Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
10.04.2020 Віцебскае ўпраўленне юстыцыі адмовілася назваць склад грамадскай назіральнай камісіі
Праваабаронца Павел Левінаў папрасіў Галоўнае ўпраўленне юстыцыі Віцебскага аблвыканкаму даць яму поўную інфармацыю аб складзе і працы Віцебскай абласной грамадскай назіральнай камісіі. Як паведамляе "Віцебская Вясна", у адказ яму не назвалі ніводнага прозвішча, спаслаўшыся на тое, што гэтая інфармацыя абмежаваная.
09.04.2020 Турэмныя "раснічкі" ўсё ж зрэжуць. Але калі? Меркаванні экспертаў
Праваабаронцы “Магілёўскай Вясны” працягваюць кампанію супраць “раснічак” на турэмных вокнах. І, здаецца, у гэтым пытанні нават ёсць пэўныя зрухі.
08.04.2020 Міхаіл Жамчужны пераведзены ў Горацкую калонію
Віцебскія праваабаронцы паведамляюць, што яны перасталі атрымліваць лісты ад палітвязня Міхаіла Жамчужнага. Магчымыя прычыны: поўная ізаляцыя палітвязня ў сувязі з пандэміяй COVID-19 альбо этапаванне ў Горацкую калонію, мяркуе праваабаронца Леанід Свецік.
07.04.2020 Палітвязень Мікіта Емельянаў: Перадачы нечым апрацоўваюць
Палітвязень паведаміў на волю ў лісце, што не збіраецца прасіць памілавання, і гэта яго прынцыповае рашэнне, піша palitviazni.info. Таксама ён распавёў пра ўмовы ўтрымання ў жодзінскай турме падчас пандэміі каранавірусу.
02.04.2020 Праваабаронцы занепакоеныя становішчам зняволеных у сувязі з COVID-19
З паведамленняў у СМІ вядома, што ў Віцебску і Віцебскай вобласці напружаная сітуацыя ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруснай інфекцыі. Занепакоенасць праваабаронцаў выклікае становішча асоб у месцах пазбаўлення волі, інфармацыя з якіх фактычна застаецца недаступнай для грамадскасці.
31.03.2020 Праваабарончая праграма "Вясна" на Беларускім Радыё Рацыя
Пра правы чалавека ў сувязі з сітуацыіяй пандэміі падчас COVID-19 — у новым выпуску.
27.03.2020 Турма і вірус COVID-19 у Беларусі
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка разважае пра тое, як бы склалася сітуацыя, калі б улады Беларусі вызвалілі асуджаных з калоніяў і турмаў на час эпідэміі каранавіруса COVID-19.
26.03.2020 Каранaвірус: Турэмная ліхаманка
Французская няўрадавая арганізацыя Prison Insider, з якой ПЦ "Вясна" супрацоўнічае ў галіне маніторынгу становішча зняволеных, правяла даследаванне становішча ў месцах несвабоды ў сувязі з распаўсюджваннем каранавіруса.
26.03.2020 Справа Багданава: следчыя ставяць пад сумненні аўтарства лістоў памёрлага
Следчы паведаміў маці Алега Багданава, што ў рамках чарговай праверкі прызначаная почырказнаўчая экспертыза, паколькі, маўляў, у следчых з’явіліся сумневы ў сапраўднасці почырку ў лістах,
23.03.2020 Блог Паўла Сапелкі: Сядай, «два»!
Юрыст Праваабарончага цэнтра "Вясна" Павел Сапелка ў новым выпуску блога "Слова аб праве" у "БелГазеце" крытыкуе наяўнасць у заканадаўстве і прымяненне на практыцы да асуджаных артыкула 411 Крымінальнага кодэкса.
23.03.2020 Праваабаронца патрабуе ад МУС узмацніць меры бяспекі ў месцах несвабоды з-за каранавірусу
Віцебскі праваабаронца Павал Левінаў патрабуе ад Міністэрства ўнутраных спраў (МУС) узмацніць меры бяспекі ў месцах пазбаўлення волі ў сувязі з рапаўсюдам каранавірусу.
19.03.2020 Мінгарсуд адмовіў праваабаронцам у вырашэнні праблемы турэмных "раснічак"
Мінскі гарадскі суд адмовіў у задавальненні прыватнай скаргі, якую падалі праваабаронцы "Магілёўскай вясны". Гэта азначае, што праблема турэмных "раснічак" застаецца нявырашанай.
18.03.2020 Што адкажа Мінгарсуд на скаргу праваабаронцаў па праблеме турэмных “раснічак”?
Выкарыстанне «раснічак» на вокнах камер сёння незаконна, бо прыводзіць да грубага парушэння санітарных норм і правілаў - такая была пазіцыя заяўнікоў.
17.03.2020 Асуджаных пазбавілі спатканняў праз каранавірус
У месцах пазбаўлення волі ў Беларусі часова адмененыя кароткатэрміновыя і працяглыя спатканні “ў мэтах прафілактыкі інфекцыйных захворванняў”.
17.03.2020 СІЗА і турмам закон не пісаны. Жорсткі ліст галоўнага санітарнага лекара МУС
Міліцыянты лічаць, што на месцы ўтрымання пад вартай законы краіны не распаўсюджваюцца.