Навіны на тэму: акцыі
16.03.2017 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Марш недармаедаў” у Мінску 15 сакавіка
15 сакавіка 2017 года ў Мінску праходзіла акцыя пратэсту супраць Дэкрэту №3 аб сацыяльным утрыманстве “Марш недармаедаў”.
15.03.2017 Акцыі пратэсту праходзяць у рэгіёнах
Акцыі пратэсту супраць Дэкрэта №3 аб сацыяльным утрыманстве, якія трапна названыя "Маршамі недармаедаў", запланаваныя сёння ў Мінску, Гародні, Віцебску, Магілёве.
15.03.2017 У Мінску падрыхтоўка да “Маршу недармаедаў” прайшла напоўніцу. Акцыя адбылася
У навучальных установах падоўжаны час заняткаў, сілавікі занялі пазіцыі ў горадзе і “ўзброіліся”, вядзецца пільны дагляд пасажыраў у метро, заблакаваны сайты “Хартыя’97” і “Беларускі партызан”.
15.03.2017 У Брэсце актывістку Паліну Шарэнда-Панасюк пакаралі штрафам
У Брэсце актыўная ўдзельніца акцый “недарамаедаў” Паліна Шарэнда-Панасюк, якую цягам дня 14 сакавіка не выходзіла на сувязь з сваякамі, дастаўлена ў суд Ленінскага раёна.
14.03.2017 Баранавічы, Брэст, Магілёў: судовы пераслед удзельнікаў акцый пратэсту
У Берасці зранку распачаўся адміністрацыйны працэс над над блогерамі Сяргеем Пятрухіным і Дзьмітрыем Гарбуновым, якіх вінавацяць ва ўдзеле ў несанкцыянаваным масавым мерапрыемстве.
12.03.2017 Затрыманні ў Оршы пасля акцыі "недармаедаў"
Адразу пасля заканчэння акцыі супраць Дэкрэту №3 у Оршы пачаліся затрыманні ўдзельнікаў і журналістаў.
12.03.2017 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Марш недармаедаў” у Маладэчне
10 сакавіка 2017 года ў Маладэчне праходзіла акцыя пратэсту супраць Дэкрэту №3 “Марш недармаедаў”.
10.03.2017 Акцыя супраць Дэкрэта №3 у Маладэчне
10 сакавіка ў Маладэчне праціўнікі прэзідэнцкага Дэкрэта №3 выйшлі на цэнтральную плошчы горада, дзе, пасля сустрэчы з старшынёй райвыканкаму, агучылі сваю рэзалюцыю і рушылі маршам да будынка падаткавай інспекцыі.
07.03.2017 Чыноўнікі спалохаліся пратэсту насельніцтва і запусцілі рухавік пераследу
Улады Беларусі паспешліва спрабуюць знізіць сацыяльную актыўнасць насельніцтва, звязаную з прымяненнем Дэкрэта №3 аб сацыяльным утрыманстве. Дзеля гэтага выкарыстоўваюцца самыя разнастайныя метады: запалохванні і папярэджанні, штрафы і арышты, змяшчэнне ў псіхіятрычную лякарню, затрыманні і ператрусы.
05.03.2017 Пасля маршу недармаедаў у Берасці затрымалі анархістаў, у Бярозе – Кабанава
Пасля акцыі пратэсту супраць Дэкрэта №3, якая адбылася 5 сакавіка ў Берасці, супрацоўнікі міліцыі правялі затрыманне самых актыўных удзельнікаў маршу недармаедаў.
05.03.2017 Марш недармаедаў у Берасці: "Хопіць баяцца! Пара супраціўляцца!"
Трэцюю ад пачатку года акцыю пратэсту супраць Дэкрэта №3 аб сацыяльным утрыманстве, які атрымаў назву “Марша недармаедаў” правялі 5 сакавіка ў Берасці. Збор удзельнікаў мітынгу запланаваны на 12 гадзін.
02.03.2017 Асабісты дагляд, вайскоўцы з сабакамі і нахабства праваахоўнікаў – беларускія назіральнікі пра марш памяці Нямцова
Валанцёры “Вясны” па запрашэнні расійскай Аб’яднанай групы грамадскага назірання ўдзельнічалі ў маніторныгу марша памяці палітыка Барыса Нямцова ў Маскве. Чым гэтая акцыя запомнілася беларускім назіральнікам, распавядае актывістка ініцыятывы #ControlBY Анісія Казлюк.
28.02.2017 Пратэсты супраць Дэкрэта № 3 дакаціліся да вёскі: Ведрыч Рэчыцкага раёна
У вёсцы Ведрыч Рэчыцкага раёна 27 лютага адбыўся стыхійны мітынг.
27.02.2017 Справаздача па маніторынгу масавага мерапрыемства “Марш недармаедаў” у Баранавічах
26 лютага 2017 года ў Баранавічах праходзіла акцыя пратэсту супраць Дэкрэту №3 “Марш недармаедаў”.
26.02.2017 Хваля акцый пратэсту супраць Дэкрэту № 3 пракацілася па гарадах Беларусі
Акцыі супраць Дэкрэту № 3 аб папярэджанні сацыяльнага ўтрыманства адбываюцца ў нядзелю, 26 лютага, у Бабруйску, Баранавічах, Берасці і Віцебску.