Навіны на тэму: правы працоўных

У Магілёве месячнік па бяспецы працы пачаўся з няшчаснага здарэння

04.04.2012 У Магілёве месячнік па бяспецы працы пачаўся з няшчаснага здарэння

Учора, 3 красавіка, брыгадзір мантажнікаў “Магілёўтэхмантаж” зваліўся з вышыні 10 метраў. Мужчына моцна разбіў галаву, аднак застаўся жывы і знаходзіцца ў бальніцы. Здарэнне адбылося на будаўніцтве аднаго з прамысловых аб’ектаў горада.

Праз суд Аляксей Паўлоўскі дамагаецца кампенсацыі

04.04.2012 Праз суд Аляксей Паўлоўскі дамагаецца кампенсацыі

3 красавіка прадстаўнікі будаўнічай арганізацыі “Прамжылбуд” адмовіліся замірыцца са сваім былым рабочым-муляром Аляксеем Паўлоўскім, змяніць яму фармулёўку звальнення ў працоўнай кніжцы і выплаціць яму грашовую кампенсацыю.

Аляксей Паўлоўскі патрабуе сродкі ад суботніка накіраваць на паляпшэнне бытавых умоваў для рабочых

03.04.2012 Аляксей Паўлоўскі патрабуе сродкі ад суботніка накіраваць на паляпшэнне бытавых умоваў для рабочых

“У будаўнічых арганізацыях горада, у тым ліку ў “Прамжылбудзе”, дзе я працаваў цягам года, адсутнічаюць хоць нейкія бытавыя ўмовы для рабочых. Няма ўмывальнікаў і моек, душавых, абсталяваных пакоеў для харчавання. Няма нармальных сучасных бытовак”, - гаворыць Аляксей Паўлоўскі.

Рагачоў: «Зробім дзень Вялікага паста – 6 красавіка – днём дабрачыннай працы!»

02.04.2012 Рагачоў: «Зробім дзень Вялікага паста – 6 красавіка – днём дабрачыннай працы!»

Старшыня райвыканкаму Віктар Банчук выдаў распараджэнне: «У сувязі з будаўніцтвам у Рагачове праваслаўнага храму рэкамендавана кіраўнікам прадпрыемстваў, арганізацый і ўстаноў усіх форм уласнасці, індывідуальным прадпрымальнікам 6 красавіка правесці раённы дзень дабрачыннай працы»

У Ветцы правялі два суботнікі замест аднаго

02.04.2012 У Ветцы правялі два суботнікі замест аднаго

24 сакавіка працоўныя калектывы райцэнтру выйшлі на ўборку замацаваных тэрыторый. «Планавалася, што будзе цалкам наведзены парадак у парках, на вуліцах, каля адміністрацыйных будынкаў. Так, цэнтр горада прыбралі, але многія з вызначаных мэтаў засталіся нявыкананымі». І гэта раззлавала старшыню райвыканкама.

 Санэпідэмстанцыя прызнала парушэнні санітарна-бытавых умоваў працы з боку “Прамжылбуду”

30.03.2012 Санэпідэмстанцыя прызнала парушэнні санітарна-бытавых умоваў працы з боку “Прамжылбуду”

ААТ “Прамжылбуд” атрымала прадпісанне Магілёўскай санэпідэмстанцыі за шматлікія парушэнні санітарна-бытавых умоваў працы на аб’ектах. Ці дапаможа гэта Аляксею Паўлоўскаму, які судзіцца з кіраўніцтвам арганізацыі, якое за актыўную абарону правоў працоўных не працягнула з ім працоўны кантракт?

Магілёўскія суды не прызнаюць дыскрымінацыі па ўзросту пры працаўладкаванні

29.03.2012 Магілёўскія суды не прызнаюць дыскрымінацыі па ўзросту пры працаўладкаванні

Падчас падрыхтоўкі да судовага разбіральніцтва стала вядома, што яшчэ ў 2009 годзе Канстытуцыйны суд Беларусі ўнёс папраўкі, якія забараняюць дыскрымінацыю па ўзросту, полу і месцу жыхарству. У закон “Аб занятасці” гэтыя папраўкі былі ўнесены, а вось у Працоўны кодэкс іх не ўнеслі дагэтуль.

Бабруйск: Канстанцін Локцеў будзе судзіцца з былым працадаўцам

28.03.2012 Бабруйск: Канстанцін Локцеў будзе судзіцца з былым працадаўцам

Праблемы на працы ў Канстанціна Локцева пачаліся яшчэ пасля мінулагодняга Народнага схода, - ён быў старшынём аргкамітэта. За гэта грамадскі актывіст быў пакараны трыма суткамі адміністрацыйнага арышту. А пасля візітаў на месца яго працы супрацоўнікаў КДБ, Канстанціна пачалі літаральна выжываць з летніка “Мечта”.

27.03.2012 Ахвяра Дня Волі: звольнілі за тое, што даў апазыцыі апаратуру

Дырэктара Беларускага радыётэлевізійнага перадаючага цэнтру Андрэя Караіма звольнілі пасьля таго, як ён дазволіў выкарыстаньне гукаўзмацняльнай апаратуры падчас мітынгу на плошчы Бангалор 25 сакавіка.

Магілёўскі маляр Аляксей Паўлоўскі судзіцца з “Прамжылбудам” (відэа)

23.03.2012 Магілёўскі маляр Аляксей Паўлоўскі судзіцца з “Прамжылбудам” (відэа)

Ад свайго былога працадаўцы ён хоча дамагчыся змянення фармулёўкі яго звальнення. Паўлоўскі адзначае, што гэта дасць яму магчымасць атрымаць выхадную дапамогу. Агулам сума, з улікам трох сярэднямесячных заробкаў і двухтыднёвай выхадной дапамогі, складае каля 11 мільёнаў рублёў.

Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюза на “Граніце” абскарджвае звальненне ў судзе

23.03.2012 Кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюза на “Граніце” абскарджвае звальненне ў судзе

Алег Стахаевіч, кіраўнік суполкі незалежнага прафсаюза на прадпрыемстве “Граніт”, абскарджвае звальненне ў судзе Лунінецкага раёна. Судовае паседжанне адбудзецца 27 сакавіка. Пазоў у суд быў накіраваны Беларускім кангрэсам дэмакратычных прафсаюзаў.

Рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча звольнілі з працы

16.03.2012 Рагачоўскага актывіста Дзяніса Дашкевіча звольнілі з працы

Грамадскі актывіст з райцэнтра Рагачоў Гомельскай вобласці Дзяніс Дашкевіч застаўся без працы – 13 сакавіка з ім не падоўжыла кантракт раённае спажывецкае таварыства, уладальнік кавярні «Брыз» - «сам ведаеш за што», «вельмі актыўнічаеш».

На Магілёўскім хлебзаводзе №4 з кожным бунтаром індывідуальна будзе працаваць ідэолаг

14.03.2012 На Магілёўскім хлебзаводзе №4 з кожным бунтаром індывідуальна будзе працаваць ідэолаг

А адміністрацыя прадпрыемства патрабуе абвяржэння “хлуслівай” інфармацыі ў інтэрнэце. У адваротным выпадку кіраўніца “Магілёўхлебпрамам” Наталля Падлесных пагражае судовай справай аўтарам артыкулаў.

Кіраўнік незалежнай прафсаюзнай суполкі “Граніту” абскарждвае сваё звальненне ў судзе

13.03.2012 Кіраўнік незалежнай прафсаюзнай суполкі “Граніту” абскарждвае сваё звальненне ў судзе

Алег Стахаевіч, якога абралі лідэрам новастворанага прафсаюза на прадпрыемстве "Граніт" у Мікашэвічах, падаў пазоў у Лунінецкі раённы суд з патрабаваннем аднавіць яго на працы. Акрамя Алега Стахаевіча працу згубіла Людміла Ліцвінка.

Каб прадухіліць бунт, кіраўніцтва Магілёўскага хлебзаводу №4 пайшло на падвышэнне заробкаў

13.03.2012 Каб прадухіліць бунт, кіраўніцтва Магілёўскага хлебзаводу №4 пайшло на падвышэнне заробкаў

Рабочых бунтарской брыгады, якая распачала збор подпісаў за павышэнне заробкаў, сабралі ў актавай зале, дзе ім было паведамлена, што ад 1 сакавіка тарыфная стаўка павышана на 10%, і далейшае павелічэнне заробкаў будзе адбывацца штомесяц.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства