Навіны на тэму: акцыі
29.07.2015 У Гомелі затрыманы жыхары гораду, якія спрабавалі правесці пікет, і незалежныя журналісты
У Гомелі 29 ліпеня міліцыя затрымала Яўгена і Азу Гадараў – мужа і жонку, якія спрабавалі правесці пікет каля ўнівермагу «Гомель». Яны спрабавалі прыцягнуць увагу грамадскасці да праблем, якія існуюць у сістэме будаўніцтва дамоў у складзе жыллёва-будаўнічых кааператываў.
29.07.2015 Па факце флэш-мобу ў Бярозаўцы распачата крымінальная справа
Пакуль вядома, што ў Бярозаўцы ўжо праведзены два ператрусы. Адзін з іх прайшоў у кватэры, дзе пражывае грамадскі актывіст Вітольд Ашурак. З кватэры былі забраныя кампутар, прынтар і флэшка.
22.07.2015 У Бярозе пададзена заяўка на пікет салідарнасці з палітвязнямі
Заяўкі на пікеты 4 жніўня праваабаронцы падаюць ужо чацвёрты год запар. Для іх гэта асаблівы дзень, бо менавіта ў гэтую дату ў 2011 годзе быў арыштаваны іх калега Алесь Бяляцкі. Нягледзячы на яго вызваленне, праваабаронцы збіраюцца адмаўляцца ад правядзення Дня салідарнасці, пакуль за кратамі будуць палітвязні.
17.07.2015 Брэст: чарговая акцыя ў падтрымку палітвязня Мікалая Статкевіча (фота)
У дзень салідарнасці з палітычнымі зняволенымі Беларусі, які адзначаецца ў 16 дзень кожнага месяца, на рэкламных тумбах каля найбольш ажыўленых вуліц Брэста з'явіліся вялікія плакаты ў падтрымку Мікалая Статкевіча.
26.06.2015 “Вясноўцы” далучыліся да флэшмобу “Камітэта супраць катаванняў” (фота)
Праваабаронцы “Вясны” падтрымалі флэшмоб, ініцыяваны грамадскай арганізацыяй “Камітэт супраць катаванняў”.
24.06.2015 Дэпутат Бундэстага Мануэль Сарацын узяў “шэфства” над Мікалаем Дзядком
Мануэль Сарацын, дэпутат Бундэстага Германіі і прадстаўнік парламенцкай групы Саюз 90/Зялёныя ў Еўрапарламенце, узяў “шэфства” над беларускім палітычным зняволеным Мікалаем Дзядком.
24.06.2015 Бяляцкі: Разгонам акцыяў у Ерэване кіравалі з Крамля
Праваабаронца, віцэ-прэзыдэнт Міжнароднай фэдэрацыі правоў чалавека Алесь Бяляцкі кажа, што забурэньні ў Ерэване выкліканыя палітычнымі чыньнікамі — людзі выйшлі пратэставаць супраць засільля расейскага капіталу ў Армэніі.
18.06.2015 Актывіста з Мікашэвічаў аштрафавалі за распаўсюд улётак пра палітычных вязняў
26 траўня Віталь Каліноўскі распаўсюджваў у родным горадзе ўлёткі з фотаздымкамі беларускіх палітзняволеных.
18.06.2015 Івану Бедку прысудзілі штраф за антыалкагольныя плакаты
18 чэрвеня адміністрацыйная камісія Слонімскага райвыканкама аштрафавала на 180 000 рублёў мясцовага грамадскага актывіста Івана Бедку за развешванне антыалкагольных плакатаў у Слоніме на прыпынках грамадскага транспарту.
16.06.2015 Акцыя ў Камянцы ў падтрымку палітвязня Юрыя Рубцова
У ажыўленых месцах раённага памежнага гарадка Камянец напярэдадні дня салідарнасці з’явіліся ўлёткі ў падтрымку палітзняволенага Юрыя Рубцова. На ўлётцы здымак Юрыя Рубцова ў майцы з надпісам: “Лукашэнка, сыходзь!”.
11.06.2015 Amnesty International прызнала Юрыя Рубцова вязнем сумлення
Праваабарончая арганізацыя разглядае прысуд Рубцову як частку доўгатэрміновай кампаніі пераследу актывістаў грамадзянскай супольнасці з боку беларускіх уладаў і патрабуе яго неадкладнага і безумоўнага вызвалення.
08.06.2015 «Жывая бібліятэка» ў Магілёве: «прачытай» чалавека!
«Жывая бібліятэка» – гэта незвычайная бібліятэка. Тут замест звыклых вам «кніг» выступаюць жывыя людзі з уласнымі гісторыямі, якія гатовы адказваць на пытанні. Працуе «Жывая бібліятэка» гэтак жа, як і звычайная: «чытачы» прыходзяць, выбіраюць «кнігу» і чытаюць яе.
08.06.2015 Жыхары Дзяржынска адстаялі свае дамы
Дзяржынцы выступілі супраць запланаванага да 2020 году зносу сядзібнай забудовы на вуліцы Першай Ленінскай, дзе знаходзіцца 67 прыватных домаўладанняў.
02.06.2015 Брэст: у Дзень абароны правоў дзіцяці – пра праблемы дзяцей
У Брэсце адбыліся мерапрыемствы, з нагоды Міжнароднага дня абароны правоў дзіцяці. У прыватнасці, гарадская арганізацыя БСДП (Грамада) зладзіла адмысловы семінар, каб нагадаць, што дзяржава далёка не заўсёды выконвае свае абавязкі.
28.05.2015 У Брэсце адбылася акцыя салідарнасці з Юрыем Рубцовым (фота)
Мясцовыя актывісты незвычайным спосабам вырашылі выказаць падтрымку палітычнаму вязню, суд над якім пачаўся 27 траўня ў Пружанах, а сёння ўжо мусіць быць абвешчаны прысуд.