Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма
19.02.2019 Барановіча перавялі на турэмны рэжым зняволення. Ён схуднеў на 10 кілаграмаў
У папраўчай калоніі №1 г. Наваполацка 12 лютага завершылася судовае паседжанне ў адносінах да Святаслава Барановіча, асуджанага за за тое, што ўдарыў супрацоўніка міліцыі ў цывільным на прыпынку грамадскага транспарту. На судовым разбіральніцтве, якое было распачатае яшчэ пяць месяцаў таму, разглядалася пытанне аб змене рэжыму адбыцця пакарання на турэмны.
14.02.2019 #БезПраваНаРасправу: Арсенал ціску на зняволеных: штрафны ізалятар, ПКТ, артыкул 411
Пад такія рэпрэсіі могуць падпадаць палітвязні і проста тыя са зняволеных, якім міліцыя не хоча ці не можа процідзейнічаць законнымі метадамі. Магутным рычагом для такіх дзеянняў з'яўляецца артыкул 411 Крымінальнага кодэкса, які захаваўся хіба што ў беларускім заканадаўстве.
12.02.2019 Людміла Кучура: "Суд заўсёды будзе на баку дзяржавы"
5 і 8 лютага ў судзе Кастрычніцкага раёна г. Магілёва былі разгледжаны скаргі яе асуджанага мужа Пятра Кучура аб накладанні дысцыплінарных спагнання адміністрацыяй папраўчай калоніі №15.
04.02.2019 Закрытасць адкрытых судоў
Праваабаронцы “Вясны” зноў робяць спробы патрапіць на судовае разбіральніцтва асуджанага Святаслава Барановіча. 12 лютага суд будзе разглядаць пытанне аб яго пераводзе з калоніі ў турму.
01.02.2019 Жонка асуджанага: «Камуналка» за турэмную камеру амаль роўная «камуналцы» за трохпакаёвую кватэру ў Мінску
Людміла Кучура, чый муж адбывае свой тэрмін у Магілёве, звярнулася ў Камітэт дзяржкантролю з просьбай прадаставіць інфармацыю пра тое, колькі грошай вылічаецца з пенсіі мужа на камунальныя паслугі, харчаванне і вопратку.
28.01.2019 Замест УДВ асуджанаму падоўжаць тэрмін па 411 артыкуле?
На пошту ПЦ "Вясна" прыйшоў ліст ад зняволенага Ю., які адбывае пакаранне ў папраўчай калоніі №9 у Горках, дзе ў дачыненні да яго распачалі крымінальную справу па арт. 411 Крымінальнага кодэкса.
22.01.2019 За што ж Пятра Кучуру пазбавілі спатканняў і змясцілі ў ПКТ?
Жонка зняволенага ў ПК-15 Людміла Кучура атрымала адказ з ДВП на сваё вусная заява, датычна пазбаўлення кароткатэрміновага спаткання з мужам, а таксама даведалася, што Пётр Кучура змешчаны ў ПКТ.
21.01.2019 Весткі ад палітвязня Жамчужнага: усё, як звычайна - штрафны ізалятар і памяшканне камернага тыпу
Большасць спагнанняў былі накладзеныя на Міхаіла Жамчужнага за за адмову пайсці ў атрад пасля ШІЗА. Палітвязень такім чынам засцерагаецца ад правакацый у дачыненні да яго, якія б маглі панізіць сацыяльны статус сярод зняволеных.
17.01.2019 Адрамантаваны барак - падстава для гонару?
16 студзеня ў ПК №4 г. Гомеля адкрылі спецыяльны інтэрнат для асуджаных жанчын з дзецьмі ва ўзросце да 3 гадоў. Ці ёсць сапраўдныя падставы для гонару? Адказвае юрыст ПЦ "Вясна" Павел Сапелка.
16.01.2019 "Хачу напісаць вязню!" Распавядаем, як гэта зрабіць
Мы падрыхтавалі інструкцыю, для тых, хто хоча дапамагчы такім людзям, але не ведае з чаго пачаць. Як пісаць лісты ў месцы зняволення, якія ёсць асаблівасці і лайфхакі, распавядае Яна Ганчарова, каардынатарка праекта "РосУзник" і праваабаронца "Human Constanta".
14.01.2019 Злыбеды Пятра Кучуры працягнуліся і ў новым годзе
Пётр Кучура, які адбывае пакаранне ў ПК-15 г. Магілёва, быў пазбаўлены кароткатэрміновага спаткання пасля таго як ужо быў пазбаўлены доўгатэрміновага ў канцы мінулага года.
11.01.2019 У турме № 4 Магілёва падрабілі подпіс Уладзіслава Казакевіча пад дысцыплінарным спагнаннем
Дзяржаўны камітэт судовых экспертыз пацвердзіў, што подпіс пад пастановай аб дысцыплінарным спагнанні зроблена не рукой Уладзіслава Казакевіча.
08.01.2019 "Выхадныя дні пры хатняй хіміі — горш турмы"
Прафсаюзны сайт praca-by.info распытаў лідэраў прафсаюза Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка аб правілах "хатняй хіміі".
27.12.2018 Пераднавагодні «падарунак» ад ПК-15: Пятра Кучуру пазбавілі спаткання з жонкай
Як паведаміла ПЦ "Вясна" жонка зняволенага Людміла Кучура, у тэлефоннай размове муж распавёў ёй, што на яго было накладзена новае спагнанне, якое стала падставай для пазбаўлення яго доўгатэрміновага спаткання.
19.12.2018 #БезПраваНаРасправу: "Што б са мной ні адбывалася, я вешацца не буду”
На прыкладзе Міхаіла Жамчужнага паспрабуем падрабязна разабрацца, як праз пагрозы, правакацыі і расправы пенітэнцыярная сістэма Беларусі ламае няўгодных зняволеных.