Навіны на тэму: правы працоўных
05.02.2013 Прафсаюз РЭП на Гомельшчыне выходзіць на новы ўзровень
У Гомелі прайшла сустрэча прафсаюзных актывістаў з замежнымі партнёрамі. Кіраўнік расійскага бюро глабальнага прафсаюза IndustriALL Вадзім Барысаў і прадстаўнікі шведскага прафсаюза металістаў IF Metall абмеркавалі з беларускімі калегамі перспектывы супрацы.
29.01.2013 Адміністрацыя «Граніта» працягвае запалохваць рабочых
Два кіроўцы мікашэвіцкага заводу «Граніт» былі аштрафаваныя на 700 тысяч рублёў кожны толькі за тое, што не прыйшлі на пасяджэнне завадской камісіі.
28.01.2013 У Федэрацыі прафсаюзаў Беларусі спадзяюцца, што на практыцы дэкрэт № 9 прымяняцца не будзе
У Федэрацыю прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) пакуль не паступала зваротаў ад работнікаў дрэваапрацоўчых прадпрыемстваў у сувязі з дэкрэтам прэзідэнта № 9.
28.01.2013 На “Граніце” працягваецца ціск на сяброў незалежнага прафсаюза
Кіроўцу «БелАЗа» прадпрыемства "Граніт" Сяргея Кацубу выклікала кіраўніцтва і настойліва раіла выйсці з незалежнага прафсаюза. Кацуба кажа, што калі ён не пакіне прафсаюз, то можа страціць працу.
25.01.2013 Прымусовая падпіска на «Савецкую Беларусію» на прадпрыемстве "Бабушкіна крынка"
Пра гэта паведаміў у лісце чытач charter97.org.
24.01.2013 “Вянец кар’еры” былога палітвязня Сяргея Марцалева
Грамадскага актывіста Сяргея Марцалева міліцыя прымушае ўладкавацца грузчыкам. Ён быў асуджаны за ўдзел у Плошчы 2010 года да 2 гадоў пазбаўлення волі з адтэрміноўкай выканання прысуду. Падчас мінулых прэзідэнцкіх выбараў Марцалеў кіраваў выбарчым штабам кандыдата ў прэзідэнты Мікалая Статкевіча.
18.01.2013 Дэпутат Юркевіч праблему рабочых “Бярозабуду” не вырашыў
Аляксандр Юркевіч, дэпутат Палаты прадстаўнікоў ад Бярозы, усё ж наведаў ліквідуемае прадпрыемства “Бярозабуд”. Але, па словах рабочых, сустрэча не спраўдзіла іх чаканняў. Дыскусіі не атрымалася.
18.01.2013 Салігорск: работнікі "Зялёнага бору" шукаюць праўды ў кабінетах чыноўнікаў
Больш за паўсотні работнікаў салігорскага Дзіцячага рэабілітацыйна-аздараўленчага цэнтру “Зялёны бор” звярнуліся па абарону сваіх правоў у Міністэрства працы і сацыяльнай абароны. Копіі свайго звароту пакрыўджаныя чыноўнікамі працаўнікі накіравалі таксама ў Камітэт дзяржаўнага кантролю ды на “гарачую лінію” тэлеканала АНТ.
16.01.2013 Івацэвіцкі раён: умовы працы на сельгаспрадпрыемствах -- невыносныя
Умовы для людзей, што працуюць на ферме, не лепшыя: даяркі слізгаюцца па тым жа мокрым голым цэменце, памыцца няма дзе, нават пасядзець няма на чым. У пасёлку Майск няма ні дзіцячага садка, ні школы, ні лазні, таму моладзь там не затрымліваецца.
14.01.2013 Алег Стахаевіч: Суполка незалежнага прафсаюзу на "Граніце" па-ранейшаму існуе
Нягледзячы на штодзённы сістэматычны ціск, пагрозы і звальненні, суполка незалежнага прафсаюзу на прадпрыемстве па здабычы каменю “Граніт” у Мікашэвічах працягвае сваю дзейнасць.
05.01.2013 На прадпрымстве “Дываны Брэста” адбыўся стыхійны мітынг
Яго зладзілі працаўнікі гэтага прадпрыемства ў прысутнасці новага кіраўніка кацэрна “Беллегпрам” Міхаіла Сучкова, які прыехаў у Брэст, каб азнаёміцца са станам спраў на адным з самых праблемных аб’ектаў канцэрна.
05.01.2013 З-за пераследу з боку адміністрацыі суполка незалежнага прафсаюза на “Граніце” значна скарацілася
Як паведаміў старшыня гэтай суполкі Алег Стахаевіч, калі на пачатку мінулага году ў новы прафсаюз увайшлі каля 300 чалавек, што працуюць на самым буйным прадпрыемстве Мікашэвічаў, дык зараз у арганізацыі застаўся дзесятак актывістаў.
03.01.2013 Брэст: суд палічыў правамоцным атрыманне заробку ў канверце
Ніхто з рабочых “Таланта”, акрамя Сахарука, не падцвердзіў атрыманне заробкаў у канверце. Аднак упраўленне дэпартамента фінансавых расследаваняў факт заробку Сахарука ў канверце ўстанавіла, былі з гэтай сумы вылічаны падаткі, пакарана кіраўніцтва “Таланта”. Тым не менш гэтыя факты не пераканалі суддзю.
03.01.2013 Канфедэрацыя працы Расіі гатова арганізаваць міжнародную кампанію падтрымкі працоўных у Беларусі
Адпаведная заява ад імя прэзідэнта КТР Барыса Краўчанкі размешчана на афіцыйным сайце расійскага прафцэнтра.
24.12.2012 У Віцебску рабочых прымусяць працаваць на Каляды
Адпаведны факс разаслала кіраўнікам прадпрыемстваў адміністрацыя Першамайскага раёну Віцебска.