Навіны на тэму: акцыі
26.05.2015 Мікашэвічы: за распаўсюд улётак пра палітвязняў будуць судзіць Віталя Каліноўскага
Сябра БСДП (Грамада) Віталь Каліноўскі прымеркаваў сваю акцыю да суду над палітвязнем Юрыем Рубцовым, які адбудзецца ў судзе Пружанскага раёна 27 траўня.
26.05.2015 Нікалайчык – 13 сутак арышту, Садоўскай – штраф 60 базавых (відэа)
29 красавіка да расійскай амбасады ў Менску Вольга Нікалайчык аднесла пакунак з жаночымі рэчамі, які назвала «касмэтычкай начных ваўкоў», а Кацярына Садоўская назірала за падзеяй.
24.05.2015 У Баранавічах адбылася прэзентацыя кнігі Паўла Севярынца “Беларуская глыбіня”
Творчая сустрэча адбылася ў вёсцы Русіны (Баранавіцкі раён) на сядзібе Таварыства беларускай мовы. Людзі прыйшлі на сустрэчу не толькі з пісьменнікам, але і былым палітвязнем.
22.05.2015 У Лунінцы – акцыя салідарнасці з палітвязнямі (фота)
На аўтобусных прыпынках раённага горада Лунінца з’явіліся здымкі беларускіх палітвязняў з кароткай інфармацыяй пра іх. Жыхарам горада прадставілі адрозны ад прапагандуемага ўладамі пункт гледжання на прычыны, з-за якіх гэтыя людзі апынуліся за кратамі.
22.05.2015 Дэпутат Эдуард Сянькевіч нічым не дапамог абвесціўшым галадоўку магіляўчанам
Сёння, 22 траўня, на прыём да дэпутата Палаты прадстаўнікоў атрымалася патрапіць галадоўніцам Наталлі Машкоўскай, Валянціне Батуры, а таксама грамадскаму актывісту Валадару Цурпанаву.
21.05.2015 Подпісы за беларускамоўныя шыльды перадалі ў Салігорскі выканкам
Салігорская арганізацыя ТБМ скончыла збор подпісаў пад патрабаваннем да мясцовых уладаў прывесці шыльды з назвамі Салігорскага райвыканкаму і Савета дэптутатаў, прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў, а таксама ўсю вонкавую інфармацыю ў горадзе ў адпаведнасць з патрабаваннямі моўнага закандаўства.
20.05.2015 Праваабаронцу і рэжысэра будуць судзіць за «касмэтычку начных ваўкоў»
Праваабаронца Кацярына Садоўская і рэжысэр дакумэнтальных фільмаў, актывістка Вольга Мікалайчык атрымалі позвы з Цэнтральнага раённага суду Менску. На 26 траўня іх выклікаюць у суд за акцыю, якая прайшла каля расейскай амбасады 29 красавіка.
19.05.2015 У Наваполацку затрымалі Зьмітра Дзякава — за плякат «Свабоду палітвязьням»
Паводле сайта БХД, плякат быў вывешаны ў Віцебску 14 траўня. Актывіст — сябар аргкамітэту па стварэньні партыі «Беларуская хрысціянская дэмакратыя» Зьміцер Дзякаў — ня стаў хаваць свайго імя.
19.05.2015 Магілёўскім галадоўніцам выклікалі хуткаю дапамогу
Сёння, 19 траўня, на другі дзень галадоўкі, да Наталлі Кастагладавай, а таксама Наталлі Машкоўскай прыехала хуткая дапамога. У Наталлі Кастагоравай пачалася рвота, бо яна пакутуе на язву, а ў Наталлі Машкоўскай падскочыў ціск, бо жанчына мае хворае сэрца.
18.05.2015 У Магілёве пяць чалавек распачалі бестэрміновую галадоўку
Людзі пратэстуюць супраць незаконнага перасялення іх з кватэр у інтэрнат і патрабуюць вярнуць ім альбо старае жыллё, альбо выдаць іншыя кватэры ў межах горада.
15.05.2015 Жыхарам Брэста нагадалі пра гадавіну рэферендума, паводле якога ў Беларусі былі зменены дзяржаўныя сімвалы (фота)
Мясцовыя актывісты вывесілі вялікі бел-чырвона-белы сцяг каля аднаго з буйных гандлёвых цэнтраў горада на Варшаўскай шашы.
15.05.2015 “Вясна” далучылася да акцыі Amnesty International у падтрымку калегі і сябра з Бахрэйна Набіла Раджаба
Апеляцыйны суд у Бахрэйне 14 траўня падтрымаў прысуд аб зняволенні Набілу Раджабу, прэзідэнту Бахрэйнскага Цэнтра па правах чалавека і намесніку Генеральнага сакратара FIDH, асуджанаму за “публічную абразу афіцыйных устаноў” у Твітэры. Amnesty International заклікае ўлады Бахрэйна паважаць права на свабоду выказвання меркаванняў, сходаў і асацыяцый, неадкладна і безумоўна вызваліць вязня сумлення.
15.05.2015 У Бярозе нагадалі пра палітвязняў (фота)
Бярозаўскія актывісты не першы раз выказваюць салідарнасць з палітвязнямі. Гэтая акцыя -- чарговы напамін пра тое, што яны лічаць недапушчальным, што палітыкі і грамадскія актывісты – апаненты ўлады сталі вязнямі турмаў і калоній.
04.05.2015 У Брэсце з'явіліся расцяжкі “Свабоду Статкевічу!” (фота)
Такім чынам неабыякавыя да лёсу Мікалая Статкевіча гараджане падтрымалі экс-кандыдата ў прэзідэнты, калі ў шклоўскай калоніі № 17 адбывалася закрытае судовае паседжанне па справе аб замене ўтрымання палітвязня з калоніі на турэмны рэжым.
30.04.2015 Пенсіянераў не пусцілі да Лукашэнкі
У Мінску на плошчы Незалежнасці людзі ў цывільным не дазволілі актывістам Грамадзянскай ініцыятывы супраць беззаконня ў судах і пракуратуры перадаць свой зварот кіраўніку дзяржавы, які ў Доме ўраду выступаў з штогадовым пасланнем да беларускага народу і Нацыяльнага сходу Рэспублікі Беларусь.