Навіны на тэму: пенітэнцыярная сістэма

Да палітвязня Жамчужнага не даходзяць лісты

19.04.2019 Да палітвязня Жамчужнага не даходзяць лісты

Палітвязень Міхаіл Жамчужны працягвае знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу ў калоніі ў Горках, куды ён быў пераведзены яшчэ 21 лютага. Заўваг да адміністрацыі калоніі ён не мае, усё ў тым жа рэжыме. Здароўе таксама ў парадку.

Пасля скаргаў Жамчужнага ў калоніі палепшылася харчаванне

10.04.2019 Пасля скаргаў Жамчужнага ў калоніі палепшылася харчаванне

Палітвязень Міхаіл Жамчужны працягвае знаходзіцца ў памяшканні камернага тыпу (ПКТ) ў калоніі ў Горках, куды ён быў пераведзены 21 лютага пасля таго, як адбыў чарговыя 10 сутак у ШІЗА.

Праз год пасля турмы. Споведзь японца – былога вязня “Віцьбы-3”

10.04.2019 Праз год пасля турмы. Споведзь японца – былога вязня “Віцьбы-3”

Японскага мастака Даічы Ёшыду асудзілі ў Беларусі на 4,5 гады за нелегальнае перамяшчэнне зброі. Ён правёў за кратамі 1 год і 9 месяцаў, апошнія 9 месяцаў – на віцебскай зоне (ПК №3). У траўні 2018-га быў нечакана вызвалены. Праз год пасля вызвалення Даічы падзяліўся з "Віцебскай Вясной" сваімі ўспамінамі і думкамі пра свабоду, Беларусь і беларусаў.

Марыя Багданава – следчым: Вы мяне не зломіце, буду змагацца да канца

03.04.2019 Марыя Багданава – следчым: Вы мяне не зломіце, буду змагацца да канца

Маці загінулага ў 2016 годзе ў Жодзінскай турме №8 Алега Багданава атрымала чарговае, шостае па ліку, уведамленне аб спыненні папярэдняга расследавання крымінальнай справы.

Конкурс мастацкіх работ для месцаў несвабоды працягнуты

02.04.2019 Конкурс мастацкіх работ для месцаў несвабоды працягнуты

Праваабарончы цэнтр "Вясна" працягнуў да канца красавіка конкурс мастацкіх работ зняволеных папраўчых устаноў і іншых месцаў несвабоды.

Выхаваўчая калонія №2: Як жывуць падлеткі ў месцы, якое падобна на канцлагер

01.04.2019 Выхаваўчая калонія №2: Як жывуць падлеткі ў месцы, якое падобна на канцлагер

Пакуль Аляксандр Лукашэнка клапоціцца аб «абас*аных каровах як у Асвенцыме», учорашнія дзеці жывуць ва ўмовах яшчэ больш жорсткіх.

Беларусы жывуць па паняццях, таму што законы не працуюць? Што казалі на ток-шоў mspring.online

29.03.2019 Беларусы жывуць па паняццях, таму што законы не працуюць? Што казалі на ток-шоў mspring.online

У якасці экспертаў выступілі былы палітвязень, старшыня праваабарончага цэнтра «Вясна» Алесь Бяляцкі, былы палітвязень, актывіст Яўген Васьковіч і магілёвец Артур Баханькоў, які правёў каля 15 гадоў у турмах і калоніях і жыве па вараўскіх паняццях.

“Хацела застрахаваць мужа-зэка, страхоўшчыкі адмаўляюць”. Чаму так?

27.03.2019 “Хацела застрахаваць мужа-зэка, страхоўшчыкі адмаўляюць”. Чаму так?

Праваабаронцы вырашылі разабрацца, чаму беларускія страхавыя кампаніі адмаўляюцца страхаваць зняволеных.

"Умовы горшыя з усіх турмаў і “зонаў”, якія я аб’ездзіў"

27.03.2019 "Умовы горшыя з усіх турмаў і “зонаў”, якія я аб’ездзіў"

Актывіст і былы палітвязень Зміцер Дашкевіч, якога 26 сакавіка суд Цэнтральнага раёна Мінска аштрафаваў на 45 базавых велічыняў паводле ч. 2 арт. 23.34 КаАП, распавёў сайту palitviazni.info пра затрыманне, умовы ў ізалятары часовага ўтрымання і “спектакль” у судзе.

"Месцы пазбаўлення волі пад вядзеннем ДВП МУС накіраваныя толькі на застрашванне"

19.03.2019 "Месцы пазбаўлення волі пад вядзеннем ДВП МУС накіраваныя толькі на застрашванне"

Кіраўніца Беларускага дакументацыйнага цэнтра Раіса Міхайлоўская і жонка асуджанага Людміла Кучура ў рамках грамадскай кампаніі «Вярнуць чалавека» 18 сакавіка апублікавалі петыцыю з патрабаваннем да Савета Міністраў Рэспублікі Беларусь перадаць паўнамоцтвы Дэпартамента выканання пакарання МУС Міністэрству юстыцыі.

Судовыя выканаўцы арыштавалі кватэру Фядыніча і аўто Комліка

05.03.2019 Судовыя выканаўцы арыштавалі кватэру Фядыніча і аўто Комліка

Аддзелы прымусовага выканання Цэнтральнага і Фрунзенскага раёнаў Мінска распачалі выканаўчую справу ў дачыненні да лідараў незалежнага прафсаюза РЭП Генадзя Фядыніча і Ігара Комліка.

Сястра Барановіча: Спадзяюся, у турме да яго паставяцца больш чалавечна...

01.03.2019 Сястра Барановіча: Спадзяюся, у турме да яго паставяцца больш чалавечна...

Праваабаронцам "Вясны" стала вядома, што Святаслава Барановіча, асуджанага за тое, што ўдарыў супрацоўніка міліцыі ў цывільным на прыпынку грамадскага транспарту, 17 лютага перавялі ў турму г. Жодзіна для адбыцця застаўшагася тэрміна пакарання.

Міхаіл Жамчужны змешчаны ў ПКТ на тры месяцы

27.02.2019 Міхаіл Жамчужны змешчаны ў ПКТ на тры месяцы

Як стала вядома ПЦ "Вясна", Міхаіл Жамчужны бліжэйшыя тры месяцы правядзе ў памяшканні камернага тыпу. Туды ён быў пераведзены 21 лютага пасля таго, як адбыў чарговыя 10 сутак у ШІЗА.

Людміла Кучура просіць прэзідэнта звольніць начальніка калоніі №15

26.02.2019 Людміла Кучура просіць прэзідэнта звольніць начальніка калоніі №15

Людміла Кучура звярнулася да прэзідэнта Беларусі, дзяржаўнага сакратара Савета бяспекі, Генеральнага пракурора і міністра ўнутраных спраў па фактах ціску на яе мужа Пятра Кучуру з боку адміністрацыі папраўчай калоніі №15 г. Магілёва.

Генадзь Фядыніч: Звязалі па руках і нагах

22.02.2019 Генадзь Фядыніч: Звязалі па руках і нагах

Лідары прафсаюза РЭП Генадзь Фядыніч і Ігар Комлік распавялі сайту palitviazni.info пра тое, з якімі нязручнасцямі даводзіцца ім сутыкацца падчас знаходжання ў такім статусе.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства