Навіны на тэму: выбары-2010

Адміністрацыя Кастрычніцкага раёну Гародні ціснула на суд?

31.03.2010 Адміністрацыя Кастрычніцкага раёну Гародні ціснула на суд?

Высветліліся новыя акалічнасці па справе разгляду судом Кастрычніцкага раёну Гародні калектыўнай скаргі грамадзянаў на фармаванне складу ўчастковых выбарчых камісій. Нагадаем, што пяць выбаршчыкаў, якія пражываюць на тэрыторыі Купалаўскай выбарчай акругі №14, падалі скаргу на тое, што іх вылучэнец Алег Калінкоў не быў уключаны ў камісію. Грамадзяне патрабавалі перагляду складу камісіі. Кастрычніцкі суд у разглядзе скаргі адмовіў.

Віцебск: Ананімная сустрэча з выбаршчыкамі

31.03.2010 Віцебск: Ананімная сустрэча з выбаршчыкамі

У актавай зале Віцебскай школы №12 адбылася сустрэча выбаршчыкаў з кандыдатам у дэпутаты Віцебскага абласнога Савета па Будаўнічай выбарчай акрузе № 58 Людмілай Новікавай, якая з'яўляецца галоўным урачом гарадской паліклінікі № 3. Яе суперніцай па акрузе з'яўляецца актывістка аднаўляемай апазіцыйнай партыі БСДП НГ Ірына Акулёнак.

Гомельшчына: У мясцовых Саветы балатуецца палова дзейсных дэпутатаў

31.03.2010 Гомельшчына: У мясцовых Саветы балатуецца палова дзейсных дэпутатаў

У дэпутаты мясцовых Саветаў розных узроўняў Гомельскай вобласці балатуецца палова дэпутатаў 25-га склікання. Такая інфармацыя пададзена на сайце Гомельскага аблвыканкама.

Прававая калізія “ўдасканаленага” Выбарчага кодэкса

31.03.2010 Прававая калізія “ўдасканаленага” Выбарчага кодэкса

У выбарах у мясцовыя Саветы дэпутатаў маюць права ўдзельнічаць грамадзяне Расійскай Федэрацыі, якія стала пражываюць у Беларусі. Але адначасова выбарчы закон забараняе правядзенне агітацыі замежнымі грамадзянамі. Пры “ўдасканаленні” Выбарчага кодэкса на гэтую прававую калізію ўвагі не звярнулі.

31.03.2010 Барысаў: Безальтэрнатыўных акругаў стала больш

Выконваючы рашэнне з'езду АГП, барысаўчане Міхаіл Васільеў і Алег Лыско, ужо зарэгістраваныя кандыдатамі ў дэпутаты раённага і абласнога Саветаў ад партыі, афіцыйна адмовіліся ўдзельнічаць у выбарчай кампаніі і знялі свае кандыдатуры.

31.03.2010 Орша: У альтэрнатыву выставілі медсясцёр

Аршанская міжрэгіянальных кааліцыя АДС заклікала сваіх кандыдатаў не вылучацца ў дэпутаты мясцовых Саветаў. І, здавалася б, выбары будуць безальтэрнатыўнымі: адзін кандыдат ад улады, які і павінен перамагчы. Але дзе там! Альтэрнатыву будучым пераможцам нечакана склалі ... медсёстры.

Баранавічы: Кандыдатамі сталі дырэктары і начальнікі дзяржпрадпрыемстваў

31.03.2010 Баранавічы: Кандыдатамі сталі дырэктары і начальнікі дзяржпрадпрыемстваў

Баранавіцкая дзяржаўная газета “Наш край” у № 33 за 27 сакавіка 2010г. надрукавала спіс кандыдатаў у дэпутаты гарадскога Савета. Адразу кідаецца ў вочы: з 39 кандыдатаў у дэпутаты 33 – дырэктары і начальнікі дзяржаўных прадпрыемстваў горада. Непамерна раздуты дырэктарскі корпус крыху “разбаўлены” доктарам, майстрам-чыгуначнікам, майстрам-будаўніком і 19-гадовым навучэнцам каледжа.

Агітацыю Франак Вячорка пачаў пад наглядам прапаршчыка

31.03.2010 Агітацыю Франак Вячорка пачаў пад наглядам прапаршчыка

30 сакавіка кандыдату ў дэпутаты Мазырскага райсавета па Станцыйнай выбарчай акрузе №25 Франака Вячорку нарэшце дазволілі звальненне для пачатку сваёй агітацыйнай кампаніі. І не аднаму, а ў суправаджэнні і пад наглядам прапаршчыка вайсковай часткі.

У светлагорскіх кандыдатаў ёсць пытанне

31.03.2010 У светлагорскіх кандыдатаў ёсць пытанне

У Светлагорску чацвёра кандыдатаў у дэпутаты накіравалі ліст у раённую выбарчую камісію, у якім просяць патлумачыць, чаму колькасць выбаршчыкаў у выбарчых акругах адхіляецца ад нормы.

31.03.2010 Мазыр: Пасля абскарджання зарэгістраваны яшчэ адзін кандыдат ад Партыі БНФ

У выніку рашэннем абласной камісіі ў якасці кандыдата быў зарэгістраваны Уладзімір Целяпун, які мае намер балатавацца ад Партыі БНФ у Гомельскі абласны Савет па Палескай выбарчай акрузе №43 і якому было адмоўлена за неадпаведнасць дадзеных у Дэкларацыі на нерухомасць.

31.03.2010 Віцебск: Схаваная агітацыя “ўлюблёнага ў свой горад” чыноўніка

Тэкст інтэрв'ю па сваёй структуры нагадвае агітацыйную ўлётку. У пачатку даюцца агульныя звесткі аб інтэрв'юяваным чалавеку, затым чалавек паведамляе аб сваіх прафесійных дасягненнях. Далей паведамляецца аб перамогах на дэпутацкай ніве.

30.03.2010 Абласная выбарчая камісія не спяшаецца з разглядам скаргі

З моманту звароту Тамары Каважэнка ў абласную выбарчую камісію прайшло ўжо чатыры дні, але там, падобна, не спяшаюцца. Жанчына накіроўвала заяву аб неабгрунтаванай адмове ў рэгістрацыі яе кандыдатам у дэпутаты Барысаўскага раённага Савета. Сёння яна датэлефанавалася ў Менскі аблсавет і нехта Вольга Таранда, якая прымала скаргу, паведаміла пенсіянерцы, што яе скаргу будуць разглядаць, хутчэй за ўсё, у чацвер, 1 красавіка.

Агіткампанія ў сталіцы. Фотафакт

30.03.2010 Агіткампанія ў сталіцы. Фотафакт

Ужо пайшоў другі тыдзень, як па Менску ўсталяваны стэнды для размяшчэння агітацыйных друкаваных матэрыялаў аб кандыдатах ў дэпутаты на выбарах у мясцовыя Саветы.

30.03.2010 Орша: На безальтэрнатыўных акругах - не апазіцыянеры

Апублікаваныя вынікі рэгістрацыі кандыдатаў у дэпутаты Аршанскага гарадскога Савета. На дэпутацкія мандаты ў 30 акругах прэтэндуюць 59 кандыдатаў. Тры акругі з'яўляюцца безальтэрнатыўнымі - на іх зарэгістравана па аднаму кандыдату, зразумела, гэта не прадстаўнікі апазіцыі. На двух акругах будуць супернічаць па тры кандыдаты, на астатніх 25-ці - па два.

30.03.2010 Светлагорск: Парковачная пляцоўка як месца для пікету

Калі кандыдаты пажадаюць правесці агітацыйныя мерапрыемствы па-за памяшканнямі – сходы, мітынгі, пікеты, – то могуць ісці на парковачную пляцоўку ля спартыўнага комплекса Цэлюлозна-кардоннага камбіната. Акрамя спарткомплексу, іншых аб’ектаў тут няма, вакол – лесапаркавая зона. Чым не месца для пікетаў?

Апошнія навіны

Партнёрства

Сяброўства