Навіны на тэму: правы працоўных
05.06.2013 Слонім: за доктара Івана Шэгу сабрана больш за 800 подпісаў
Актыўна ідзе збор подпісаў сярод жыхароў Слоніма ў абарону доктара-траўматолага Івана Шэгі. Ужо сабрана больш за 800 подпісаў. Грамадскія актывісты плануюць сабраць значна болей подпісаў за тое, каб доктара пакінулі на працы ў Слонімскай ЦРБ.
05.06.2013 Віцебскі абласны суд падтрымаў звальненне актывіста СПБ
Суддзі пакінулі без задавальнення касацыйную скаргу старшыні суполкі незалежнага прафсаюзу Віктара Стукава. Той спрабаваў абскардзіць пастанову Полацкага гарадскога суду, які пацвердзіў слушнасць звальнення актывіста з прадпрыемства "Полацк-Шкловалакно".
04.06.2013 Работнікі Круглянскага ільнозавода застаюцца без працоўных месцаў
Працаўнікі ААТ “Круглянскі ільнозавод” працягваюць змагацца супраць закрыцця свайго прадпрыемства і абарону сваіх правоў. Круглянскі ільнозавод мясцовыя ўлады збіраюцца зачыніць на працягу месяца, працаўнікам прадпрыемства прапануюць ездзіць на працу ў суседні Шклоўскі раён на мясцовы ільнозавод.
03.06.2013 Афіцыйны прафсаюз замоўчвае рэальныя заробкі супрацоўнікаў канцэрна "Беллегпрам"
На мінулым тыдні адбылося паседжанне галіновага Савета па працоўных і сацыяльных пытаннях. На ім адзначалася, што ў снежні 2012 года сярэдні заробак склаў больш за $ 452. Насамрэч супрацоўнікі прадпрыемстваў канцэрна "Беллегпрам" зарабляюць значна меньш.
03.06.2013 Слонім: скасаваны працягнуты месяц таму кантракт з доктарам Іванам Шэгам (дакументы)
Слонімцы Віктар Марчык і Іван Бедка падалі заяўку ў Слонімскі райвыканкам на дазвол аб правядзенні 27 чэрвеня ў цэнтры Слоніма пікета ў абарону вядомага слонімскага доктар траўматолага-артапеда і грамадскага актывіста Івана Шэгі.
30.05.2013 Савет Свабоднага прафсаюза металістаў патрабуе спыніць дыскрымінацыю і пераслед сябраў арганізацыі
Свабодны прафсаюза металістаў (СПМ) патрабуе ад кіраўніцтва краіны, урада спыніць дыскрымінацыю работнікаў па прафсаюзнай прыкмеце, вярнуць працоўным канстытуцыйнае права на свабоду аб'яднання ў прафсаюзы і ўсталяваць адміністрацыйную або крымінальную адказнасць працадаўцаў за дыскрымінацыйныя дзеянні ў дачыненні да работнікаў.
24.05.2013 Абмежаванне па ўзросце пры прыёме на працу будзе лічыцца дыскрымінацыяй
У парламенце абмяркоўваюць папраўкі ў Працоўны кодэкс. Змены закрануць 170 ягоных артыкулаў.
24.05.2013 Івашкевіч: «Трэба мець такую тактыку, каб не падстаўляць актывістаў»
З актывістам незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве «Граніт» экскаватаршчыкам Леанідам Дубаносавым не працягнуты кантракт. Іншыя актывісты гэтага прафсаюзу, супраць зьяўленьня якога амаль паўтары гады выступае адміністрацыя «Граніта», ужо звольненыя і не здолелі дамагчыся аднаўленьня на працы праз суд.
22.05.2013 З актывістам незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт” не працягнуты кантракт
Сам экскаватаршчык Леанід Дубаносаў даведаўся пра гэта ўвечары 21 траўня, калі ўпершыню выйшаў на працу пасля адпачынку, аднак не быў дапушчаны на сваё месца для выканання службовых абавязкаў у начную змену.
21.05.2013 Гомель: праваабаронца заявіў пазоў у суд на карысць работніцы БМЗ, каб спагнаць з яе працадаўцы пенсію
Праваабаронца Леанід Судаленка падрыхтаваў і падаў пазоў у суд Жлобінскага раёну на карысць работніцы Беларускага металургічнага завода (БМЗ) Марыі Міраеўскай з патрабаваннем спагнаць з яе працадаўцы пенсію больш чым за чатыры гады.
13.05.2013 Суд не стаў на бок прафсаюзнага актывіста
У Магілёўскім судзе прадстаўніца ДБК не здолела даказаць, што Аляксей Паўлоўскі “сачкуе на працы”. Раней начальніца аддзела кадраўІна Загурская адмовілася прымаць на працу Аляксея Паўлоўскага, з-за таго, што ён, нібыта, 80% працоўнага часу размаўляе з працоўнымі, замест таго, каб выконваць свае працоўныя абавязкі.
30.04.2013 Брэст: шэсце на Першамай дазволена ўладамі
Сацыял-дэмакраты Брэста атрымалі дазвол ад мясцовых уладаў на правядзенне Першамайскага шэсця. Арганізатары заключылі дамовы з міліцыяй, камунальшчыкамі, медработнікамі і данеслі гэтыя дамовы ў Брэсцкі гарвыканкам.
30.04.2013 У Ваўкавыскім раёне вылічылі і звольнілі жанчыну, якая паскардзілася губернатару падчас «жывой лініі»
26 красавіка гэтага года работнікі Ваўкавыскага лясгаса выявілі каля вёскі Залучаны Ваўкавыскага раёна непахаваныя трупы кароў. Несанкцыянаванае пахаванне, а папросту - звалка трупаў была зробленая паспешліва, у вушах засталіся чыпы, якімі працаўнікі сельгаспрадпрыемстваў пазначаюць свой статак. Наяўнасць пазнак і блізкасць размяшчэння дазваляюць зрабіць здагадку, што трупы жывёл былі вывезены з фермы Львоўка.
30.04.2013 Менскія ўлады не дазволілі мітынг на 1 мая
Мінгарвыканкам не дазволіў Беларускаму кангрэсу дэмакратычных прафсаюзаў (БКДП) правесці 1 мая мітынг у абарону правоў працоўных.
26.04.2013 Брэсцкія прадпрымальнікі пратэстуюць супраць "паэтапнага зносу кіёскаў"
На іх калектыўны зварот 25 красавіка ў гарвыканкаме прайшла сустрэча з кіраўніцтвам горада і дэпутатамі.