраць мясцовых дэмакратычных актывістаў – удзельнікаў акцыі памяці гвалтоўна зьніклага генерала Юрыя Захаранкі. Акцыя з партрэтамі экс-міністра ўнутраных спраў ладзілася 7 траўня ля будынку ўправы абласной міліцыі.

Валянцін Стэфановіч: Справу Івана Крука трэба давесці да Камітэта па правах чалавека ААН

22.06.2009 Валянцін Стэфановіч: Справу Івана Крука трэба давесці да Камітэта па правах чалавека ААН

Матэрыялы па справе Івана Крука, сябра грамадскай ініцыятывы «Астравецкая атамная — гэта злачынства», накіраваныя ў суд Астравецкага раёна. Грамадскага актывіста вінавацяць у распаўсюдзе выданняў без належнага ўказання выходных дадзеных.

22.06.2009 Па 700 тысяч штрафу за непадпарадкаваньне міліцыянтам

Віцебскіх моладзевых актывістаў Аляксея Пілевіча і Кастуся Іванова суд Першамайскага раёну пастанавіў аштрафаваць на 20 базавых велічынь кожнага. Абодвух хлопцаў міліцыянты затрымалі 26 красавіка непасрэдна перад тым, як яны меркавалі ўзяць удзел у акцыі да ўгодкаў Чарнобыльскай трагедыі.

Актывістаў затрымалі за сімволіку Еўразвяза

22.06.2009 Актывістаў затрымалі за сімволіку Еўразвяза

21 чэрвеня ўвечары на скрыжаванні вуліцы Пляханава і праспекта Ракасоўскага былі затрыманыя актывісты грамадзянскай кампаніі «Еўрапейская Беларусь» Алег Ладуцька і Уладзімір Кумец.

Праведзены ператрус у гомельскага маладафронтаўца

16.06.2009 Праведзены ператрус у гомельскага маладафронтаўца

У выніку несанкцыянаванага ператруса ў гомельскага актывіста «Маладога Фронту» Андруся Цянюты канфіскавалі кампутар і літаратуру.

Суд над Максімам Дашуком прызначаны на 15 чэрвеня

14.06.2009 Суд над Максімам Дашуком прызначаны на 15 чэрвеня

Суд над фігурантам “справы 14-ці” Максімам Дашуком пачнецца 15 чэрвеня ў 10.15 раніцы ў судзе Маскоўскага раёну Менску.

Грамадскі актывіст з Клецка абскардзіць папярэджанне пракурора за выданне бюлетэня

12.06.2009 Грамадскі актывіст з Клецка абскардзіць папярэджанне пракурора за выданне бюлетэня

Грамадскі актывіст з Клецка Сяргей Панамароў абскардзіць у вышэйстаячай ўстанове папярэджанне пракурора Клецкага раёна Карабко. Сяргей Панамароў папярэджаны пракурорам за выданне бюлетэня “Бойкі Клецк” накладам 299 асобнікаў.

За выкраданьне Палажанкі і Карнова заведзеная справа

12.06.2009 За выкраданьне Палажанкі і Карнова заведзеная справа

Пачатая крымінальная справа па факце выкраданьня актывістаў Маладога Фронту Насты Палажанкі і Дзяніса Карнова напярэдадні акцыі 25 сакавіка.

Дубскага аштрафавалі за “Свабоду Аўтуховічу”

10.06.2009 Дубскага аштрафавалі за “Свабоду Аўтуховічу”

Сёння, 10 чэрвеня, адміністратыўная камісія Асіповіцкага райвыканкаму пакарала Арцёма Дубскага штрафам у памеры 25 базавых велічыняў (875 тысяч рублёў).

Актывіста Антона Каліноўскага ў войска не забіраюць (Дапоўнена)

09.06.2009 Актывіста Антона Каліноўскага ў войска не забіраюць (Дапоўнена)

Раніцай 9 чэрвеня па вяртаньні з-за мяжы проста на памежным пераходзе быў затрыманы актывіст “Моладзі БНФ” Антон Каліноўскі. Як стала вядома, памежнікі пратрымалі яго больш за чатыры гадзіны. За гэты час у актывіста забралі на праверку ноўтбук і правялі асабісты дагляд. Інфармацыя пра тое, нібыта Антона Каліноўскага хочуць забраць у войска не падцвердзілася.

Віншуем Івана Шылу з паспяховай здачай іспыту!

09.06.2009 Віншуем Івана Шылу з паспяховай здачай іспыту!

Іван, віншуем цябе з гэтай перамогай! Няхай і надалей жыццё цябе песціць прыемнымі момантамі, бо, без сумневаў, ты гэта заслужыў! Спадзяемся, што наведвальнікі spring96.org з задавальненнем далучаюцца да віншаванняў!

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства