Навіны на тэму: правы працоўных

Гомель: незалежны прафсаюз дапамагае жанчыне атрымаць «страчаную» пенсію за больш чым чатыры гады

25.04.2013 Гомель: незалежны прафсаюз дапамагае жанчыне атрымаць «страчаную» пенсію за больш чым чатыры гады

Па віне працадаўцы работніца БМЗ (Беларускага металургічнага заводу, Жлобін) Марыя Міраеўская чатыры гады не атрымлівала пенсію. Зараз за яе правы будзе змагацца незалежны прафсаюз РЭП.

Баранавічы: сябрам свабоднага прафсаюза адмовілі ў памяшканні

25.04.2013 Баранавічы: сябрам свабоднага прафсаюза адмовілі ў памяшканні

24 красавіка супрацоўніца баранавіцкага гатэля “Гарызонт-Тур” патэлефанавала грамадскаму актывісту Віктару Мезяку і паведаміла, што адміністрацыя адмаўляе гарадской структуры свабоднага прафсаюза ў прадастаўленні канферэнц-залы 25 красавіка і спыняе з ёю ўсе стасункі.

Полацкі суд адмовіў у аднаўленні на працы актывісту СПБ Віктару Стукаву

18.04.2013 Полацкі суд адмовіў у аднаўленні на працы актывісту СПБ Віктару Стукаву

12 судовых пасяджэнняў давялося прайсці звольненаму з "Полацк-Шкловалакна" лідару "пярвічкі" СПБ, але гэта аказалася безвыніковым. Суддзя Ірына Даротка стала на бок наймальніка, які звольніў прафсаюзнага лідара нібыта за парушэнні тэхнікі бяспекі і рэжыму працы.

Бабруйск: Кіраўніцтва завода ДВП паабяцала вырашыць праблему з прэміямі

18.04.2013 Бабруйск: Кіраўніцтва завода ДВП паабяцала вырашыць праблему з прэміямі

Пасля таго, як рабочыя філіяла "Бабруйскі завод ДВП ТАА "БізнесБудСвет" прыпынілі вытворчасць, кіраўніцтва прадпрыемства пайшло на дыялог. Працоўным завода ДВП паабяцалі пералічыць, і выплаціць паўнавартасныя прэміі разам з заробкам. У адваротным выпадку, кажуць рабочыя, яны зноў будуць адстойваць свае правы.

17.04.2013 Барысаўскія прадпрымальнікі пагражаюць страйкам

Яны не згодныя з тым, што на мясцовым рынку ў 2 разы падымаюць арэндную плату.

17.04.2013 Полацкі суд адмовіў актывісту СПБ у аднаўленьні на працы

Працэс паводле скаргі звольненага з прадпрыемства «Полацак-Шкловалакно» кіраўніка «пярвічкі» Свабоднага прафсаюзу беларускага (СПБ) Віктара Стукава працягваўся амаль месяц.

16.04.2013 Актывісту АГП не вяртаюць працоўную кніжку

Актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі з Салігорска Віктар Малочка спрабуе цераз суд дамагчыся вяртання працоўнай кніжкі. Інакш ён не можа працаўладкавацца.

Бабруйск: На заводзе ДВП рабочыя выступаюць супраць скарачэння прэмій

16.04.2013 Бабруйск: На заводзе ДВП рабочыя выступаюць супраць скарачэння прэмій

15 сакавіка рабочыя філіяла "Бабруйскі завод ДВП ТАА "БізнесБудСвет" атрымалі на рукі разліковыя лісты і ўбачылі, што ім значна скарацілі прэміі. Раней прэмія складала 40 працэнтаў, а ад учорашняга дня стала 20 працэнтаў у рабочых і 10 працэнтаў у служачых.

Прымусовыя паборы на будаўніцтва царквы

16.04.2013 Прымусовыя паборы на будаўніцтва царквы

У пінскіх педагогаў забралі частку заробку на будаўніцтва праваслаўнай царквы

Салігорск: Апазіцыянер судзіцца з працадаўцам

16.04.2013 Салігорск: Апазіцыянер судзіцца з працадаўцам

Сябра партыі АГП з Салігорску Віктар Малочка ўжо каторы год мае сталыя цяжкасці з працаўладкаваннем. Не ў апошнюю чаргу тое звязана з яго актыўнай апазіцыйнай дзейнасцю. Гэтым разам канфліктная сітуацыя ўзнікла пасля яго ўдзелу ў якасці кандыдата ў дэпутаты ў апошніх парламенцкіх выбарах.

09.04.2013 Масавыя звальненні на «Гарызонце»

Менскі завод «Гарызонт» працуе з перабоямі. Звольненыя больш за сто чалавек. Пра гэта сайту charter97.org паведаміў адзін з рабочых «Гарызонта».

Звальненне гарадзенскіх выкладнікаў – палітычная замова

07.04.2013 Звальненне гарадзенскіх выкладнікаў – палітычная замова

Палітычнай замовай называе Алесь Краўцэвіч сітуацыю вакол звальнення выкладнікаў Гарадзенскага ўніверсітэта імя Янкі Купалы.

Кшыштаф Занусі: Палітычны пераслед навукоўцаў недапушчальны

07.04.2013 Кшыштаф Занусі: Палітычны пераслед навукоўцаў недапушчальны

Вядомы польскі рэжысёр падтрымаў беларускіх выкладчыкаў, якія страцілі працу праз свае погляды.

05.04.2013 Вячаслава Шведа афіцыйна звольнілі з Гродзенскага ўніверсітэта

Загад пра звальненьне падпісаў рэктар Гарадзенскага ўнівэрсытэту імя Янкі Купалы Андрэй Кароль.

У Рагачове зноў пройдзе праваслаўны суботнік

04.04.2013 У Рагачове зноў пройдзе праваслаўны суботнік

5 красавіка ў Рагачове абвешчаны Дзень дабрачыннай працы (суботнік), звязаны з будаўніцтвам у райцэнтры праваслаўнага храму. Адпаведнае распараджэнне выдаў выконваючы старшыні райвыканкаму Сяргей Якаўлеў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства