Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
13.03.2020 Блізкія асуджаных просяць дэпутатаў ініцыяваць выключэнне 411 артыкулы з КК
Жонка асуджанага Людміла Кучура і прадстаўніца "Руху маці" Таццяна Славіна пабывалі на асабістым прыёме ў старшыні Пастаяннай камісіі Палаты прадстаўнікоў па нацыянальнай бяспецы Алега Белаконева.
11.03.2020 Сваякі зняволеных просяць спрасціць перадачу лекаў у калоніі і турмы
Аўтары электроннага звароту просяць начальніка Дэпартамэнту выканання пакаранняў дазволіць перадачу лекаў у любы час – аж да поўнага знікнення небяспекі распаўсюду каронавіруснай інфекцыі ў Рэспубліцы Беларусь.
10.03.2020 #БезПраваНаРасправу: прымусовая праца зняволеных ЛПП
Сярод найбольш частых пытанняў, з якімі грамадзяне звяртаюцца ў Праваабарончы цэнтр "Вясна", можна адзначыць тыя, якія звязаныя з дзейнасцю ў Беларусі лячэбна-працоўных прафілакторыяў, умовамі накіравання туды людзей, якія пакутуюць алкагольнай або наркатычнай залежнасцю, спецыфікай іх лячэння і рэабілітацыі.
03.03.2020 "Кінулі на падлогу, не здымаючы штаноў, зрабілі ўкол"... Што яшчэ чакае Пятра Кучуру ў зняволенні?
У лютым Людміла Кучура падала шэраг скаргаў у барацьбе за правы свайго асуджанага мужа ў папраўчай калоніі №15 і турме №4 г. Магілёва.
02.03.2020 Прапануюць адмяніць фінансаванне ўтрымання зняволеных. Чаму гэта лухта несусветная?
На сайте petitions.by 27 лютага з’явілася дзіўная петыцыя, якая заклікае адмяніць фінансаванне на ўтрыманне зняволеных у турмах і перавесці сродкі, прызначаныя для ўтрымання зняволеных, на лячэнне дзяцей.
20.02.2020 Суд не захацеў разбірацца з турэмнымі "раснічкамі". Што далей?
Праваабаронцы “Магілёўскай Вясны” працягваюць кампанію супраць “раснічак” на турэмных вокнах. Яны дамагаюцца выканання санітарных нормаў у пенітэнцыярных установах Беларусі. У гэты раз магілёўскія праваабаронцы звярнуліся з адпаведнай заявай у суд.
18.02.2020 Абавязаная асоба: Дзяржаве выгадна трымаць людзей у "чорным целе"
У Праваабарончы цэнтр "Вясна" звярнуўся Антон К. з горада Магілёва, які на ўласным прыкладзе распавёў аб становішчы абавязаных асобаў у Беларусі.
13.02.2020 "Прымусіць уладу выконваць свае абавязкі". Як прайшла прэзентацыя справаздачы па месцах несвабоды
Маніторынгавая справаздача «Месцы несвабоды ў Беларусі ў 2018 - 2019 гадах» была прэзентавана ПЦ "Вясна" 13 лютага.
12.02.2020 Ужо сёння! Прэзентацыя маніторынгу месцаў прымусовага ўтрымання
У чацвер, 13 лютага, праваабаронцы “Вясны” прадставяць вынікі маніторынгу месцаў несвабоды ў Беларусі за 2018-2019 гады. Запрашаем прадстаўнікоў медыя, калег-праваабаронцаў і ўсіх, хто цікавіцца гэтай тэмай, на прэзентацыю.
06.02.2020 Вага пасылак у калоніі, СІЗА і турмы павялічана да 50 кілаграмаў. А вага перадач?
MSPRING.ONLINE разбіраецца ў сітуацыі разам з юрыстам Праваабарончага цэнтру “Вясна” Паўлам Сапелка
04.02.2020 Справу Алега Багданава зноў будуць расследаваць
Чатыры гады таму, 29 студзеня 2016 года, ад вострай сардэчнай недастатковасці ў жодзінскай турме №8 памёр жыхар Мінска Алег Багданаў. Увесь гэты час ягоная маці Марыя Георгіеўна намагаецца, каб вінаватыя ў смерці сына панеслі пакаранне.
16.01.2020 Зняволены магілёўскай турмы, якога прымушалі да самагубства, сустрэўся з ГНК
Праваабаронца з Магілёва Барыс Бухель наведаў турму №4 у складзе грамадскай назіральнай камісіі і падрабязна распавядае пра становішча асуджанага Пятра Кучура.
09.01.2020 Людміла Кучура: “Уражанне, што міністр сапраўды хоча зменаў”
Людміла Кучура, якой у адстойванні правоў асуджанага мужа дапамагае Праваабарончы цэнтр “Вясна”, 4 студзеня сустрэлася з міністрам унутраных спраў Юрыем Караевым.
05.01.2020 МУС не знайшло парушэнняў санітарных нормаў у ЦІП
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка звярнуўся ў Міністэрства ўнутраных спраў па факце парушэння санітарных нормаў і правілаў пры ўтрыманні пад арыштам у Цэнтры ізаляцыі правапарушальнікаў актывіста кампаніі Legalize Belarus Пятра Маркелава.
24.12.2019 Абмежавалі ў перапісцы і кінулі ў ШІЗА
Актывіст анархічнага руху Мікіта Емельянаў цягам двух месяцаў знаходзіцца ў СІЗА. Амаль адразу яго абмежавалі ў магчымасці перапіскі: паплечнікі дасылалі яму дзесяткі лістоў, алі “ніводны з іх не дайшоў і не выйшаў”.