Навіны на тэму: выбары-2010

15.04.2010 Віцебск: Апазіцыйнага кандыдата могуць зняць з выбараў

У выбарчую камісію паступіла скарга на кандыдата ад БХД у Віцебскі гарадскі Савет дэпутатаў Уладзіміра Рамановіча, аўтар якой абвінаваціў яго ў правядзенні агітацыйнага пікету ў недазволеным уладамі месцы.

15.04.2010 Лідзія Ярмошына рэкамендавала Барысаўскаму райвыбаркаму ўраўняць біяграфічныя звесткі кандыдатаў

Старшыня Цэнтральнай камісіі Лідзія Ярмошына рэкамендавала Барысаўскай раённай тэрытарыяльнай выбарчай камісіі «внести необходимые изменения в тексты подготовленных к печати общих плакатов с биографическими данными кандидатов в депутаты, исходя из того, что объем и полнота информации, содержащейся в этих плакатах, должны быть равными для всех кандидатов». Гэта рэкамендацыя з’яўляецца рэакцыяй Цэнтрвыбаркама на скаргу Сяргея Салаша, даверанай асобы кандыдата ў дэпутаты Барысаўскага райсавета Дзмітрыя Бабіцкага.

14.04.2010 Крычаў: Дэмакратычныя кандыдаты патрабуюць абнародавання звестак пра даходы

“Мікалай Гердзей ужо звярнуўся з адпаведнай заявай у пракуратуру, і мы чакаем афіцыйнага адказу. Калі ён будзе ў нас на руках, а інфармацыю аб даходах кандыдатаў у дэпутаты ўсё роўна не надрукуюць, то мы будзем звяртацца са скаргай у Магілёўскую абласную выбарчую камісію”, - паведаміў кандыдат у дэпутаты аблсавета Сяргей Няроўны.

14.04.2010 Магілёў: Праваабаронцы дамагліся павелічэння колькасці месцаў для правядзення масавых мерапрыемстваў

Праваабаронцы дамагліся павелічэння колькасці месцаў для правядзення кандыдатамі ў дэпутаты, іх даверанымі асобамі масавых мерапрыемстваў па-за межамі памяшканняў. Пра гэта сведчыць інфармацыя, размешчаная на сайце Магілёўскага гарвыканкама.

Баранавічы: 57% апытаных гараджанаў не пойдуць галасаваць на мясцовых выбарах

14.04.2010 Баранавічы: 57% апытаных гараджанаў не пойдуць галасаваць на мясцовых выбарах

Баранавіцкая недзяржаўная газета “Intex-press” правяла два апытанні сярод чытачоў на ўласным сайце. На пытанне “Ці ведаеце Вы свайго дэпутата ў гарсавет?” усе 36 рэспандэнтаў адказалі адмоўна. А на другое пытанне - “За каго вы будзеце галасаваць на выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў?” - 57% жыхароў горада адказалі, што не пойдуць галасаваць на мясцовыя выбары 25 красавіка.

14.04.2010 Гомель: Камісіі «забыліся» паведаміць дэмакратычным кандыдатам пра сустрэчу з выбаршчыкамі

У Гомелі акруговыя выбарчыя камісіі адным дэмакратычным кандыдатам «забыліся» паведаміць, што ў іх будзе сустрэча з выбаршчыкамі, а прозвішчы іншых наогул не пазначылі ў якасці кандыдатаў пры запрашэнні жыхароў на сустрэчу.

Газета "Наша Толочинщина" стварыла галерэю партрэтаў кандыдатаў ад улады

14.04.2010 Газета "Наша Толочинщина" стварыла галерэю партрэтаў кандыдатаў ад улады

Зусім нядаўна на сайце orsha.belarda.org нехта Алесь Мажуга апублікаваў свае назіранні пра асаблівасці выбарчай кампаніі на Талачыншчыне, у якіх адзначыў: "Спіс зарэгістраваных кандыдатаў у дэпутаты Талачынскага раённага Савета дзіўным чынам супадае з героямі нарысаў, інтэрв'ю, партрэтаў-замалёвак раённай газеты "Наша Толочинщина".

Віталь Рымашэўскі: ёсць шанцы, калі плённа папрацаваць

14.04.2010 Віталь Рымашэўскі: ёсць шанцы, калі плённа папрацаваць

Усе кандыдаты БХД распаўсюджваюць улёткі і праводзяць сустрэчы з выбаршчыкамі. Хаця, па словах сустаршыні партыі, найбольш моцным актывістам было адмоўлена ў рэгістрацыі. Праўда, ёсць і станоўчыя прыклады. Так, нядаўна быў адноўлены ў правах на кандыдацтва ў дэпутаты Рыгор Ліцвін.

14.04.2010 Гомель: Для праўладных кандыдатаў забароненыя месцы – дазволеныя?

У Гомелі агітацыйныя матэрыялы кандыдата у дэпутаты абласнога Савета, начальніка аддзялення Беларускай чыгункі Аляксандра Удодава размешчаны ў месцах, забароненых для агітацыі.

14.04.2010 Бабруйск: Газета гарвыканкама заклікае галасаваць за дэпутатаў мінулага склікання і датэрмінова

Аўтар "Бабруйскага жыцця" Аляксандр Цімафееў завярае чытачоў у тым, што “усилить роль Совета в общественно-политической, экономической жизни города, сделать его сильной и, самое главное, высокоэффективной властной структурой смогут только успешные люди, умеющие работать”. А таму, на яго думку, “новый состав городского Совета должен состоять из людей достойных, грамотных и опытных, патриотов родного города. А таких немало и среди депутатов прошлого созыва”. Напрыканцы ён клапатліва дадае, што “дачный сезон начинается, нужно все успеть”.

Мазыр напярэдадні выбараў. Фотафакт

14.04.2010 Мазыр напярэдадні выбараў. Фотафакт

Маючыя адбыцца выбары, хоць і не вельмі навязліва, але ўсё ж нагадваюць пра сябе жыхарам Мазыра. Прынамсі, уважліваму і цікаўнаму мінаку ёсць на чым спыніць свой позірк…

14.04.2010 Салігорскі крэатыў: Дэбаты паміж ваенным камісарам і незалежным кандыдатам

Прадстаўнікі штаба А.Валабуева плануюць звярнуцца да мясцовых СМІ з просьбай асвятляць нестандартную падзею ў грамадска-палітычным жыцці горада. Варта адзначыць, што дадзеныя дэбаты – наогул першае мерапрыемства такога кшталту падчас гэтай выбарчай кампаніі.

14.04.2010 Магілёў: Кандыдат застаў участковую камісію за распіццём спіртных напояў

“Калі я ўвайшоў у будынак дзіцячай юнацкай школы алімпійскага рэзерва, дзе размешчана ўчастковая выбарчая камісія №53, то вахцёрка мяне не прапусціла, сказала пачакаць, а сама хуценька пайшла ў памяшканне камісіі. Я ціхенька пайшоў за ёй, каб дазнацца, чаму яна так сябе паводзіць".

13.04.2010 Наваполацк: Сябра Партыі БНФ сышоў з перадвыбарчай гонкі без каментароў

Апошні з дэмакратычных кандыдатаў Наваполацка, сябра Партыі БНФ Сяргей Сідараў, адмовіўся ад удзелу ў выбарчай кампаніі. Што было прычынай раптоўнага выхаду спадара Сідарава з барацьбы за месца ў абласным Савеце, засталося невядомым.

13.04.2010 Салігорск: Выканкам ігнаруе рэкамендацыі ЦВК

31 сакавіка ЦВК рэкамендаваў Салігорскаму выканкаму перагледзець рашэнне аб вызначэнні месцаў для агітацыі, пагадзіўшся са скаргай кандыдата ў дэпутаты Аляксея Валабуева аб недастатковасьці двух месцаў для агітацыі ў стотысячным горадзе. Аднак нават праз два тыдні інфармацыі пра змены ў гэтым рашэнні няма.

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства