Навіны на тэму: выбары-2010
08.04.2010 Цэнтрвыбаркам прапанаваў Магілёўскаму гарвыканкаму перагледзець рашэнне пра месцы для агітацыі
Цэнтральная выбарчая камісія прапанавала Магілёўскаму гарадскому выканаўчаму камітэту ўнесці дапаўненні ў рашэнне пра вызначэнне месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў з мэтай перадвыбарчай агітацыі. Пра гэта паведамляецца ў адказе за подпісам старшыні камісіі Лідзіі Ярмошынай, які атрымаў праваабаронца Барыс Бухель на сваю скаргу.
08.04.2010 Гародня: Абмежаваная галоснасць
Газета “Гродзенская праўда”, асноўная і амаль адзіная крыніца афіцыйнай інфармацыі, зноў абмяжоўвае грамадзянаў у праве атрымання інфармацыі, якая датычыць выбараў ў мясцовыя саветы. Так, нумар са звесткамі пра зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты ў Гарадзенскі гарадскі і Гарадзенскі абласны Саветы не паступіў у вольны продаж у шапікі “Белсаюздруку”. Поўная версія гэтага нумару трапіла толькі ў бібліятэкі.
08.04.2010 Скарга аб адмове ў рэгістрацыі баранавіцкага прадпрымальніка Мікалая Чарнавуса не задаволена судом
Суд не ўбачыў розніцы паміж выручкай (менавіта сума выручкі пазначана ў даведцы з падаткавай інспекцыі па запыту выбарчай камісіі) і даходам і не стаў разбірацца ў дэталях падатковага заканадаўства. Скарга Мікалая Чарнавуса засталася без задавальнення.
08.04.2010 Віцебшчына: Агітацыя праходзіць з пераменным поспехам
У г.Бешанковічы Віцебскай вобласці ў кандыдата ў дэпутаты раённага Савета Георгія Станкевіча з агітацыяй узніклі праблемы. Радыёвыступ мясцовага настаўніка, сябра БХД, быў запісаны, аднак раённая выбарчая камісія не пусціла запіс у эфір.
08.04.2010 Гомельскі абласны суд не ведае выбарчага закону
Гомельскі абласны суд адмовіў сябру Партыі БНФ Уладзіміру Целяпуну ў разглядзе скаргі на адмову ў рэгістрацыі кандыдатам у дэпутаты Мазырскага райсавета на падставе п.1 арт. 246 ГПК Рэспублікі Беларусь, сцвярджаючы, што гэта справа яму непадсудна.
08.04.2010 Назіраць за выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў у Беларусі будуць дыпламаты 17 дзяржаў
Назіраць за выбарамі ў мясцовыя Саветы дэпутатаў у Беларусі будуць дыпламаты 17 дзяржаў. Аб гэтым паведаміў карэспандэнту БЕЛТА сакратар Цэнтральнай камісіі па правядзенню выбараў і рэспубліканскіх рэферэндумаў Мікалай Лазавік.
08.04.2010 Кандыдату ў дэпутаты Таццяне Куўшынавай вынесена папярэджанне
На паседжанні Менскай тэрытарыяльнай камісіі, які адбыўся на днях, дадзенае рашэнне было зацверджана, і толькі два сябры камісіі - Сяргей Вазняк і Сяргей Альфер - выказалі нязгоду з прынятым вердыктам, прыклаўшы да пратаколу паседжання камісіі асобае меркаванне.
07.04.2010 Брэст: Метамарфозы білінгвізму
Уладзімір Вялічкін, кандыдат па Партызанскай выбарчай акрузе № 8 па выбарах дэпутатаў Брэсцкага абласнога Савета дэпутатаў, атрымаў пасведчанні для давераных асобаў. Бланкі пасведчанняў, надрукаваныя па-беларуску, запоўненыя ад рукі сябрамі акруговай выбарчай камісіі па-расейску.
07.04.2010 Менск: Стэнды запоўніліся інфармацыяй пра праўладных кандыдатаў
Літаральна сёння, 7 красавіка, у сталіцы інфармацыйныя стэнды на тэрыторыях участкаў для галасавання, акрамя паведамленняў пра мясцовыя выбары, запоўніліся агітацыйнымі матэрыяламі праўладных кандыдатаў.
07.04.2010 Магілёў: Абласная камісія выбачаецца за “тэхнічную памылку”
Сёння, 7 красавіка, праваабаронца Ўладзімір Краўчанка адтрымаў ліст з Магілёўскай абласной выбарчай камісіі за подпісам намесніка старшыні камісіі Н.В. Беланогава, які выбачыўся за тое, што ў папярэднім лісьце да праваабаронцы была дапушчана “тэхнічная памылка”.
07.04.2010 Інфармацыю на сайце Магілёўскага аблвыканкама “падчысцілі”
“Гэта геніі фальсіфікацыі, - гаворыць Барыс Бухель, - і змены гэтыя зроблены для таго, каб людзі не маглі пераканацца ў сапраўднасці звестак, якія заўважылі праваабаронцы”. Ён прадбачыць, што ў адказах з Пракуратуры і Цэнтрвыбаркама, куды былі накіраваны адпаведныя скаргі, будуць даны адпіскі са спасылкамі на “падчышчаную" інфармацыю.
07.04.2010 Гомель: Кандыдат Жукоўскі – пра чыноўнікаў-бюракратаў
Сёння кандыдат у дэпутаты Гомельскага абласнога Савета Кастусь Жукоўскі правёў перадвыбарчы пікет пад лозунгам «STOP! Дыктатура чыноўнікаў!». У сваіх агітацыйных улётках кандыдат нагадвае, што нават у савецкі час наменклатура складала каля 50% ад колькасці дэпутатаў, а зараз чыноўнікам належаць амаль усе дэпутацкія мандаты.
07.04.2010 Барысаў: Сустрэча з кандыдатамі на «закрытым» участку
Амаль паўгадзіны кандыдата ў дэпутаты Барысаўскага раённага Савета Тамару Каважэнка, яе давераных асобаў і групу выбаршчыкаў - жыхароў мікрараёна Дымкі - не пускалі на тэрыторыю вайсковай часткі 93685.
У будынку клуба гэтай часткі размяшчаецца тэрытарыяльны выбарчы ўчастак № 5 выбарчай акругі № 7. І менавіта ў гэтым будынку ўчора, 6 красавіка, у 18.00 павінна была праходзіць сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатамі ў райсавет.
07.04.2010 Орша: Сямейны падрад на выбарах
У савецкі час ўсяляк віталіся, падтрымліваліся і праслаўляліся працоўныя дынастыі. Хаця ўжо прайшло нямала часу, сярэдняе і старэйшае пакаленне можа ўзгадаць сем'і знакамітых сталявараў, камбайнёраў або жывёлагадоўцаў. Падставай для адраджэння былой традыцыі ў Оршы - праўда, з улікам новых рэалій - стала кампанія па выбарах у мясцовыя Саветы.
07.04.2010 Мазыр: За кандыдата ад улады распаўсюджваецца ўлётка без выходных дадзеных
Кандыдатам ад улады ня трэба сябе абцяжарваць замовамі агітацыйных матэрыялаў і выкананнем выбарчага закона -- іх не папярэдзяць і рэгістрацыі не пазбавяць, бо яны – безальтэрнатыўныя.