Навіны на тэму: выбары-2008

24.09.2008 Гарадзеншчына: кандыдат ад улады праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі ў працоўны час

Безальтэрнатыўны кандыдат па Мастоўскай выбарчай акрузе № 56 Васіль Сцяпура, намеснік старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту, праводзіць сустрэчы з выбаршчыкамі ў працоўны час.

24.09.2008 Берасце: Берасцейская пракуратура стварае назіральнікам штучныя перашкоды ў падачы скарг

Пры падачы заявы ў пракуратуру аб парушэнні выбарчага заканадаўства ў пракуратуры горада Берасця запатрабавалі далучыць да заявы ксеракопію пасведчання даверанай асобы.

24.09.2008 Гарадзеншчына: Дырэкцыя Шчучынскга гаргазу цісне на выбаршчыкаў

Дырэктар Шчучынскага гаргазу ў катэгарычнай форме запатрабаваў у працаўнікоў калектыву з’явіцца на выбарчыя ўчасткі і прагаласаваць датэрмінова. Нягледзячы на той факт, што па Шчучынскай выбарчай акрузе балатуецца толькі кандыдат ад улады – Марыя Бірукова, намесніца старшыні Гродзенскага абласнога выканаўчага камітэту (прэтэндэнта ад аб’яднаных дэмакратычных сілаў Паўла Станеўскага беспадстаўна не зарэгістравалі кандыдатам), мясцовае чынавенства выяўляе асаблівае ірвеньне у падтрымцы “адзінага правільнага курсу”. Гэтак, дырэктар гаргазу заявіў, што не пацерпіць іншадумства ад сваіх падначаленых, якія абавязаны трымацца курсу палітыкі прэзідэнта.

24.09.2008 Праваабаронцы заяўляюць аб "тыповых парушэннях" у ходзе датэрміновага галасавання

Датэрміновае галасаванне на выбарах дэпутатаў Палаты прадстаўнікоў Нацыянальнага сходу праходзіць з тыповымі парушэннямі. Аб гэтым паведаміў БелаПАН адзін з каардынатараў кампаніі "Праваабаронцы за свабодныя выбары" Валянцін Стэфановіч.

24.09.2008 Агітацыйныя плякаты Леаніда Аўтухова будуць шукаць "на працягу 15 дзён"

Разгляд судовай скаргі кандыдата ў дэпутаты ад Партыі БНФ па Віцебскай сельскай выбарчай акрузе № 21 Леаніда Аўтухова адкладзены. Нагадаем, Леанід Аўтухоў падаў у суд на кіраўніцтва віцебскага РУУС па факце зьнікненьня яго агітацыйных плякатаў. У судзе паведамілі, што скарга будзе разгледжаная "на працягу 15 дзён".

24.09.2008 Кандыдат у дэпутаты адмовіўся адказаць на пытанні недзяржаўнай газеты

У Слоніме кандыдат у дэпутаты Палаты прадстаўнікоў Мечыслаў Касцюк, які балатуецца па мясцовай выбарчай акрузе, і яго давераная асоба Мікалай Лішык адмовіліся адказаць на пытанні карэспандэнта «Газеты Слонімскай» Міколы Канановіча. Пытанні тычыліся перадвыбарнай праграмы кандыдата.

24.09.2008 Сябры акруговых выбарчых камісіяў агітуюць супраць кандыдатаў ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў

У Мінску сябры акруговых выбарчых камісія агітуюць супраць кандыдатаў ад Аб’яднаных дэмакратычных сілаў. Такі выпадак быў зафіксаваны сёння на тэрыторыі сталічнай Каліноўскай выбарчай акругі №108.

24.09.2008 Самыя ціхія парламенцкія выбары

У Беларусі адбываецца самая ціхая за ўсю гісторыю краіны выбарчая кампанія, адзначаецца ў апошняй перад галасаваннем справаздачы службы маніторынгу БАЖ. Аднак, маюцца прыклады выпадаў у дзяржаўных СМІ супраць апазіцыі.

