Навіны на тэму: правы працоўных
08.07.2013 Слонім: чыноўнік з Гродна “не заўважыў” заяваў доктара Шэгі аб жаданні працягнуць кантракт
Працягваецца супрацьстаянне пацыентаў слонімскага доктара Івана Шэгі па пытанні яго звальнення. Нядаўна адказ на зварот слонімцаў прыйшоў ад начальніка ўпраўлення аховы здароўя Гродзенскага аблвыканкама за подпісам начальніка ўпраўлення А.А.Стрыжака.
08.07.2013 Малады медык Дзмітрый Лучыц звольнены
Маладога медыка Брэсцкай абласной бальніцы, сябра РЭП, Дзмітрыя Лучыца звольнілі 5 ліпеня па заканчэнні кантракта, нягледзячы на напісанне заявы на імя галоўнага ўрача аб датэрміновым разрыве кантракта 4 ліпеня па прычыне парушэння наймальнікам працоўнага заканадаўства.
05.07.2013 9 ліпеня – суд па справе звольненага “гранітаўца” Леаніда Дубаносава
Актывіст “гранітаўскай” суполкі незалежнага прафсаюза Леанід Дубаносаў абскарджвае рашэнне адміністрацыі “Граніта” аб яго звальненні. Па словах рабочага, ён ведаў, што яго звольняць, але не чакаў, што адразу пасля адпачынку, без папярэджання.
02.07.2013 "Перспектыва": Многія прадпрымальнікі прыпыняць працу з 2 ліпеня
Яны ідуць на гэты крок з-за немагчымасці працаваць ва ўмовах патрабаванняў уведзенага тэхрэгламента Мытнага саюза.
28.06.2013 З Валянцінай Аліневіч адмовіліся працягнуць кантракт
Маці палітвязня больш за 30 год адпрацавала ў Беларускім дзяржаўным эканамічным універсітэце. Адміністрацыя казала, што яна запатрабаваны спецыяліст высокага ўзроўню, аднак спецслужбы настаялі на тым, каб працоўныя адносіны з Аліневіч былі скасаваныя.
27.06.2013 Слонім: доктара Івана Шэгу звольнілі з працы
Сёння доктара-траўматолага, спецыяліста вышэйшай катэгорыі Івана Шэгу звольнілі з працы. Доктара выклікалі ў адміністрацыю бальніцы, разлічылі, аддалі працоўную кніжку і сказалі, што ён ужо ў райбальніцы не працуе. Іван Шэга пакінуў медыцынскую ўстанову, якой аддаў больш за 30 гадоў.
27.06.2013 Страйк прадпрымальнікаў: затрыманні ў Менску
Сеньня ў Менску каля 12 гадзінаў супрацоўнікі міліцыі затрымалі лідэра прадпрымальніцкага руху “Перспектыва” Анатоля Шумчанку і некалькі журналістаў, якія накіроўваліся ў гандлоёвы цэнтр “Паркінг”, дзе страйкуюць прадпрымальнікі. Усе яны дастаўленыя ў Цэнтральны РУУС Менска.
27.06.2013 Страйк супраць Мытнага зьвязу
27 чэрвеня на шэрагу рэчавых рынках па ўсёй Беларусі заплянаваны аднадзённы агульнанацыянальны папераджальны страйк прадпрымальнікаў, незадаволеных новымі правіламі гандлю ў рамках Мытнага зьвязу.
27.06.2013 Беларускі незалежны прафсаюз правядзе пікет, каб дамагчыся зменаў у працоўным заканадаўстве
Сябры Савета прадстаўнікоў Беларускага Незалежнага прафсаюза (БНП) на сваім пасяджэнні 20 чэрвеня прынялі рашэнне аб правядзенні ў Менску пікету.
26.06.2013 Сведку пра справу Гайдукова звальняюць з працы
Ілью Багданава папярэдзілі, што 27 чэрвеня для яго будзе апошнім працоўным днём.
Чытаць цалкам http://nn.by/?c=ar&i=111856
25.06.2013 Сябру РЭП не працягнулі кантракт без тлумачэння прычын
Медбрат-анэстэзіолаг рэанімацыйнага аддзялення №1 Брэсцкай абласной бальніцы, сябра прафсаюза радыёэлектроннай прамысловасці Дзмітрый Лучыц перад адпачынкам атрымаў на рукі паведамленне, што кантракт з ім працягнуты не будзе.
24.06.2013 Берасцейскія прадпрымальнікі наракаюць на ўмовы працы
Адсутнасць канкурэнтаздольнасці тавараў, высокія падаткі, высокая плата за арэнду, нестабільнасць беларускага рубля ды шмат чаго іншага - з такімі цяжкасцямі і праблемамі штодзень на Берасцейшчыне сутыкаецца малы і сярэдні бізнес.
24.06.2013 Працаўнікі Круглянскага ільнозавода “выбіваюць” заробкі праз суд
Працаўнікі Круглянскага ільнозавода 20 чэрвеня падалі пазоў у суд Круглянскага раёна з патрабаваннем да адміністрацыі прадпрыемства выплаціць заробкі за красавік і травень, а таксама грошы на адпускныя.
21.06.2013 Жыхар Гомеля 4 гады змагаецца за аднаўленне на працы
За гэты час справа Аляксандра Транкунова ператварылася ў 11 тамоў разбіральніцтва, дзевяць разоў ён звяртаўся ў позвамі ў суд.
14.06.2013 Бабруйск: дыскрымінацыя сябраў Свабоднага прафсаюза працягваецца
На бабруйскім заводзе трактарных дэталяў і агрэгатаў працягваецца ціск на сябраў Свабоднага прафсаюза Беларускага. Апошнім часам завадское кіраўніцтва абрала тактыку грашовых недаплат, якія тычацца менавіта сябраў СПБ.