Навіны на тэму: выбары-2010

Гародня: Кандыдат ад Партыі БНФ адмовіўся ад удзелу ў выбарах

13.04.2010 Гародня: Кандыдат ад Партыі БНФ адмовіўся ад удзелу ў выбарах

У сваёй заяве Мікола Лемяноўскі ставіць пад сумнеў легітымнасць фармавання складу выбарчых камісій у Гародніі, сцвярджае, што ў такой сітуацыі ўдзел у выбарах у якасці кандыдата ў дэпутаты становіцца бессэнсоўным.

13.04.2010 Магілёў: Выдаткаваных сродкаў на агітацыю не хапае

Выдаткаваных сродкаў на вядзенне агітацыі кандыдату ў дэпутаты ў Магілёўскі гарадскі і абласны Саветы Аляксею Паўлоўскаму хапіла толькі, каб надрукаваць агітацыйныя матэрыялы адпаведна на 20% і 40% выбаршчыкаў акруг, па якіх ён вылучаецца.

13.04.2010 Салігорск: Агітаваць на тэрыторыі акругі забаранілі

Варта адзначыць, што агітаваць у стотысячным горадзе кандыдаты могуць толькі ў двух месцах – стадыёне “Будаўнік” і аднайменным палацы культуры. Абодва аб’екты знаходзяцца на ўскраіне горада і надта далёка ад большасці акругаў.

13.04.2010 Гомель: Пікет кандыдата здымалі на відэа людзі ў цывільным

«Але тут у справу ўмяшаўся намеснік начальніка Савецкага РАУС Яруціч, які патлумачыў, што гэта ён загадаў здымаць нас на камеру, а навошта гэта робіцца — маўляў, не наша справа», - дадаў Жукоўскі.

Гомельскі абласны суд сваю памылку прызнаў, але скаргу сябра Партыі БНФ не задаволіў

13.04.2010 Гомельскі абласны суд сваю памылку прызнаў, але скаргу сябра Партыі БНФ не задаволіў

Сакратар абласной камісіі Г. Саланец сцвярджаў, што усе скаргі У. Целяпуна накіраваны на падрыў асноваў канстытуцыйна ладу Рэспублікі Беларусь! Менавіта так было расцэнена цывілізаванае, прававое адстойванне сябрам Партыі БНФ сваіх канстытуцыйных і выбарчых правоў у судзе.

09.04.2010 Віцебск: Ці будуць ахвотнікі пераадолець больш за тры кіламетры, каб прагаласаваць на выбарах?

Жыхары новага мікрараёна Білева ў г. Віцебску па нейкай дзіўнай логіцы былі прымацаваны да выбарчага ўчастку ў сярэдняй школе № 12. Адлегласць ад школы да мікрараёна больш за тры кіламетры, і таму многім выбаршчыкам прыйдзецца дабірацца да ўчастка для галасавання на грамадскім транспарце з перасадкамі.

Бабруйск: Суд адмовіўся зняць кандыдата з выбараў

09.04.2010 Бабруйск: Суд адмовіўся зняць кандыдата з выбараў

Першапачаткова сябра БХД Вячаслаў Шэлег падаў у суд скаргу на рашэнне гарадскога выбаркама аб яго нерэгістрацыі - тым часам як абласная камісія зарэгістравала яго кандыдатам у дэпутаты аблсавета. Але пасля таго, як у размове з чалавекам, які збіраў подпісы за яго вылучэнне, даведаўся, што сапраўды былі выпадкі, калі жыхары акругі падпісваліся за сваякоў, В.Шэлег змяніў свой намер. У судзе кандыдат пагадзіўся з тым, што некалькі подпісаў, якія ён падаў у камісіі, з’яўляюцца несапраўднымі, і папрасіў суддзю зняць яго з выбараў.

Барысаў: "Лібералізацыя" закранула звесткі аб даходах

09.04.2010 Барысаў: "Лібералізацыя" закранула звесткі аб даходах

Праз два дні пасля рэгістрацыі кандыдатаў Барысаўскага раённага Савета 26-га склікання спіс кандыдатаў быў апублікаваны ў газеце раённай вертыкалі «Адзiнства». Там згадваліся прозвішчы, імёны і імёны па бацьку, даты нараджэння, пасады (заняткі), месцы працы і месцы жыхарства, партыйнасць кандыдатаў, што, як вядома, прадугледжваецца артыкулам 68 Выбарчага кодэкса РБ.

Аднак гэты артыкул прадугледжвае нараўне з вышэйпералічанымі звесткамі абнародаванне і «звестак аб даходах і маёмасці ў аб'ёме, якi вызначаецца Цэнтральнай камісіяй, кожнага кандыдата ў дэпутаты».

Хто праігнараваў патрабаванні закона?

Гомель: Пра абыякавасць чыноўнікаў дазволена казаць толькі ў бязлюдных месцах

09.04.2010 Гомель: Пра абыякавасць чыноўнікаў дазволена казаць толькі ў бязлюдных месцах

Кандыдат у дэпутаты абласнога Савета па Юбілейнай акрузе г.Гомеля, каардынатар ствараемай партыі БХД Яўген Якавенка правёў на дазволенай пляцоўцы перадвыбарчы пікет. Месцам для правядзення масавых мерапрыемстваў, якія арганізоўваюць кандыдаты ў дэпутаты і іх давераныя асобы, мясцовыя улады вызначылі пляцоўку каля Дома культуры глухіх.

Віцебск: Канкурэнцыя без правілаў

09.04.2010 Віцебск: Канкурэнцыя без правілаў

Гарадская дзяржаўная газета «Віцьбічы» працягнула практыку стварэння канкурэнтных перавагаў адных кандыдатаў перад іншымі. Галоўны ўрач і патэнцыйны дэпутат у рэжыме «прамой лініі» шпіталізаваў хворых, даваў указанні сваім падначаленым, участковым урачам і спецыялістам, выязджаць у тэрміновым парадку надом да хворых. Увогуле, тварыў дабро і зарабляў кандыдацкі капітал.

09.04.2010 Ідэолаг Брэсцкага райвыканкама ўмешваецца ў выбарчы працэс

У друкарні паведамілі, што ім паступіла тэлефанаванне ад кіраўніка аддзела ідэалогіі Брэсцкага райвыканкама Л.П. Лемех, якая выказала негатыўную пазіцыю адносна улётак кандыдата Кузняцова. Пасля гэтага ў “Артлайне” адмовілі друкаваць агітацыйныя матэрыялы кандыдата ў дэпутаты.

09.04.2010 Мінск: Супрацоўнікі ЖЭС не ведаюць заканадаўства?..

З інфармацыйных дошак аб’яў супрацоўнікі ЖЭС сарвалі агітацыйныя ўлёткі кандыдата ў дэпутаты Вадзіма Канапацкага. На пытанне кандыдата, чым выкліканы такія дзеянні, яны адказалі, што атрымалі загад ад майстра ЖЭС здымаць з дошак у дварах усю інфармацыю, што не датычыцца жыллёвай службы.

09.04.2010 Бабруйск: З перадвыбарчай улёткі прымусілі прыбраць сімволіку БХД як “фашысцкі знак”

Кандыдатка ад БХД наведалася ў дзяржаўную друкарню з мэтай надрукаваць свае перадвыбарчыя ўлёткі. Пасля таго, як намеснік дырэктара азнаёміўся з эскізам ўлёткі, ён запрасіў жанчыну да сябе. Ён указаў жанчыне на сімвал БХД – васілёк, і прапанаваў прыбраць “фашысцкі знак”, бо інакш улёткі не надрукуюць.

Віцебск: Чарговае затрыманне кандыдата ў дэпутаты

08.04.2010 Віцебск: Чарговае затрыманне кандыдата ў дэпутаты

Уноч з 7 на 8 красавіка былая дэпутатка Віцебскага гарадскога Савета дэпутатаў 24-га склікання Вольга Карач з мужам Алегам Баршчэўскім былі затрыманыя ў асабістым аўтамабілі работнікамі Дзяржаўтаінспекцыі па падазрэнні ва ўгоне аўтамабіля.

Гомельская гарадская Рада Партыі БНФ прыняла рашэнне адклікаць свайго кандыдата

08.04.2010 Гомельская гарадская Рада Партыі БНФ прыняла рашэнне адклікаць свайго кандыдата

Гомельская гарадская Рада Партыі БНФ правяла паседжанне, на якім прыняла рашэнне адклікаць свайго сябра-кандыдата. Урач Гомельскай гарадской паліклінікі Васіль Раманаў быў зарэгістраваны кандыдатам у дэпутаты Гомельскага гарадскога Савета па Іншагароднай выбарчай акрузе №8. Зараз гэта акруга будзе безальтэрнатыўнай, паколькі там застаўся адзін праўладны кандыдат - дырэктар аўтапарку №26 Віктар Шутаў.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства