Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
24.11.2011 Дэпутаты бундэстага: працэс і прысуд над Бяляцкім - пагроза для ўсяго беларускага грамадства
Сумесную заяву з нагоды прысуду Алесю Бяляцкаму 24 лістапада зрабілі віцэ-спікер бундэстага Катрын Герынг-Экардт і дэпутат Марылуізэ Бэк ад імя фракцыі партыі «Саюз90/Зялёныя». «Прысуд вядомаму праваабаронцу Алесю Бяляцкаму – фарс з юрыдычнага пункту гледжання і трагедыя - з чалавечага», - гаворыцца ў заяве.
24.11.2011 Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам Бяляцкаму
Афіцыйны Парыж шакаваны прысудам суда па справе беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і зноў заклікае неадкладна яго вызваліць. Аб гэтым заявіў афіцыйны прадстаўнік МЗС Францыі Бернар Валеро.
24.11.2011 Эштан і Фюле: Беларусь папоўніла сьпіс палітвязьняў
Мая Кацыянчыч, прэсавы сакратар вярхоўнага прадстаўніка Эўразьвязу ў пытаньнях зьнешняй палітыкі і палітыкі бясьпекі Кэтрын Эштан, сказала нашаму радыё ў сувязі з прысудам Алесю Бяляцкаму.
24.11.2011 Упаўнаважаны па правах чалавека ўраду Нямеччыны патрабуе вызваленьня Бяляцкага
Упаўнаважаны па правах чалавека ўраду Нямеччыны Маркус Ленінг патрабуе вызваленьня беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага.
23.11.2011 Кэтрын Эштан і Штэфан Фюле заклікалі неадкладна вызваліць Алеся Бяляцкага
Кэтрын Эштан і Штэфан Фюле выступілі сёння з наступнай заявай: «Мы сур’ёзна занепакоеныя затрыманнем і судовым пераследам міжнародна вядомага беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага за меркаванае ўхіленне ад выплаты падаткаў.
09.11.2011 Ад Еўрасаюза патрабуюць выразнай пазіцыі ў дачыненні да рэпрэсій у Беларусі
На старонках уплывовага французскага выдання Le Monde, у рубрыцы “Трыбуна” нумара ад 3 лістапада, апублікаваны зварот лідэраў міжнароднай грамадскасці да Еўрапейскага Саюза з заклікам “заняць агульную, выразную і прынцыповую пазіцыю, патрабуючы неадкладнага вызвалення Алеся Бяляцкага і ўсіх палітычных зняволеных, таксама як і незваротных дэмакратычных зменаў, каб больш не аказвацца адным з бакоў такога ганебнага па сваёй сутнасці гандлю”.
19.10.2011 Прадстаўніцтва ЕС заклікала Беларусь не прымаць шэраг «рэпрэсіўных праектаў заканадаўства»
Прадстаўніцтва Еўрапейскага саюза заклікала Беларусь не прымаць шэраг «рэпрэсіўных праектаў заканадаўства» і спрыяць дзейнасці арганізацый грамадзянскай супольнасці і палітычных партый. З такой заявай яно выступіла са згоды кіраўнікоў місій краін ЕС у Мінску, паведамілі БелаПАН у прэс-службе прадстаўніцтва Еўрасаюза.
14.10.2011 ЕС заклікае Беларусь не ўводзіць шэраг новых законапраектаў
Еўрасаюз заклікае ўлады Беларусі не ўводзіць у дзеянне новыя законапраекты, якія носяць рэпрэсіўны характар.
14.10.2011 Эўразьвяз заклікае не прымаць паправак, якія «абмяжоўваюць правы грамадзян»
Мая Кацыянчыч, прэсавая сакратарка вярхоўнай прадстаўніцы Эўразьвязу ў замежных справах і палітыцы бясьпекі Кэтрын Эштан, пракамэнтавала для Радыё Свабода зьмены ў беларускім заканадаўстве, зьвязаныя з замежным фінансаваньнем партыяў і грамадзкіх арганізацыяў, правядзеньнем масавых мерапрыемстваў і пашырэньнем паўнамоцтваў КДБ.
11.10.2011 Еўракамісія занепакоена рэпрэсіямі на Беларусі
Еўрапейская камісія выказвае глыбокую занепакоенасць рэпрэсіямі беларускіх уладаў у дачыненні прадстаўнікоў грамадзянскай супольнасці і лідараў апазіцыі. Такі адказ на свой запыт у Еўракамісію атрымаў дэпутат Еўрапейскага парламенту Марэк Мігальскі.
10.10.2011 Чаму адмена смяротнага пакарання ў Беларусі настолькі важная для Еўрасаюза?
Спадарыня Розмары Томас, амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі, піша з нагоды Сусветнага Дня барацьбы супраць смяротнага пакарання.
06.10.2011 Дэкларацыя ў падтрымку Алеся Бяляцкага падпісана ў ПАРЭ
Па ініцыятыве кіраўніка дэлегацыі парламента Эстоніі ў ПАРЭ, і на дадзены момант дакладчыка па Беларусі Андрэса Херкеля ў ПАРЭ складзеная пісьмовая дэкларацыя ў падтрымку А. Бяляцкага,якую падпісалі дзесяткі сябраў парламентаў з усіх парламенцкіх фракцый і краін Рады Еўропы.
04.10.2011 Херкель: Я з задавальненьнем сустрэўся б з Алесем Бяляцкім
У Страсбуры ў рамках сэсіі Парлямэнцкай асамблеі Рады Эўропы абмеркавана сытуацыя ў Беларусі. Падчас адмысловых слуханьняў выступіў новы дакладчык Асамблеі па Беларусі, эстонскі дэпутат Андрэс Херкель.
30.09.2011 Ван Ромпэй: Мы занепакоеныя здароўем палітвязьняў у Беларусі
Прэзыдэнт Рады Эўразьвязу Гэрман ван Ромпэй падчас сустрэчы ў Варшаве з прадстаўнікамі беларускіх дэмакратычных сілаў выказаў сваю занепакоенасьць зьвесткамі аб кепскім стане здароўя зьняволеных апанэнтаў беларускага рэжыму:
29.09.2011 У Варшаве праходзіць акцыя ў падтрымку беларускіх палітвязняў
Яе зладзілі каля галоўнага ўваходу ў гатэль, дзе праходзіць саміт Усходняга партнёрства.