Навіны на тэму: ЕС-Беларусь
26.09.2011 Фюле: Эўразьвяз павінен ахоўваць рахункі з дапамогай рэпрэсаваным грамадзтвам
Штэфан Фюле, камісар Эўразьвязу ў пытаньнях пашырэньня і эўрапейскай палітыкі суседзтва, напісаў адкрыты ліст Форуму грамадзянскай супольнасьці Ўсходняга партнэрства пра арышт беларускага праваабаронцы Алеся Бяляцкага і высновы зь яго.
26.09.2011 Радаслаў Сікорскі: ЕС будзе настойваць на поўнай рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных Беларусі
Еўрасаюз будзе прынцыповы і мае намер настойваць на поўнай рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных Беларусі да рэабілітацыі ўсіх палітзняволеных да пачатку яких-небудзь перамоў з афіцыйным Мінскам. Пра гэта заявіў міністр замежных спраў старшыні ЕС Польшчы Радаслаў Сікорскі 26 верасня на сустрэчы з журналістамі ў Варшаве.
26.09.2011 Валянцін Стэфановіч: З Варшавы вяртаюся ў Мінск
Валянцін Стэфановіч другі месяц знаходзіцца па-за межамі Беларусі. За апошні месяц праваабаронца прыняў удзел у шэрагу мерапрыемстваў высокага ўзроўню ў Еўропе, а 26 верасня будзе на канферэнцыі АБСЕ ў Варшаве. З намеснікам старшыні ПЦ “Вясна” гутарыла журналіст Беларускага Радыё Рацыя.
22.09.2011 Side event па сітуацыі з Алесем Бяляцкім у ААН (відэа)
Сітуацыя з крымінальным пераследам віцэ-прэзідэнта Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека і старшыні ПЦ “Вясна” Алеся Бяляцкага стала тэмай дадатковага мерапрыемства, арганізаванага 20 верасня Федэрацыяй і Фундацыяй дамоў правоў чалавека ў будынку ААН у Жэневе.
21.09.2011 Літва пашырае «чорны спіс» беларускіх чыноўнікаў
Вільня плануе забараніць ўезд у Літву яшчэ 18 беларускім службовым асобам. Гэтыя чыноўнікі звязаныя з пераследам беларускага праваабарончага цэнтра «Вясна» і ягоных кіраўнікоў. Літва таксама звярнулася да іншых дзяржаваў ЕЗ з заклікам разгледзець магчымасць унясення згаданых службовых асоб у свае спісы непажаданых замежных грамадзянаў.
21.09.2011 Амбасадар ЭЗ: «Вызваленьне палітвязьняў — папярэдняя ўмова ўсіх магчымых перамоваў»
Эўразьвяз гатовы да перазагрузкі дачыненьняў зь Беларусьсю пры выкананьні Менскам некаторых умоваў, — заявіла на прэсавай канфэрэнцыі амбасадар Эўразьвязу ў Беларусі Майра Мора.
16.09.2011 Рэзалюцыя Еўрапейскага Парламента па Беларусі ад 15 верасня 2011 года: арышт праваабаронцы Алеся Бяляцкага
ТЭКСТ ДАКУМЕНТА
16.09.2011 Сёння Валянцін Стэфановіч у Францыі сустракаецца з прадстаўнікамі МЗС і журналістамі
16 верасня ў Парыжы Валянцін Стэфановіч прыме ўдзел у шэрагу сустрэчаў з прадстаўнікамі МЗС Францыі, а таксама шэрагу французскіх СМІ. Пасля праваабаронца выступіць перад студэнтамі вышэйшай школы палітычных навук. Сённяшнія мерапрыемствы з’яўляюцца працягам сустрэчаў намесніка старшыні ПЦ “Вясна” і сябраў Міжнароднай Федэрацыі за правы чалавека (FIDH) з прадстаўнікамі ЕС і ПАСЕ дзеля вызвалення кіраўніка “Вясны” і віцэ-прэзідэнта FIDH Алеся Бяляцкага і ўсіх палітвязняў у Беларусі.
16.09.2011 Еўрапарламент заклікаў вызваліць Алеся Бяляцкага і іншых палітвязняў
15 верасня Еўрапарламент у Страсбургу прыняў рэзалюцыю, у якой еўрадэпутаты запатрабавалі неадкладна і без папярэдніх умоваў вызваліць Бяляцкага і зняць выстаўленыя супраць яго абвінавачанні.Ад беларускіх уладаў патрабуюць спыніць усе формы пераследу Бяляцкага, сяброў цэнтру "Вясна" і ўсіх праваабаронцаў і актывістаў грамадзянскай супольнасці. Рэзалюцыя па Бяляцкім і сітуацыі ў Беларусі была прынятая аднадушна.
14.09.2011 Эстонія патрабуе вызвалення палітвязняў у Беларусі
Міністр замежных спраў Урмас Паэт, выступаючы сёння ў Таліне на Кангрэсе беларусаў Еўропы і ЗША, заявіў, што Эстонія занепакоеная парушэннем правоў чалавека, ушчамленнем дэмакратыі, а таксама праблемамі з рэалізацыяй прынцыпаў прававой дзяржавы ў Беларусі.
13.09.2011 Праваабаронцы дамагаюцца неадкладнага і безумоўнага вызвалення ўсіх палітвязняў у Беларусі
12 верасня ў Брусэлі намеснік старшыні Праваабарончага цэнтру “Вясна” Валянцін Стэфановіч сустракаўся са старшынём офіса па правах чалавека Еўрапейскага парламенту Джэфры Харысам. А 13 верасня ў Міжнародным прэс-цэнтры - адмысловая прэс-канферэнцыя, арганізаваная высілкамі вядучых міжнародных праваабарончых арганізацыяў. 15 верасня ў Страсбургу праваабаронца прыме ўдзел у сустрэчы з Еўракамісарам па правах чалавека сп. Хамамбергам. А 20 верасня - у брыфінгу па сітуацыі ў Беларусі, арганізаваным FIDН у Женеве.
07.09.2011 Томас Хамарберг: улады спрабуюць спыніць аказанне дапамогі з боку “Вясны”
Камісар па правах чалавека Рады Еўропы Томас Хамарберг размясціў у еўрапейскай палітычнай газеце New Europe свой артыкул, прысвечаны арышту Алеся Бяляцкага. Дыпламат адзначае, што беларускія ўлады спрабуюць спыніць аказанне “Вясной” дапамогі ахвярам парушэнняў правоў чалавека.
06.09.2011 Эўразьвяз не задаволіцца памілаваньнем палітвязьняў
Дзяржавы Эўразьвязу лічаць, што беларускія ўлады павінны не памілаваць асуджаных па справе "19 сьнежня", а рэабілітаваць, заявіла ў інтэрвію агенцтву "Інтэрфакс-Захад" амбасадар Вялікабрытаніі ў Беларусі Розмары Томас.
06.09.2011 Эўрадэпутат Манфрэд Вэбэр падтрымае палітвязьня Зьмітра Новіка
Дэпутат Эўрапарлямэнту Манфрэд Вэбэр заявіў, што бярэ шэфства над палітвязьнем Зьміцерам Новікам.
02.09.2011 Бузэк: усе палітзьняволеныя павінны быць вызваленыя
Старшыня Эўрапарлямэнту Ежы Бузэк лічыць, што ўсе палітзьняволеныя павінныя быць вызваленыя бяз усялякіх умоваў.