Навіны на тэму: правы працоўных
12.03.2012 У Магілёве работнікі хлебазавода пратэстуюць супраць нізкіх заробкаў
На магілёўскім хлебазаводзе № 4 працаўнікі, незадаволеныя заробкамі, напісалі зварот на адрас кіраўніцтва аб’яднання «Магілёўхлебпрам», у склад якога ўваходзіць прадпрыемства. Даслаць яго працаўнікі не паспелі, бо, як яны заяўляюць, адміністрацыя, даведаўшыся пра гэта, адразу пачала пераследаваць магчымых аўтараў ліста.
12.03.2012 Магілёў: работнікі хлебазаводу патрабуюць павышэння заробкаў, адміністрацыя адказвае ціскам
На Магілёўскім хлебзаводзе №4 рабочыя патрабуюць павышэння заробкаў. З гэтай мэтай яны арганізавалі збор подпісаў да адміністрацыі прадпрыемства, аднак ужо на гэтым этапе сутыкнуліся з ціскам з яе боку.
07.03.2012 На аршанскіх электрасетках выплаты па шкоднасці вярнулі не ўсім
Сёння, 7 сакавіка, работнікі аршанскага філіялу электрасетак атрымалі разліковыя квіткі, аднак не ўсе з іх убачылі ў іх выплаты па шкоднасці, як тое абяцала кіраўніцтва прадпрыемства ў мінулым месяцы.
06.03.2012 Сябры Брэсцкага абласнога РЭП наведалі апальных работнікаў “Граніта”
На дадзены момант улады прыдумалі новы захад ціску праз ваенкамат: непакорных забраць “у партызаны” і гэта нягледзячы на тое, што ў аднаго з самых актыўных жонка вучыцца і двое малых дзетак. Ваенкамат не звярнуў увагі на прадстаўленую пра гэта даведку.
05.03.2012 Аршанскія электрасеткі: пасля хваляванняў рабочых дырэкцыя атрымала вымову
Пасля таго, як на незалежных інфармацыйных сайтах з’явілася інфармацыя аб тым, што 52 работнікі Аршанскага філіялу электрасетак напісалі заяву аб выхадзе з дзяржаўнага прафсаюзу, гэтым выпадкам зацікавілася мясцовая Пракуратура і КДБ.
03.03.2012 Атрымаць льготную пенсію настаўніку практычна немагчыма (відэа)
"Згубім настаўнікаў - будзем хадзіць дурныя і п'яныя," - прыводзіць словы прэзідэнта адна з настаўніц у расповедзе пра тое, якімі заканадаўчымі нормамі абмежаванае права настаўнікаў на атрыманне льготнай пенсіі.
01.03.2012 Шэрагі страйкаму магілёўскага домабудаўнічага камбінату сталі радзей
Тым не менш, нягледзячы на панесеныя страты ў шэрагах страйкаму, кіраўніцтва Свабоднага прафсаюзу металістаў працягвае падтрымліваць сувязь з работнікамі прадпрыемства і аказваць ім неабходныя кансультацыі.
01.03.2012 Міжнародная Канфедэрацыя Прафсаюзаў: У Беларусі становішча з правамі працоўных пагаршаецца
“Беларускія ўлады паказваюць страх перад сапраўдным прадстаўленнем інтарэсаў і спрабуюць вярнуць працоўных пад кантроль дзяржапарата. У сістэме працоўных адносін, дзе дзяржава кантралюе ўсё, такія простыя змены, як дэмакратыя на працоўных месцах і незалежныя прафсаюзы, успрымаюцца як жыццёва небяспечныя для яе будучыні”, - адзначыў генеральны сакратар МКП Шэран Бароў.
29.02.2012 Псіхіятрычная экспертыза як сродак уздзеяння (відэа)
За спробу абараніць свае правы на прадпрыемстве адміністрацыя звярнулася ў "псіхдыспансар" з просьбай правесці рабочаму псіхалагічную экспертызу...
29.02.2012 Муляр Аляксей Паўлоўскі не можа працаўладкавацца
У той час, як будаўнічая галіна краіны адчувае недахоп кваліфікаваных спецыялістаў, прафсаюзны актывіст не можа ўладкавацца на працу. Пры гэтым Аляксей мае пяты разрад муляра. “Пасля свайго звальнення я адразу стаў на ўлік у Магілёўскі градаскі цэнтр занятасці насельніцтва. Мне была прызначана дапамога па беспрацоўю ў памеры 35 тысяч рублёў у месяц".
23.02.2012 Міжнародная канфедэрацыя прафсаюзаў звярнула ўвагу на сітуацыю на “Граніце”
Генеральны сакратар Міжнароднай канфедэрацыі прафсаюзаў (МКП) Шаран Бароў звярнулася да прэзідэнта Беларусі Аляксандра Лукашэнкі ў сувязі з парушэннямі правоў незалежнага прафсаюза на РУВП "Граніт" г. Мікашэвічы.
22.02.2012 У падтрымку кіраўніка незалежнай прафсаюзнай суполкі “Граніту” будуць пікетаваць
Ініцыятарам правядзення акцыі салідарнасці ў Брэсце з’яўляецца старшыня мясцовага прафсаюза работнікаў радыёэлектроннай прамысловасці Зінаіда Міхнюк, якая збіраецца правесці пікет 7 сакавіка, пра што яна паведаміла ў заяўцы, перададзенай у гарвыканкам.
20.02.2012 Алег Стахаевіч сваё звальненне будзе абскарджваць у судзе
Толькі 20 лютага кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюзу на «Граніце» Алег Стахаевіч азнаёміўся з загадам адміністрацыі прадпрыемства аб сваім звальненні з працы, датаваным 16 лютага. На наступны дзень не дапусціць актывіста да працы дапамагала не толькі ахова заводу, але і супрацоўнікі аховы мясцовага РАУС.
20.02.2012 Рабочыя «Граніту» рыхтуюцца да страйку
Члены Беларускага незалежнага прафсаюза РУВП "Граніт" у Мікашэвічах не маюць намеру мірыцца з учыненай адміністрацыяй прадпрыемства расправай над лідэрам арганізацыі Алегам Стахаевічам. Яны патрабуюць аднавіць яго на працы, а калі гэта не будзе зроблена – правесці папераджальны страйк.
20.02.2012 На Аршанскім філіале электрычных сетак каля 50 чалавек выйшлі з афіцыйнага прафсаюзу
Прычынай гэтага стала скасаванне дадатковых выплат па шкоднасці. Каля двух тыдняў таму рабочыя атрымалі разліковыя квіткі за студзень 2011 года. У іх адсутнічалі налічэнні за шкодныя ўмовы працы. У выніку кожны з работнікаў не далічыўся каля 100 тысяч рублёў.