24.09.2008 Берасьце: назіральнікі адзначылі шматлікія парушэнні выбарчага заканадаўства ў першы дзень датэрміновага галасавання

23 верасня падчас працы выбарчай камісіі ў 12:10 на выбарчым участку № 36, дзе праходзіла датэрміновае галасаванне, за сталом прызначаным для назіральніка два студэнты здавалі залік. Калі назіральнікі ўвайшлі і запыталіся, што адбываецца на участку для галасавання і хто гэтыя людзі, старшыня выбарчай камісіі В.П. Шчэрбач загадаў студэнтам пакінуць памяшканне.

24.09.2008 Магілёўшчына: сустрэча рабочых свінакомплекса “Светлае” з праўладным кандыдатам Аляксандрам Разганавым адбылася ў значна паменшаным складзе

Пасля таго, як рабочыя ААТ “Светлае”, што каля вёскі Верамейкі, Чэрыкаўскага раёна, Магілёўскай вобласці масава пачалі выказваць незадавальненне і нежаданне падпарадкоўвацца рашэнню кіраўніцтва свінакомплекса, якое вырашыла іх пасля працоўнага дня цэнтралізавана даставіць на сустрэчу з кандыдатам у дэпутаты спадаром Разганавым, адміністрацыя ААТ “Светлае” пайшло на саступкі.

24.09.2008 Барысаў: Незарэгістраваны кандыдат звярнуўся да выбаршчыкаў

Шматлікія выбаршчыкі, якія пражываюць на тэрыторыі Барысаўскай сельскай выбарчай акругі №63, атрымалі ўлётку, што уяўляе сабой перадвыбарчую праграму незарэгістраванага дэмакратычнага кандыдата Сяргея Салаша.

24.09.2008 Сябра Руху “За Свабоду” Алесь Лагвінец падаў скаргу ў Генеральную пракуратуру

Алесь Лагвінец звярнуўся ў Генеральную пракуратуру са скаргай на дзеянні Фрунзенскай акруговай выбарчай камісіі г. Мінска і Цэнтрвыбаркаму, якія адмовіліся зарэгістраваць яго кандыдатам у дэпутаты. Палітык таксама хоча звярнуць увагу пракуратуры на грубыя парушэнні закону, дапушчаныя пры фармаванні ўчастковых выбарчых камісіяў у Сухараўскай выбарчай акрузе №102.

24.09.2008 Назіральніку не дазволілі сфатаграфаваць пячатку на выбарчай урне

У Мінску зафіксаваны першы выпадак аказання ціску на незалежнага назіральніка. Сябра “Маладых дэмакратаў” Віталя Стажарава спрабавалі адвезці ў пастарунак.

23.09.2008 Барысаў: Адгукніцеся, выбаршчыкі!

У Барысаўскай сельскай выбарчай акрузе № 63 знайшлі новую форму працы па ўдакладненні спісаў выбаршчыкаў. Прадстаўнікі ўчастковай камісіі № 49 гэтай акругі, якая размяшчаецца ў будынку "Ясляў-саду № 16", разаслалі выбаршчыкам паведамленне, у якім, спасылаючыся на тое, што не змаглі заспець іх дома, пераканаўча просяць патэлефанаваць у камісію і нагадаць аб сваім існаванні.

23.09.2008 Баранавічы: Датэрміновае галасаванне праходзіць з парушэннямі

Прадстаўнікі ўчастковых выбарчых камісій Баранавіцкай-Заходняй № 5 і Баранавіцкай сельскай № 7 акруг адмаўляюцца прадастаўляць дадзеныя давераным асобам кандыдатаў ў дэпутаты Мікалая Чарнавуса і Рыгора Грыка (вылучаных партыяй АГП) і назіральнікам ад БХК, парушаючы такім чынам арт. 65 Канстытуцыі Рэспублікі Беларусь і арт. 13 Выбарчага кодэкса РБ, паводле якіх выбары павінны быць адкрытымі і празрыстымі.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства