Навіны на тэму: выбары-2008
25.09.2008 У апазіцыі не хапае назіральнікаў на датэрміновых выбарах
На шасці з паловай тысячах выбарчых участкаў па Беларусі сёння працуе каля 2 тысячаў апазіцыйных назіральнікаў. У фінальны дзень выбараў 28 верасня іх будзе крыху больш - пад 3 тысячы. Юрыст Уладзімір Лабковіч лічыць, што проста фізічна немагчыма закрыць усе ўчасткі.
25.09.2008 Даверанай асобе кандыдата ў дэпутаты Казекі адмоўлена ў інфармацыі
Як паведаміў Радыё Рацыі Алесь Рамановіч, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты ад АДС па Днепра – Бугскай выбарчай акрузе №10 Уладзіміра Казекі ва ўчастковай камісіі ў вёсцы Папіна яму адмовіліся даваць інфармацыю пра агульную калькасць выбаршчыкаў, колькасць атрыманых камісіяй бюлетэняў і колькасць прагаласаваўшых за 2 дні.
25.09.2008 Афіцыйныя лічбы заніжаюць?
У 2004 годзе, паводле зьвестак Цэнтравыбаркаму, удзел у датэрміновым галасаваньні ўзялі 17,39% выбарцаў. У Менску і Менскай вобласьці датэрмінова прагаласавала больш за 20%.
25.09.2008 Сяргей Дубавец. Як галасаваць?
Неяк “тэма выбараў” у нас цалкам затуліла сабою “праблему выбару”. Сумленныя-несумленныя, ісьці-здымацца, назіраньне-падтасоўкі... – усе гэтыя складнікі “тэмы”, напэўна, важныя. Але сёньня яны такія, заўтра іншыя. Важна, каб за імі не згубілася “праблема” – навык шараговага выбарца, які складаецца ў навык усяго народу. Гаворачы толькі й выключна пра рыштаваньні, мы рызыкуем забыцца пра дом, для якога тыя рыштаваньні ўзводзяцца.
25.09.2008 Рэчыца: Сябра камісіі ні разу не быў на паседжанні
Сябра Рэчыцкай акруговай выбарчай камісіі Юрый Жураў быў вылучаны ў гэтую камісію ад Рэспубліканскай партыі працы і справядлівасці. Але ніводнага разу на паседжанні камісіі ён не быў. У той жа час, у большасць выбарчых камісій Гомельскай вобласці не былі ўключаны прадстаўнікі рэальна дзеючых партый, якія сапраўды жадалі працаваць у камісіях.
25.09.2008 Студэнтам, прагаласаваўшым датэрмінова, даюць выходны
Як распавёў студэнт сталічнага медуніверсітэту, тым, хто прагаласуе датэрмінова і жыве ў інтэрнаце, адміністрацыя дае дадатковы выходны ў пятніцу, каб студэнты з рэгіёнаў маглі з'ехаць дадому на час апошніх дзён выбараў.
25.09.2008 Гродзенскіх студэнтаў гоняць на выбары
Кіраўніцтва Гродзенскага дзяржаўнага універсітэта імя Янкі Купалы прымушае студэнтаў і выкладчыкаў навучальнай установы прымаць удзел у датэрміновым галасаванні на бягучых парламенцкіх выбарах.
25.09.2008 Гарадзеншчына: акруговая камісія Дзятлаўскай выбарчай акругі не задаволіла скаргі Яніны Гузоўскай
24 верасня адбылося паседжанне акруговай выбарчай камісіі па Дзятлаўскай выбарчай акрузе №55. Сярод іншага на ёй разглядаліся скаргі кандыдата ў дэпутаты па гэтай акрузе Яніны Гузоўскай, якая прадстаўляе партыю ПКБ і кааліцыю Аб’яднаных Дэмакратычных Сілаў.
25.09.2008 Магілёў: Курсантам МУС у нядзелю галасаваць не выпадае
24 верасьня на выбарчым участку 17 Ленінскай выбарчай акругі №84 Магілёва пасьля 18-00 панавала нечаканае ажыўленне: выканаць свой грамадзянскі абавязак паспяшаліся курсанты Магілёўскага каледжу міліцыі Міністэрства ўнутраных спраў.
25.09.2008 Мінск: Кандыдат “ад улады” Віталь Бусько выкарыстоўвае адміністратыўны рэсурс
Сяргей Юранаў, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты па Усходняй выбарчай акрузе №107 Менска Віктара Кавальчука, падаў скаргу ў акруговую камісію аб парушэньні выбарчага заканадаўства. Як паведамляюць сябры ініцыятыўнай групы Кавальчука, ягоны праўладны канкурэнт– прарэктар БГУІР Віталь Бусько – шляхам публікацыі сваёй перадвыбарчай праграмы ў газеце “Веснік Савецкага раёна” парушыў адразу 7 артыкулаў Выбарчага кодэксу.
25.09.2008 Бяроза: Затрыманая давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Юрася Губарэвіча
24 верасня супрацоўнамі бярозаўскай міліцыі былі затрыманыя Яўген Пракурат, давераная асоба кандыдата ў дэпутаты Юрася Губарэвіча, разам з Ігарам Салаўём і Сяргеем Марцалевым.
25.09.2008 Горкі: Андрэю Юркову не даюць зьвестак пра колькасьць выбаршчыкаў на ўчастках
Кандыдату ў дэпутаты ад Партыі БНФ па Горацкай выбарчай акрузе № 81 Андрэю Юркову не даюць зьвестак пра колькасьць выбарнікаў на ўчастках, а таксама пра колькасьць выдадзеных камісіям бюлетэняў.
24.09.2008 Менск: «Усё немагчымае магчыма» - для агітацыі за ўладных кандыдатаў
Выступы на радыё і тэлебачанні, публікацыя перадвыбарчых праграмаў у афіцыйнай прэсе – ці ні адзінае, у чым апазіцыйныя і незалежныя кандыдаты змаглі адчуць сябе на роўных з прадстаўнікамі ад улады падчас агітацыйнай кампаніі. Як высвятляецца, магчымасці першых і пры арганізацыі сустрэчаў з выбаршчыкамі, і пры распаўсюдзе агітацыйных матэрыялаў дастаткова абмежаваныя. Іх "афіцыйныя" канкурэнты, партрэты якіх у большасці сваёй вельмі вылучаюцца на агульным фоне агітстэндаў памерамі і якасцю, нібыта нагадваюць, "хто ў палаце гаспадар".
24.09.2008 Берасьце: бюлетэні трапляюць у ліпавыя скрыні
На Берасьцейшчыне сёньня датэрміновае галасаваньне вядзецца на больш як 940 участках. У дальніх вёсках для галасаваньня выкарыстоўваюць яшчэ савецкія скрыні. Пра гэта паведамляе Аляксандар Рамановіч —давераная асоба Ўладзімера Казекі, які балятуецца ў дэпутаты Палаты прадстаўнікоў па Днепра-Бугскай выбарчай акрузе № 10.
24.09.2008 Гародня: Гарадзенскія ідэолагі папрацавалі “на славу”
На афіцыйным сайце Гарадзенскага аблвыканкаму www.region.grodno.by з’явіўся вялікі прапагандысцкі матэрыял “Общественно-политическая и социально-экономическая ситуация в Беларуси в преддверии парламентских выборов” (материал в помощь докладчикам). “Інструкцыя”, над якой працавалі ажно чатыры рэгіянальныя дзяржаўныя структуры, змяшчае амаль 30 старонак друкаванага тэксту.