Навіны на тэму: скаргі
03.02.2016 Максім Шыцік і Павел Сяргей падалі касацыйныя скаргі ў Мінгарсуд
Затрыманыя і збітыя падчас суда па “справе графіцістаў” актывісты накіравалі касацыйныя скаргі на пастановы суда аб прыцягненні іх да адміністрацыйнай адказнасці ў выглядзе штрафаў.
21.01.2016 Асуджаны да смерці Генадзь Якавіцкі падаў скаргу ў Вярхоўны суд
20 студзеня асуджаны да смяротнага пакарання жыхар Вілейкі Генадзь Якавіцкі накіраваў касацыйную скаргу ў Вярхоўны суд.
19.01.2016 Віцебскі аддзел СК аб катаваннях: «Імітаваў прыёмы барацьбы і падаў на падлогу»
Cтудэнту Паўлу Раслякову, які пры вусным апытанні па факце крадзяжу маёмасці быў збіты аператыўнымі супрацоўнікамі РАУС г. Віцебска, адмовілі ва ўзбуджэнні крымінальнай справе.
17.12.2015 Жанчыны праз суд адстойваюць права на мірны сход
21 снежня суд Цэнтральнага раёну Гомеля пад старшынствам суддзі Віталя Маразюка разгледзіць скаргу мясцовых актывістак Наталлі Шчукінай і Алы Раманчык на забарону гарвыканкама ў правядзенні вулічнага шэсця.
11.12.2015 Пракуратура абавязала міліцыю правесці паўторную праверку фактаў паклёпу на гродзенскага журналіста Андрэя Мялешку
Андрэй Мялешка скардзіўся на размяшчэнне ў інтэрнэце на адным з прыватных, але ананімных сайтаў, матэрыялаў, якія абражалі гонар і годнасць журналіста і яго сям’і.
24.11.2015 Вячаслаў Сіўчык абскардзіць у Менгарсудзе пастановы за ўдзел у акцыях
Менскі гарадскі суд 24 лістапада разгледзіць скаргу лідэра руху салідарнасці «Разам» Вячаслава Сіўчыка на судовыя пастановы за ўдзел у акцыях апазіцыі.
09.11.2015 Намеснік начальніка Ленінскага РУУС 9 месяцаў чакае, пакуль праслухаюць пласцінку
Адзін з затрыманых напачатку года ў клубе “Піраты” ўдзельнік панк-канцэрта Яўген Жураўскі паскардзіўся ў Кастрычніцкі РАУС Мінска на факт адабрання ў яго кампакт-дыскаў, аўдыёкасет і вінілавых кружэлак.
04.11.2015 Мінгарсуд прыняў да ўвагі аргументы Вячаслава Сіўчыка і адмяніў пастанову суда Цэнтральнага раёна
Лідэр руху салідарнасці «Разам» Вячаслаў Сіўчык 3 лістапада абскардзіў у Мінскім гарадскім судзе пастанову суда Цэнтральнага раёна, згодна якой палітык быў аштрафаваны на 60 базавых велічынь.
29.10.2015 Леанід Судаленка: Ігнараванне краінай міжнародных абавязкаў гэта "дыпламатычная рыторыка"
Каментуючы рэгістрацыю індывідуальнай скаргі актывіста з Жлобіна Валеры Рыбчанка ў Камітэце ААН па правах чалавека Урад Беларусі фактычна заявіў пра адмову ад добрасумленнага супрацоўніцтва, патрабуючы рэфармавання і павышэння транспарэнтнасці ў яго дзейнасці.
29.10.2015 Салігорскі суд заняў бок актывіста АГП
Справа накіраваная на чарговы разгляд у ДАІ Салігорскага раёна. Пра гэта актывіст Аб'яднанай грамадзянскай партыі Аляксандр Малочка паведаміў сайту charter97.org.
14.10.2015 У Вярхоўным судзе разгледзелі скаргу хрысціянскіх дэмакратаў на Мінюст
13 кастрычніка ў Вярхоўным судзе Беларусі адбылося судовае паседжанне па скарзе на нерэгістрацыю партыі “Беларуская Хрысціянская Дэмакратыя”. БХД прадстаўлялі сустаршыня Віталь Рымашэўскі і менскі каардынатар, юрыст Вольга Кавалькова. Таксама ў судзе прысутнічалі назіральнікі ад АБСЕ.
13.10.2015 Суд адхіліў прэтэнзіі гомельскіх праваабаронцаў да гарвыканкаму
12 кастрычніка судзьдзя Цэнтральнага раёну Гомеля Віталь Маразюк адхіліў скаргу праваабаронцаў Анатоля Паплаўнага, Віктара Казлова ды Леаніда Судаленкі да гарвыканкаму.
11.10.2015 Ваўкавыск: старшыня Даватарскай УВК №3 з мацюкамі выдаліў незалежнага назіральніка з участка
Старшыня камісіі Чэслаў Баклажац не стрымаўся пасля таго, як назіральнік Віталь Гуляк падаў яму скаргу, у якой зафіксаваў непразрыстасць працэдуры падліку галасоў.
10.10.2015 Следчы камітэт не знайшоў пацверджання фактам здзекаў міліцыі
СК не знайшоў складу злачынства ў дзеяннях магілёўскага АМАП, які абвінавачваўся ў пагрозах і прыніжэнні чалавечай годнасці.
08.10.2015 У Баранавічах назіральнікі заяўляюць пра падробку дакументаў датэрміновага галасавання
Назіральнікі з Баранавічаў зафіксавалі падробку выбарчых дакументаў у два першыя дні датэрміновага галасавання.