Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
22.03.2013 Пасол Італіі: Вызвалення палітзняволеных у Беларусі чакае не толькі Еўрасаюз
Вызвалення беларускіх палітзняволеных "чакае не толькі Еўрасаюз, але і ўвесь свет", заявіў пасол Італіі Арнальда Абеці журналістам 22 сакавіка ў Мінску. Пры гэтым ён зазначыў: працягваючы настойваць на вызваленні палітзняволеных, ЕС таксама шукае "і іншыя каналы для выпраўлення сітуацыі, якая нікому не прыносіць карысці".
20.03.2013 Юстас Палецкіс: Прымітыўныя абмены — не стыль ЕС
Так пракаментаваў БелаПАН дакладчык дэлегацыі Еўрапарламента па Беларусі, намеснік кіраўніка дэлегацыі ЕП па сувязях з Беларуссю літовец Юстас Палецкіс апасенні, выказаныя 18 сакавіка Андрэем Саннікавым у інтэрв'ю сайту www.charter97.org.
20.03.2013 Арганізатары "плюшавага дэсанта" ўпэўненыя, што шведскія ўлады не экстрадуюць іх у Беларусь
Прадстаўнікі шведскай рэкламнай кампаніі Studio Total, якая арганізавала ў ліпені 2012 года "плюшавы дэсант" над тэрыторыяй Беларусі, не хвалююцца наконт распачатага Генпракуратурай Швецыі расследавання справы аб незаконным перасячэнні літоўска-беларускай мяжы.
20.03.2013 Палецкіс лічыць, што Менск гатовы вызваліць палітвязьняў
Праблема вызваленьня палітвязьняў застаецца галоўнай у дачыненьнях паміж афіцыйным Менскам і Брусэлем. Пра гэта ў эксклюзіўным інтэрвію «Свабодзе» заявіў сёньня дакладчык па Беларусі Эўрапейскага парлямэнту Юстас Палецкіс.
19.03.2013 Генпракуратура Швецыі распачала расследаванні па справе аб "плюшавым дэсанце"
Генеральная пракуратура Швецыі абвясціла 19 сакавіка пра пачатак расследавання па справе аб незаконным перасячэнні ў пачатку ліпеня 2012 года літоўска-беларускай мяжы самалётам, якім кіраваў шведскі экіпаж. З борта гэтага самалёта, нагадаем, над Беларуссю былі скінуты сотні плюшавых мішак, да якіх былі прымацаваныя запіскі з лозунгамі ў падтрымку свабоды слова.
19.03.2013 МЗС: даклад еўрадэпутата Палецкіса па Беларусі дапаможа актывізаваць дыялог паміж Мінскам і Бруселем
Міністэрства замежных спраў Беларусі разлічвае, што даклад еўрадэпутата Юстаса Палецкіса дапаможа ў актывізацыі дыялогу паміж Мінскам і Бруселем. Аб гэтым БелаПАН заявіў прэс-сакратар знешнепалітычнага ведамства Андрэй Савіных, каментуючы сустрэчу Палецкіса з намеснікам міністра замежных спраў Аленай Купчыной.
19.03.2013 Марына Адамовіч: Палецкіс павінен патрабаваць сустрэчы з палітвязнямі
Жонка Мікалая Статкевіча мяркуе, што дакладчыку дэлегацыі Еўрапарламэнта па Беларусі патрэбна сустрэцца з беларускімі вязнямі сумлення.
19.03.2013 Іспанскія журналісты – пра смяротнае пакаранне ў Беларусі: “Чаму мусяць пакутаваць родныя? Яны ж ні ў чым не вінаватыя”
Журналісты аўтарытэтнай іспанскай газеты “Эль Паіс” Альвара Канкуэра о дэ Гуінера і Сафія Мора правялі ў Беларусі тыдзень, сустракаючыся з грамадскімі актвістамі, дзяржаўнымі чыноўнікамі і роднымі расстраляных людзей.
19.03.2013 Андрэй Саннікаў: "Еўропа можа даць дыктатуры дадатковыя магчымасці для шантажу"
Пытанне зняцця візавых абмежаванняў з чыноўнікаў з «чорнага спісу» не ўвязваюць з вызваленнем палітвязняў.
18.03.2013 Беларускі выведнік Захарчанка атрымаў палітычны прытулак у Літве
Былы вайсковы выведнік Сьцяпан Захарчанка ўцёк у Літву і папрасіў палітычнага прытулку ў канцы лета 2011-га.
13.03.2013 МЗС Беларусі "занепакоены парушэннямі правоў чалавека ў краінах ЕС"
Такую думку падчас 22-й сесіі Савета па правах чалавека ААН выказаў прадстаўнік Беларусі пры міжнародных арганізацыях Міхаіл Хвастоў.
07.03.2013 Новага кіраўніка рабочай групы Беларусі ПА АБСЕ абяруць у чэрвені
Новы кіраўнік рабочай групы Беларусі Парламенцкай асамблеі АБСЕ можа быць абраны на чэрвеньскай сесіі арганізацыі ў Стамбуле.
07.03.2013 Міністр замежных спраў Польшчы сустрэўся з Саннікавым і Халіп
Падчас сустрэчы Саннікаў заклікаў Захад удзельнічаць у барацьбе за вызваленне палітзняволеных, гаворыцца ў паведамленні знешнепалітычнага ведамства.
25.02.2013 БТ працягвае абвінавачваць ЗША ў парушэнні правоў чалавека
Гэта тэма была адной з ключавой у выніковым тыднёвым выпуску праграмы "У цэнтры ўвагі" на "Беларусь-1". Журналісты тэлеканала таксама рыхтуюць "выкравальніцкае" журналісцкае расследаванне адносна парушэння правоў чалавека ў ЗША і ЕС.
25.02.2013 Міжнародная арганізацыя заступілася за Ірыну Халіп
Камітэт абароны журналістаў выступіў у абарону Ірыны Халіп. Міжнародная арганізацыя звярнулася да беларускіх уладаў з патрабаваннем спыніць пераслед журналісткі і не прымушаць яе пакідаць Беларусь.