Навіны на тэму: правы працоўных
17.02.2012 На прадпрыемстве “Граніт” пазбаўляюцца лідара незалежнай прафсаюзнай суполкі
Падставай для звальнення кіроўцы самасвалу БелАЗ Алега Стахаевіча, які з’яўляецца адным з ініцыятараў ставарэння на прадпрыемстве ў Мікашэвічах незалежнага прафсаюза, стала пазбаўленне яго пасведчання кіроўцы.
17.02.2012 У Магілёве актывіст незалежнага прафсаюзу спагнаў грошы са свайго наймальніка
Актывіст Свабоднага прафсаюзу металістаў Алег Аксёнаў дамогся выплаты трохмесячнай дапамогі за парушэнне наймальнікам працоўнага кантракту. Мужчына працаваў грузчыкам на Магілёўскім домабудаўнічым камбінаце, і з ім праз ягоную прафсаюзную актыўнасць не быў працягнуты працоўны кантракт.
17.02.2012 На прадпрыемствах Брэсцкай вобласці расце незадаволенасць узроўнем заробкаў
Паводле звестак старшыні Брэсцкай абласной рэгіянальнай арганізацыі СПБ Валянціна Лазарэнкава, на многіх прадпрыемствах у лютым 2012-га года назіраецца істотнае змяншэнне заработнай платы ў параўнанні з мінулым месяцам.
17.02.2012 Працоўныя “Белшыны” пад ціскам сыходзяць з незалежнага прафсаюза
"Калі іх бацькі тут працуюць, іх знаходзяць і пачынаюць казаць, што сын іх ганьбіць, нагадваюць, колькі ім засталося да пенсіі, пагражаюць звальннем. Ці, напрыклад, у аднаго хлопца тут жонка практыку праходзіць, і яму пагражаюць, што не працягнуць з ёй супрацоўніцтва. Іншаму казалі, што яго жонку з дэкрэта назад не возьмуць. І такі шантаж -- з кожным".
16.02.2012 У Гомелі звальняюць актывіста БХД (відэа)
У Гомелі адміністрацыя кандытарскай фабрыкі вырашыла не працягнуць кантракт з актывістам Беларускай Хрысціянскай Дэмакратыі Андрэем Падзеруном. Кантракт з ім скончваецца 27 сакавіка 2012 года.
16.02.2012 Генпракуратура папярэдзіла лідэра БКДП Аляксандра Ярашука
Лідэр Беларускага кангрэса дэмакратычных прафсаюзаў Аляксандр Ярашук 14 лютага быў выкліканы ў Генеральную пракуратуру РБ для дачы тлумачэньняў. Генеральная пракуратура ўгледзела ў ягонай заяве аб магчымасьці байкоту беларускіх тавараў у ЕС у сувязі з парушэньнем правоў прафсаюзаў, прыкметы складу злачынства. Тлумачэньні Аляксандру Ярашуку прыйшлося даваць больш 3-х гадзін.
15.02.2012 Барысаў: пратэстная акцыя спынена, працоўныя чакаюць сакавіцкай зарплаты
Працоўным Барысаўскага завода аўтатрактарнага электраабсталявання, якія 13 лютага спынілі працу з-за нізкага студзеньскага заробку, абяцаюць павысіць заробак ужо ў лютым. Іх праінфармавалі пра тое, што заработная плата ў лютым будзе павышана на 20 працэнтаў.
14.02.2012 Барысаў: страйкуюць тыя, хто дрэнна не жыў
У панядзелак, 13 лютага, у цэхах асноўнай вытворчасці на двух прамысловых пляцоўках завода БАТЭ была спыненая праца. Працоўныя такім чынам адрэагавалі на нізкі студзеньскі заробак.
11.02.2012 Муляр Аляксей Паўлоўскі застаўся беспрацоўным
Аляксей Паўлоўскі адзначае, што прычынай ягонага звальнення стала ягоная актыўнасць па адстойванні правоў рабочых. Будучы сябрам незалежнага прафсаюза Радыёэлектроннай прамысловасці, Аляксей змагаўся за лепшыя ўмовы працы, паляпшэння бытавых умоваў і тэхнікі бяспекі.
09.02.2012 За распаўсюд інфармацыі ў СМІ пра намер распачаць страйк брэсцкім рэалізатарам “Суперлато” пагражаюць звальненнем
Кіраўнік Брэсцкага філіяла Нацыянальных спартыўных латарэй Ала Лукіна пачала выклікаць рэалізатараў на размову і папярэджвала, што за “дыскрэдытацыю арганізацыі” яны могуць быць неўзабаве звольненыя, бо не з’яўляюцца штатнымі супрацоўнікамі і дзейнічаюць паводле грамадзянска-прававых дамоў.
03.02.2012 Брэст: ФПБ не задаволена асвятленнем падзеяў на “Граніце”
Кіраўніцтва Брэсцкага абласнога аб’яднання Фэдэрацыі прафсаюзаў Беларусі (ФПБ) вырашыла адрэагаваць на публікацыі ў незалежным выданні “Брестский курьер”, датычныя падзей на прадпрыемстве “Граніт” у Мікашэвічах, дзе працоўныя заявілі пра выхад з афіцыйнага прафсаюза і стварэнне незалежнай суполкі.
02.02.2012 Бабруйск: Начальнік збірае подпісы, каб звольніць Канстанціна Локцева
У Канстанціна Локцева, які мінулай восенню быў пакараны адміністратыўным арыштам за арганізацыю Народнага схода, пачаліся праблемы на працы. Увага да яго асобы стала яшчэ больш пільнай пасля таго, як начальства наведалі супрацоўнікі КДБ, упэўнены актывіст. А апошняй кропляй стала яго спроба стварыць у калектывае прафсаюзную пярвічку РЭП.
02.02.2012 На «Граніце» звальняюць жонак актывістаў прафсаюзу
На мікашэвіцкім прадпрыемстве па здабычы будаўнічага каменю «Граніт» звольнілі жонак двух актывістаў незалежнага прафсаюзу.
01.02.2012 Перад праверкай бытоўкі абсталявалі ўмывальнікамі
Пасля скаргі магілёўскага актывіста незалежнага прафсаюза РЭП Аляксея Паўлоўскага ў Камітэт па архітэтуры і будаўніцтву Магілёўскага аблвыканкама была праведзена праверка. Паўлоўскі скардзіўся на парушэнне санітарна-бытавых умоваў знаходжання будаўнікоў на будаўніцтве новага дрэваапрацоўчага завода.
31.01.2012 У Брэсце сёння страйкуюць распаўсюднікі квіткоў латарэі “Суперлато”
Падставай для такіх рашучых дзеянняў брэсцкія прадаўцы квіткоў называюць адмову арганізатараў гэтай латарэі выплочваць надбаўку за працу ў зімовы час, якая раней складала 20% ад выручкі.