Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
03.08.2020 У месцах пазбаўлення волі зноў дазволілі спатканні са сваякамі
Са жніўня аднаўляюцца кароткатэрміновыя і працяглыя спатканні ў месцах пазбаўлення волі, паведаміла афіцыйны прадстаўнік МУС Вольга Чамаданава.
15.07.2020 Блог Паўла Сапелкі: Нізасць і мярзота
Калі звыклая цішыня на палітычным полі змяняецца пратэсным шумам і мітуснёй, улады, нядоўга думаючы "пакуюць" то самых рэзкіх, то ўсіх, хто трапіў пад руку. У якой сценцы будзе рашотка - справа шанцу.
14.07.2020 Афіцыйна: вязням у СІЗА сонца не паложана
Намесніца міністра аховы здароўя і адначасова Галоўны санітарны ўрач Рэспублікі Беларусь прызнала, што на вязняў СІЗА і турмаў санітарныя нормы і правілы не распаўсюджваюцца.
13.07.2020 "Законных абмежаванняў на інфармацыю аб санітарным стане месцаў утрымання адміністрацыйна арыштаваных няма"
Пасля атрыманага адказу з Рэспубліканскага цэнтра гігіены і эпідэміялогіі Дэпартамента фінансаў і тылу МУС на заяву па ўмовах утрымання ў сталічных ЦІП і ІЧУ юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка звярнуўся ў Рэспубліканскі цэнтр гігіены і эпідэміялогіі і да міністра ўнутраных спраў.
09.07.2020 Смерць ад каранавіруса ў магілёўскай ПК-15: што праўда?
У СМІ сталі цыркуляваць чуткі аб эпідэміі COVID-19 у папраўчай калоніі №15. Часопіс аб правах чалавека MSPRING.ONLINE вырашыў зразумець сітуацыю.
02.07.2020 "Гэтыя міліцэйскія – такія выдумшчыкі! Але вынік ёсць: у ЦІП вярнуліся перадачы"
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка атрымаў адказы на свае заявы па факце жорсткага, бесчалавечнага, зневажальнага годнасць абыходжання з арыштаванымі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
29.06.2020 Адрамантаванаму магілёўскаму ІЧУ зноў патрэбны рамонт
Праваабаронца «Магілёўскай вясны» і журналіст Аляксандр Буракоў, адбыўшы 10 сутак арышту ў ізалятары часовага ўтрымання па палітычна матываванай справе, падаў шэраг скаргаў.
25.06.2020 Мікіта Емяльянаў пра галадоўку Івана Камара: Трэба тройчы падумаць, перш чым так паступаць
Як паведаміла ПЦ "Вясна" Марына Касінерава, нядаўна палітвязня Мікіту Емяльянава наведаў адвакат.
19.06.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Права на абарону не можа быць абмежавана нават ва ўмовах надзвычайнага становішча
Права на абарону, права карыстацца ў любы момант дапамогай юрыста – гэта асноўныя правы, замацаваныя як у Канстытуцыі, так і ў міжнардных дагаворах у сферы правоў чалавека, удзельніцай якіх з'яўляецца Беларусь.
17.06.2020 Чаму вязні Акрэсціна не могуць паскардзіцца на ўмовы ўтрымання?
Актывісты, якія адбылі адміністрацыйныя арышты ў мінскім Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў, збіраюцца скардзіцца на парушэнні сваіх правоў падчас адбыцця пакарання, у тым ліку на катаванні і знявагі, якія яны зазналі на Акрэсціна, піша "Радыё Свабода".
17.06.2020 Актывісты, якія сядзелі "на сутках" на Акрэсціна, кажуць аб жорсткіх умовах, ціску і пагрозах
За апошнія дні з'явілася вялікая колькасць паведамленняў актывістаў, якія адбывалі адміністрацыйны арышт у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў (ЦІП) на Акрэсціна, аб сур'ёзных парушэннях, фізічным і псіхалагічным уздзеянні.
16.06.2020 Праваабаронца просіць правесці праверку па фактах бесчалавечага абыходжання з арыштантамі ў ЦІП
Юрыст ПЦ “Вясна” Павел Сапелка накіраваў заяву начальніку ГУУС Мінгарвыканкама і ў пракуратуру Маскоўскага раёна г. Мінска па факце жорсткага, бесчалавечнага, прыніжаючага годнасць абыходжання з арыштаванымі ў Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў.
16.06.2020 Палітвязень Іван Комар распачынае галадоўку
Анархіст Іван Комар паведаміў, што з 16 чэрвеня абвяшчае галадоўку. Гэтым актам ён "жадае выказацца ў падтрымку Мікіты Емяльянава, а таксама ўсіх без выключэння палітвязняў Беларусі, у тым ліку і тых, каго вераломна прысудзілі да адміністрацыйных арыштаў і ў гэты самы момант падвяргаюць катаванням".
11.06.2020 Закрытыя ўстановы – небяспечнасці COVID-19: Відэасувязь як альтэрнатыва званкам і спатканням
Ініцыятыва ўвесці для зняволеных у якасці альтэрнатывы кароткатэрміновым спатканням і тэлефонным перамовам відэазванкі нарадзілася задоўга да аб'яўлення пандэміі. Але і цяпер яны даступныя не ўсім зняволеным.
11.06.2020 Меркаванне эксперта: Заканадаўства і практыка не дадуць рэалізаваць задуманыя ААН змены на карысць зняволеных
З гэтага года ААН у Беларусі працуе з грамадскімі наглядальнымі камісіямі па пытаннях павышэння кваліфікацыі, паляпшэння практычных аспектаў візітаў у месцы пазбаўлення волі, рэагавання на скаргі асуджаных.