Навіны на тэму: ЕС-Беларусь

Стэфан Эрыксан прэміраваны за працу ў Беларусі

29.04.2013 Стэфан Эрыксан прэміраваны за працу ў Беларусі

Былы амбасадар Швецыі ў Беларусі Стэфан Эрыксан быў ганараваны міжнароднай прэміі імя Марка Палмера за сваю дыпламатычную працу ў Менску.

23.04.2013 Міністры замежных спраў ЕС абмеркавалі беларускую праблему

Як паведаміў кіраўнік літоўскай дыпламатыі Лінас Лінкявічус, міністры ацанілі рашэнне афіцыйнага Мінску аднавіць прадстаўніцтва Швецыі. Таксама яны выказалі надзею, што з набліжэннем віленскага саміту з'явяцца і іншыя прыкметы нармалізацыі адносін паміж Беларуссю і ЕС, перадае ru.delfi.lt.

23.04.2013 Прэзыдэнт ФРГ: Мне б хацелася, каб палітычная сытуацыя ў Беларусі зьмянілася

У сваім звароце да Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы Ёахім Гаўк заклікаў краіны Ўсходняй Эўропы захоўваць правы чалавека. Ён выступіў за дэмакратычныя рэформы ў Беларусі і за незалежнасьць Косава.

Канцэрт “Салідарныя з Беларуссю” прайшоў у Варшаве

22.04.2013 Канцэрт “Салідарныя з Беларуссю” прайшоў у Варшаве

Бел-чырвона-белыя сцягі, атмафера свабоды і музыка. Так прайшоў канцэрт "Салідарная з Беларуссю". На Кракаўскім прадмесці ў Варшаве на адной сцэне выступілі музыкі з Польшчы і Беларусі. «Дзецюкі», «Крамбамбуля» ды польскія гурты «Ізраэль», «Мунек Сташчык» і «Страхі на Ляхі».

Акцыя «Škoda, не падтрымлівай рэжыму Лукашэнкі» прайшла ў Чэхіі

17.04.2013 Акцыя «Škoda, не падтрымлівай рэжыму Лукашэнкі» прайшла ў Чэхіі

16 красавіка Асацыяцыя за мадэрнізацыю ў Чэхіі правяла акцыю «Škoda, не падтрымлівай рэжыму Лукашэнкі». Акцыя прайшла каля галоўнага офіса кампаніі «Škoda» у горадзе Млада Баляслаў.

Валянцін Стэфановіч: “У Бруселя няма ніякіх ілюзіяў у ацэнках гэтага рэжыму”

16.04.2013 Валянцін Стэфановіч: “У Бруселя няма ніякіх ілюзіяў у ацэнках гэтага рэжыму”

Такую выснову зрабіў намеснік старшыні ПЦ “Вясна” па выніках нядаўняга візіту ў Брусель, дзе ён браў удзел у працы канферэнцыі па дыялогу аб мадэрнізацыі Беларусі і меў шэраг працоўных сустрэчаў. У кантэксце дыялогу Еўразвязу і Беларусі для праваабаронцаў галоўнай задачай застаецца вызваленне палітвязняў.

Тэрэса Стшэлец аб’явіла галадоўку ў польскім консульстве ў Берасці

09.04.2013 Тэрэса Стшэлец аб’явіла галадоўку ў польскім консульстве ў Берасці

Грамадзянка Польшчы Тэрэса Стшэлец аб’явіла ў Берасці галадоўку. Пра гэта паведаміў яе прадстаўнік спадар Вячаслаў. Раніцай ён адвёз яе ў польскае консульства. Тут Тэрэса Стшэлец збіраецца знаходзіцца пакуль яе не выпусцяць з Беларусі.

Еўрадэпутат заклікае польскія ўніверсітэты ўзяць на працу Ігара Кузьмініча

05.04.2013 Еўрадэпутат заклікае польскія ўніверсітэты ўзяць на працу Ігара Кузьмініча

З такой прапановай Марэк Мігальскі звярнуўся да рэктараў польскіх дзяржаўных і прыватных вышэйшых навучальных установаў. Ён просіць па магчымасці ўладкаваць на працу Ігара Кузьмініча ды іншых навукоўцаў, якіх пераследуе беларуская ўлада.

Шведскія праваабаронцы патрабуюць не пускаць Беларусь на Еўрабачанне

05.04.2013 Шведскія праваабаронцы патрабуюць не пускаць Беларусь на Еўрабачанне

А таксама выключыць дзяржаўную тэлевізію Беларусі з Еўрапейскага вяшчальнага саюза. Пра гэта кіраўнік шведскай праваабарончай арганізацыі Östgruppen Марцін Угла заявіў падчас выступу на шведскай тэлевізіі.

04.04.2013 Палецкіс: «Брусэль і Менск могуць узнавіць дыялёг толькі пасьля вызваленьня палітвязьняў»

«Дыялёг паміж Эўразьвязам і афіцыйным Менскам магчымы. Але адбыцца ён можа толькі пасьля вызваленьня палітвязьняў», — заявіў сёньня ў эксклюзіўным інтэрвію Радыё Свабода адмысловы дакладчык па Беларусі Эўрапейскага парлямэнту, дэпутат зь Літвы Юстас Палецкіс.

Жанна Літвіна: “Чакаем ад Літвы цвёрдай і прынцыповай пазіцыі ў пытаннях свабоды слова”

28.03.2013 Жанна Літвіна: “Чакаем ад Літвы цвёрдай і прынцыповай пазіцыі ў пытаннях свабоды слова”

Падчас канферэнцыи «Што чакаць Беларусі ад старшынства Літвы ў Еўрасаюзе?» старшыня БАЖ звярнула ўвагу на “журналісцкі” аспект сітуацыі з правамі чалавека і агучыла асноўныя крокі, якія маглі б паўплываць на змяненне сітуацыі да лепшага.

Наталля Пінчук: Палецкіс павінен паказаць карты

28.03.2013 Наталля Пінчук: Палецкіс павінен паказаць карты

Cітуацыя з палітвязнямі ў лепшы бок не мяняецца і наўрад зменіцца. Пра гэта ў інтэрв'ю сайту charter97.org заявіла Наталля Пінчук, жонка палітычнага вязня Алеся Бяляцкага.

Літва шукае ў Беларусі дэмакратыю

27.03.2013 Літва шукае ў Беларусі дэмакратыю

Парлямэнцкая група «За дэмакратычную Беларусь» у найбліжэйшым часе пачне дзейнасьць у Сойме Літвы.

Прыярытэтам Літвы павінен быць не бізнэс, а правы чалавека

26.03.2013 Прыярытэтам Літвы павінен быць не бізнэс, а правы чалавека

Канферэнцыя «Што чакаць Беларусі ад старшынства Літвы ў Еўразвязе?», прымеркаваная да 95-х угодкаў абвяшчэння незалежнасці Беларускай Народнай Рэспублікі, адбылася 26 сакавіка ў Сэйме Літвы.

Ілюстрацыі да Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека прэзентавалі на адкрыцці Тыдня беларускай культуры ў Вільні

26.03.2013 Ілюстрацыі да Усеагульнай Дэкларацыі правоў чалавека прэзентавалі на адкрыцці Тыдня беларускай культуры ў Вільні

Аўтар работ - мастачка Вольга Бабурына з Маладзечна. Імпрэза адбылася ў віленскай гарадской Ратушы.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства