Навіны на тэму: правы працоўных

Адміністрацыя "Полацак-Шкловалакна" не пагадзілася аднавіць на працы прафсаюзнага актывіста

20.03.2013 Адміністрацыя "Полацак-Шкловалакна" не пагадзілася аднавіць на працы прафсаюзнага актывіста

19 сакавіка ў Полацкім гарсудзе прайшлі папярэднія слуханні паводле зыску Віктара Стукава, звольненага кіраўніка "пярвічкі" Свабоднага Прафсаюза Беларускага (СПБ). У бакоў была магчымасць замірыцца, калі б адміністрацыя прадпрыемства падтрымала патрабаванні актывіста.

18.03.2013 Звольнены кіраўнік Свабоднага прафсаюзу «Полацак-Шкловалакна» пачынае судзіцца

Паводле Віктара Стукава, цяпер ужо былога апэратара цэха № 7, яго звольнілі таму, што на прадпрыемстве актывізаваўся недзяржаўны прафсаюз.

Кіраўнік суполкі СПБ Віктар Стукаў будзе судзіцца з "Полацк-Шкловалакном"

18.03.2013 Кіраўнік суполкі СПБ Віктар Стукаў будзе судзіцца з "Полацк-Шкловалакном"

Віктар Стукаў, актывіст Свабоднага Прафсаюзу беларускага, звольнены нібыта за прарушэнне правілаў аховы працы, падаў заяву ў суд.

На «Граніце» шкодныя ўмовы працы зменшыліся толькі на паперы

07.03.2013 На «Граніце» шкодныя ўмовы працы зменшыліся толькі на паперы

Пасля скарачэння льгот рабочыя «Граніту» вяртаюцца ў незалежны прафсаюз.

Прафсаюзныя актывісты абмеркавалі лукашэнкаўскі Дэкрэт №9

07.03.2013 Прафсаюзныя актывісты абмеркавалі лукашэнкаўскі Дэкрэт №9

Прафсаюз работнікаў Радыёэлектроннай прамысловасці правёў сход актывістаў, на якім было абмеркаванае пытанне лукашэнкаўскага Дэкрэта №9 “Аб дадатковых мерах па развіцці дрэваапрацоўчай прамысловасці”.

Прадпрымальнікі «Сакрэту» ў Гомелі не здаюцца

04.03.2013 Прадпрымальнікі «Сакрэту» ў Гомелі не здаюцца

3 сакавіка ў Гомелі прадпрымальнікі гандлёвага цэнтру «Сакрэт» правялі чарговы сход супраць неабгрунтаванага падвышэньня арэнднай платы і нежаданьня ўласьніка заключыць дамовы на год

За выхад з незалежнага прафсаюза прапануюць грошы

04.03.2013 За выхад з незалежнага прафсаюза прапануюць грошы

Завод трактарных дэталяў і агрэгатаў можа застацца без Свабоднага прафсаюза беларускага.

Мінпрацы: мінімальныя заробак і пенсія – аптымальныя і падвышацца пакуль не будуць (дакумент)

02.03.2013 Мінпрацы: мінімальныя заробак і пенсія – аптымальныя і падвышацца пакуль не будуць (дакумент)

Мінімальныя заробак і пенсія ў Беларусі з’яўляюцца аптымальнымі для склаўшыхся эканамічных умоў і падвышацца пакуль не будуць. Менавіта такі адказ 1 сакавіка атрымаў баранавіцкі грамадскі актывіст Рыгор Грык за подпісам першага намесніка міністра працы і сацыяльнай абароны Рэспублікі Беларусь П.Грушніка.

У сельгаспрадпрыемствах Бялыніцкага раёна заробакі выплочваюць несвоечасова

01.03.2013 У сельгаспрадпрыемствах Бялыніцкага раёна заробакі выплочваюць несвоечасова

У сельгаспрадпрыемствах Бялыніцкага раёна парушаюць тэрміны выплаты заработнай платы сваім працаўнікам. Так, у адной з лепшых гаспадарак раёна, былой гаспадарцы Нацыянальнага банка Рэспублікі Беларусь – ААТ “Новая Друць” – людзі атрымлівалі заробак за студзень 28-га лютага і 1 сакавіка.

Яшчэ аднаму прафсаюзнаму актывісту на “Граніце” пагражаюць звальненнем

25.02.2013 Яшчэ аднаму прафсаюзнаму актывісту на “Граніце” пагражаюць звальненнем

Гэтым разам адміністрацыя прадпрыемства настойліва шукае парушэнні ў працы памочніка экскаватаршчыка Леаніда Дубаносава, які з’яўляецца сябрам мясцовай суполкі Беларускага незалежнага прафсаюза. На мінулым тыдні на працоўнае месца Дубаносава рэгулярна прыходзіла адмысловая камісія.

Дэкрэт №9 у дзеянні: работніцы «Гомельдрэва» забаранілі звальняцца

19.02.2013 Дэкрэт №9 у дзеянні: работніцы «Гомельдрэва» забаранілі звальняцца

Пра гэта распавёў старшыня Беларускага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці (РЭП) Генадзь Фядыніч.

У беларускіх санаторыях не хапае месцаў для дзяцей-інвалідаў

19.02.2013 У беларускіх санаторыях не хапае месцаў для дзяцей-інвалідаў

Пра гэта паведаміў дырэктар Рэспубліканскага цэнтра па аздараўленні і санаторна-курортным лячэнні насельніцтва Мікалай Мазур.

Старшыню Быхаўскага райвыканкама здзівіў заробак даярак

15.02.2013 Старшыню Быхаўскага райвыканкама здзівіў заробак даярак

Старшыня Быхаўскага райвыканкама і старшыня мясцовага райсавета днямі пабывалі з інспекцыйнай паездкай на жывёлагадоўчых аб’ектах філіала “Макранскі” ААТ “Быхаўскі кансерва-гародненасушыльны завод”. Падчас наведвання фермы “Мокрае” Дзмітрый Калееў сустрэўся з даякамі і пацікавіўся ў іх, “ці атрымліваюць яны годную ўзнагароду за сваю працу”.

Страйк на брэсцкім прадпрыемстве “Компо”

08.02.2013 Страйк на брэсцкім прадпрыемстве “Компо”

Раніцай 8 лютага рабочыя механічнага цэха машынабудаўнічага прадпрыемства “Компо” у Брэсце адмовіліся пачынаць працоўны дзень. Нагодай для пратэсту стаў той факт, што па выніках працы ў студзені адміністрацыя адмовілася выплаціць прэмію.

У Быхаўскім раёне даяркі вымушаны красці, каб пракарміць дзяцей

07.02.2013 У Быхаўскім раёне даяркі вымушаны красці, каб пракарміць дзяцей

Днямі ў будынку Ямніцкага сельвыканкама адбылося выязное пасяджэнне суда Быхаўскага раёна пад старшынствам Дзмітрыя Гудына. На пасяджэнні разглядалася справа чатырох даярак СВК “Валадарскі”, якія 12 студзеня спрабавалі скрасці з фермы ў вёсцы Ямнае 10 літраў малака.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства