Навіны на тэму: апазіцыя

Лябедзька просіць міністра МУС адказаць за сваіх супрацоўнікаў

23.07.2009 Лябедзька просіць міністра МУС адказаць за сваіх супрацоўнікаў

Лідэр Аб'яднанай грамадзянскай партыі накіраваў зварот на імя міністра ўнутраных справаў Анатоля Куляшова.

Вайскойцы не спыняюцца ў пошуках прычынаў для крымінальнага пераследу Франака Вячоркі

22.07.2009 Вайскойцы не спыняюцца ў пошуках прычынаў для крымінальнага пераследу Франака Вячоркі

За апошні час афіцэры вайсковай часткі як мінімум шэсць разоў паграджалі Франаку Вячорку ўзбуджэннем той ці іншай крымінальнай справы. Прычыны для гэтага называліся розныя – нібыта знойдзены ў ягоных рэчах мабільны тэлефон, непадпарадкаванне загаду, сімуляцыя абсалютна рэальнай хваробы, вядзенне інтэрнэт-дзённіка. Чарговай зачэпкай стала беларускамоўнасць шэрагоўца Вячоркі. Вінцук Вячорка заяўляе, што яго сына падвяргаюць свядомаму маральна-псіхалагічнаму тэрору, ствараючы невыносную атмасферу для чалавека, які ў прынцыпе нармальна нясе службу.

Сацыяльны пікет аб’яднанай апазіцыі

22.07.2009 Сацыяльны пікет аб’яднанай апазіцыі

Аб’яднаныя дэмакратычныя сілы мяркуюць правесці 30 верасня ў Беларусі агульнанацыянальны сацыяльны пікет, пра што было вырашана на паседжанні прэзідыюма палітрады АДС 22 ліпеня.

Палажанка і Карноў патрабуюць ад пракуратуры працягу сьледзтва па справе іх выкраданьня

22.07.2009 Палажанка і Карноў патрабуюць ад пракуратуры працягу сьледзтва па справе іх выкраданьня

Маладафронтаўцы падалі заявы ў пракуратуру і РАЎС з патрабаваньне працягнуць сьледзтва па крымінальнай справе па факце выкраданьня 25 сакавіка.

У Наваполацку беспадстаўна затрымліваюць актывістаў

15.07.2009 У Наваполацку беспадстаўна затрымліваюць актывістаў

Днямі ў Наваполацку супрацоўнікі міліцыі затрымалі сябра арганізацыі “Моладзь БНФ” Аляксея Трубкіна і яго сябра Андрэя Мікалаева.

Сябра Моладзі БНФ Паўла Чудука выключылі з тэалягічнага факультэту БДУ

14.07.2009 Сябра Моладзі БНФ Паўла Чудука выключылі з тэалягічнага факультэту БДУ

Актывіста Моладзі БНФ Паўла Чудука адлічылі з другога курсу тэалягічнага инстытуту БДУ. Хлопец паведаміў, што непрыемнасьці ў яго пачаліся пасьля таго як ён зьезьдзіў у Швэцыю ў якасьці назіральніка за выбарамі Эўрапарлямэнту.

Справу актывістаў АГП перагледзяць

14.07.2009 Справу актывістаў АГП перагледзяць

Гарадзенскі абласны суд вярнуў на пераразгляд справу ў дачыненні да актывістаў партыі АГП, якія былі пакараныя судом Ваўкавыскага раёну штрафамі за арганізацыю акцыі салідарнасці з Мікалаем Аўтуховічам.

У Вярхоўным Судзе прадстаўніку БХД адмовілі ў азнаямленні з прэтэнзіямі Мінюсту

13.07.2009 У Вярхоўным Судзе прадстаўніку БХД адмовілі ў азнаямленні з прэтэнзіямі Мінюсту

Падчас візіту адказнага сакратара Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Дзяніса Садоўскага ў Вярхоўны Суд, прадстаўніку БХД было адмоўлена ў азнаямленні з дакумантамі, якія складаюць сустнасць прэтэнзіяў Мінюсту.

Актывіста Партыі БНФ звольнілі з працы за адмову ўступаць у «Белую Русь»

10.07.2009 Актывіста Партыі БНФ звольнілі з працы за адмову ўступаць у «Белую Русь»

Пасьля таго, як супрацоўнік Кобрынскай ЖКГ Аляксандр Страчук адмовіўся ўступаць у арганізацыю «Белая Русь», зь ім не працягнулі працоўны кантракт.

У Вільні моладзевыя актывісты нагадалі пра гвалтоўнае знікненне Змітра Завадскага

08.07.2009 У Вільні моладзевыя актывісты нагадалі пра гвалтоўнае знікненне Змітра Завадскага

7 ліпеня сябры беларускіх моладзевых арганізацыяў правялі на вуліцах Вільні пікет, прымеркаваны да 9-й гадавіны трагічнага знікнення журналіста Змітра Завадскага.

Менскія прадпрымальнікі абураныя прысудам Арцёму Дубскаму

08.07.2009 Менскія прадпрымальнікі абураныя прысудам Арцёму Дубскаму

Заключэнне пад варту актывіста «Маладога Фронту» -- чарговы акт беззаконня, які парушае правы людзей на свабоду сходаў, свабоду асацыяцый, і свабоду выказвання свайго меркавання.

Суд пакараў Арцёма Дубскага годам пазбаўлення волі

07.07.2009 Суд пакараў Арцёма Дубскага годам пазбаўлення волі

Арцём Дубскі пакараны Асіповіцкім раённым судом на год пазбаўлення волі. У залі суду яго адразу ўзялі пад варту.

Актывістаў аштрафавалі за распаўсюд антыкрызіснай праграмы

07.07.2009 Актывістаў аштрафавалі за распаўсюд антыкрызіснай праграмы

Сумесна з БХД сябры Гарадзенскага Маладога Фронту Раман Шваба і Яўген Гатальскі за распаўсюд антыкрызіснай праграмы былі аштрафаваныя на суму ў памеры 175 тысяч.

Фінкевіч скардзіцца ў Міністэрства абароны

06.07.2009 Фінкевіч скардзіцца ў Міністэрства абароны

Лідэр незарэгістраванай арганізацыі “Маладая Беларусь” Артур Фінкевіч падае скаргу на дзеянні падпалкоўніка Аляксея Аляксандрава, намесніка кіраўніка 29-ай ракетнай часткі, дзе служыць Іван Шыла. Актывіст кажа, што вайсковец абразіў яго нацыянальную годнасць і безпадстаўна адмовіў у сустрэчы з Іванам Шылам.

Будслаўскія затрыманьні (адноўлена)

02.07.2009 Будслаўскія затрыманьні (адноўлена)

У Будславе, дзе ў гэтыя дні праходзіць фэст у гонар Маці Божай Будслаўскай, сёння супрацоўнікі міліцыі затрымалі Паўла Севярынца, Паўла Батуева, Генадзя Фарыно, Дзяніса Лаеўскага. Усе яны знаходзяцца ў апорным пункце міліцыі. Прычына затрыманьня невядомая. Падрабязнасьці высвятляюцца.

13-40. Як паведаміў па тэлефоне Павал Севярынец, на гэты час у пастарунку засталіся толькі Генадзь Фарына і Дзяніс Лаеўскі. хутчэй за ўсё на актывістаў будуць складзеныя пратаколы аб адміністрацыйным правапарушэньні. Іх вінавацяць у распаўсюдзе незарэгістраванага выданьня "Крыніца"

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства